Прывітанне... =) Сёння пакажу вам канверт для сертыфіката на дзіцячую фотасесію... =) Прасілі зрабіць яго ўніверсальным: і для хлопчыка, і для дзяўчынкі каб падыходзіў. Таму каляровую гаму абрала зялёна-шэрую... Папера з калекцыі "Мая лэді" (набор 15*15см) ад Fleur desing. Акрамя паперы выкарыстала карункавыя вырубныя элементы, лісцікі, карункавыя кветкі, пражу з бубачкамі, сізаль і досты... Слаі прыпадымала на піўным кардоне... =) Зачыняецца канверт на бант з арганзы... =)
Зазірну з ім у заданне блога Аrt-piaskownica "Хлопчык ці дзяўчынка"...
І ў заданне Варонежскага скрап клуба "Скрапворд"... Словы, якія я знайшла і выкарыстала ў працы: Кветкі, карункі, ліст (вырубныя лісцікі), стужка (зачыняецца на стужку (лента)), зялёны (колер адной з фонавых падложак і колер достаў).
На гэтым зараз развітваюся... Дзякую, што зазірнулі... =)