пятница, 30 июня 2017 г.

Рыхтуем сані летам!... А чаму не?

Прывітанне... =) І зноў я!... =) Другі раз за дзень!... =) Так... Таму што, літаральна праз пяць хвілін пасля апошняй сваёй навіны выпадкова даведалася пра заданне ў блоге SpecialDayCards, якое прапануе зрабіць паштоўку да Новага года з абрэзкаў, кавалкаў, негатываў - карацей кажучы з таго, што звычайна ідзе ў сметніцу... =) Ну вы ж мяне ведаеце!!! Я такія рэчы не выкідваю і заўсёды з інтарэсам і азартам выкарыстоўваю іх у працы... =) Вось і сёння не змагла прайсці міма... І сёння апошні яго (задання) дзень... Таму я адразу падхапілася да працы... І вось ужо гатова паказаць  вам маю святочную навагоднюю паштоўку!.. =)
 
 
 
 Будзе шмат фота з розных накірункаў... =) Паштоўка памерамі 12*14 см., у аснове крафт папера, выкарыстала абрэзкі навагодніх калекцый ТМ "Каралікі", кавалкі паперы тіш'ю (аранжавая) і крафта, крафт з тэкстам - гэта папера ад святочнага букета, які мне падарылі... Не змагла выкінуць... а на ім так да месца пра калядныя святы і 25-е снежня напісана... Толькі на англійскай мове.... ;)
 
 
Спілы напілены мной уласнаручна ... Дарма  мяне бацька ў дзяцінстве піліць вучыў? ... =) А высушаныя галінкі вішні маюць вельмі цікавы колер спілаў... =)
 
 
Таксама выкарыстоўвала вырубныя лісцікі, выразкі з калекцыі ТМ "Каралікі"... Надпіс - штамп+эмбосіг залатой пудрай... Дарэчы гэтай пудрай паштоўка пакрыта па перыметру... =) Надта прыгожа блішчыць... =)
 
 
У акне відаць аленей... =) І гэта не проста акно - гэта шэйкер... Не надта часта іх раблю - нудна рукамі выразаць слаі рамак... =) Але калі раблю, тады ўжо баўлюся як магу: тут акрамя глітэру (срэбны і залаты) і мікрабісеру (срэбны і красны) я выкарыстала семя ад альховых шышак (якія назбірала загаддзя ў якасці нарыхтоўкі да зімы)... =)
 
 
 
А пад такім пунктам погляду становіцца бачны кавалак сушанага апельсіну... =) Не ... не сама сушыла... Ён быў дэкорам падарунка на мінулы новы год, што я атрымала.... Хамяк нагадаў захаваць... =)
 
 
 
 
І вядома пырскі белым акрылам!!!... =) Куды без іх?... =)
 
 
 
 
 
Спінку таксама ўпрыгожыла... =)
 
 
Вось такая атрымалася спантаная паштоўка... =)
 
 
Вось фота тых абрэзкаў, з якіх я выбірала матэр'ялы... =) Як бачыце не на адну паштоўку яшчэ засталося... =)
 
Банер задання... =)
 
Зазірну з ёй (паштоўкай) яшчэ ў некалькі заданняў:
 
1. Пасядзелкі за скрапам. Хуткі скрап. Паштоўка без кветак... =) Сапраўды хуткі скрап атрымаўся... =)
 
 
2. Кіеўскі скрап клуб. Заданне "А за вокнамі"... у мяне за вокнамі алені і завіруха... =)
 
3. І паспытаю ў Яраслаўскім скрап клубе: у іх заданне-стыль Шале... Ці атрымаўся ён у мяне? Хацелася менавіта ў гэтым стылі паштоўку зрабіць... Не ўпэўненна, што атрымалася... Буду чакаць вашых каментарыяў... =)
На гэтым з вамі развітваюся... =) Дзякую, што зазірнулі!... =)

Серыя АТС "Дзверы ў лета"... =)

Прывітанне... =) Незаўважна праляцеў амаль цэлы месяц лета... =) Заўтра ліпень... Верыце? =)
А некаторыя кажуць, што лета яшчэ не пачалося... =) Вось для іх мне захацелася стварыць спецыяльныя дзверы ў лета... Адчыняеш - і ты там... =) Сонца, неба, мора... Палітра самая летняя -  дзякую за яе Маскоўскаму скрап клубу... =) Выкарыстоўвала акварэльныя фарбы Ладага ("Залацістая" №216, "Ярка-блакітная" №509)... Дзверы з ліста ТМ "Каралікі"... Рамонкі, адны с самых летніх кветак... Паспрабавала зрабіць уласнаручна (атрымалася падобна спадзяюся?)... Сярэдзінку зрабіла з дапамогай вадкіх дотсаў ад ФД (колер "Сонечны"). Трошкі карункаў, імітацыя машынных сцяжкоў чорным лінэрам і словазлучэнні напаміны, парады "Гэта твой дзень", "Любімы дзень", "Запомніць гэта"... =) Кампазіцыю складала з дапамогай скетча ад Фабрыка 212. Круціла яго і адлюстроўвала... =)
Вось такая атрымалася гэта серыя АТС: яркая, лёккая, паветраная... =)
 
 
 
 
 
Банеры заданняў: палітра ад МСК (спасылкі былі вышэй)
Скетч ад Фабрыка 212
І яшчэ зазірну ў блог FreetanyFlowers у заданне "Рамонкавы бум"... Менавіта яны натхнілі паспрабаваць зрабіць рамонкі... =)
 
І яшчэ адзначу СП "Падцягнем хвасты" - гэтай серыяй я зачыняю мэту з АСТ у сваім спісе недадзелаў! Ура!!!... =)
 
На гэты пакуль... =) Буду рада, калі хто пажадае абмяняцца... =) Добрага дня і сонечнага настрою... =)
 

четверг, 29 июня 2017 г.

Эка-паштоўка "Шчасце быць разам"... =)

Прывітанне... =) А я працягваю свае эксперыменты і працягваю разхламляць свае скрап-скарбы... =)
Пра эксперыменты... Вырашыла паўдзельнічаць у заданні новага расійскага брэнда "Eco Paper"... Неабходна было зрабіць працу ў стылі Эка з выкарыстаннем абавязковых элементаў (з цэлага спіса неабходна было абраць не менш трох)... У мяне АЭ: травы (вырубка і чыпборд), кветкі (вырубныя карункавыя ў слаях), зялёны колер (сізаль і папера), сэрца (уласнаручна зробленыя фішкі з кругоў пробкі і негатыва чыпборда сэрца - чып пакрыты залатым эмбосінгам - нібы сонейка блішчыць), матылі (адштампаваны і пакрыты залатой пудрай, эмбосінг) і кроплі расы (празрыстыя дропсы ад ФД)... =) Дапамагалі ствараць паштоўку папера ад Fleur desing калекцыя "Moments", галінка чыпборду ад Вензелік, чып сэрцайкі ад ТМ "Каралікі", матэр'ялы ад Фабрыка Дэкору (універсальны клей, празрыстыя дропсы, пудра для эмбосінгу)...
Запрашаю яе разгледзіць... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Банер задання... =)
 
 
Акрамя таго пакажу гэту паштоўку ў галерэі Fleur desing....
 
Ну і наконт разхламлення... =) Разабрала абрэзкі гафрыраванага кардону і зрабіла для сябе дапаможніка для фатаграфавання... =) І менавіта яго вы маглі бачыць на фота... =) Фотафон - драўляна-кірпічная сцяна... =)
 
 
Гэты момант далучаю да СП "Падцягнем хвасты".... =) Ёсць у маім спісе 20 пункт, вялікі і неабсяжны - скарыстаць абрэзкі... =) Яшчэ адзін крок для рэалізацыі гэтай мэты... =)
На гэтым сённяшні вялікі пост заканчваю... =) Удзячна, што зазірнулі... =) Буду рада даведацца пра вашы ўражанні... =) Добрага дня... =)

среда, 28 июня 2017 г.

Працягваю эксперыменты... =) Паштоўка "Adventure"...

Прывітанне... =) А я да вас з новым сваім эксперыментам... =)
Паштоўка "Adventure"....  Атрымалася мужчынскай, крафтава-шакаладнай, прыгодніцкай... =)
Раскажу пра свае эксперыменты (магчыма вы ўжо даўно так робіце... =) ):
1. Рэльеф на фоне зроблен з дапамогай кававай тэкстурнай пасты... Кававай  - у сэнсе я дадала ў пасту молатую каву... яна дадала колеру і паста стала нібы з пяском... =) Цікава атрымалася... =)
2. Фарбавала сухімі фарбамі ад ФД ("Марс карычневы", "Аранжавы"), спрэем "Сепія" - нязвыклая для мяне каляровая гама...
3. Ускладніла фон з дапамогай пудры для эмбосінга "Шакалад" ад ФД - пэнзлікам дзе-нідзе мазанула празрыстым медыўмам, прысыпала пудрай і запякла... атрымаліся плямы-разводы... але мне здаліся яны надта цёмнымі, адцяніла іх залатым воскам... =)
4. Дадала на фон яшчы штампы рукапісны тэкст і паштовыя штэмпелі - выкарыстала тры тона чарніл...
5. Апошні крок для фона - пырскі чорным медыўмам...
Далей дадала галоўныя элементы: самалёт і надпіс... І тое, і другое адштампавала, выразала, таніравала па краю штэмпельная падушкай, каб не выбіваліся з фону... Акцэнты допсамі (колер "Тэракота") і залатымі пайеткамі.... =)
Запрашаю разгледзіць фота... =)
 
 
 
 
 
 
 
У творчым клубе "Пасядзелкі за скрапам", заданне "Мужчыны любяць вачамі"... Што ж любіць мой мужчына? Моцную каву, прыгоды, вандроўкі і тэхніку... =)
 
А таксама зазірну у блог Фабрыка 212, заданне "Штампінг"... штампы ў гэтай паштоўцы і ў фоне, і надпіс, і галоўны элемент - самалёт... =) 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да пабачэння... =)