среда, 23 мая 2018 г.

Малышковы канверт для сертыфіката.... =)

Прывітанне... =) Сёння пакажу вам канверт для сертыфіката на дзіцячую фотасесію... =) Прасілі зрабіць яго ўніверсальным: і для хлопчыка, і для дзяўчынкі каб падыходзіў. Таму каляровую гаму абрала зялёна-шэрую... Папера з калекцыі "Мая лэді" (набор 15*15см) ад Fleur desing. Акрамя паперы выкарыстала карункавыя вырубныя элементы, лісцікі, карункавыя кветкі, пражу з бубачкамі, сізаль і досты... Слаі прыпадымала на піўным кардоне... =) Зачыняецца канверт на бант з арганзы... =)
 
 
 
  
 
 
 
 
 
 
 
І ў заданне Варонежскага скрап клуба "Скрапворд"... Словы, якія я знайшла і выкарыстала ў працы: Кветкі, карункі, ліст (вырубныя лісцікі), стужка (зачыняецца на стужку (лента)), зялёны (колер адной з фонавых падложак і колер достаў).
 
 
На гэтым зараз развітваюся... Дзякую, што зазірнулі... =)

суббота, 19 мая 2018 г.

Міні - паштоўкі... =)

Прывітанне... =) Я да вас сёння з міні-паштоўкамі, якія рабіла ў вольны час, каб скарыстаць абрэзкі паперы, кардону, штучныя ўпрыгожванні, якіх ужо не хопіць на большы па памерах выраб... І рабіліся гэтыя паштоўкі пад дэвізам: "А чаму не?"... =)
Запрашаю разгледзіць, што атрымалася... =)
 
Паштоўкі невялікія па памерах (9*11 см.). На асновы пайшлі палосы акварэльнай паперы, што засталіся ад нарэзкі лістоў для вялікага альбома з фармату А3. Крафтавыя фоны - таксама абрэзкі для вялікіх фарматаў...
 
Для ўпрыгожвання выкарыстоўвала абрэзкі дызайнерскай паперы, сізаль, чыпборд, фларыстычныя матэрыялы, кветкі, пайеткі, дотсы, пырскі і надпісы з тэхнічных стужак дызайнерскай паперы (літаральная назвы калекцый)... =)
 
 
І падрабязней кожную паштоўку... =) Тут папера з розных калекцый ТМ "Каралікі" і чыпборд беларускага вытворцы "Лавандавы камод"... =)
 
 
 
 
 
У гэтай паштоўцы папера розных вытворцаў (у тым ліку і ТМ "Каралікі"), чып - Каралікі... Дотсы  - Фабрыка Дэкору... =)
 
 
 
 
А гэты пара атрымалася з ЭКА-стылі... Негатывы ад дыракольнасці і чыпборду ("Вензелік" - люблю іх раслінны чым)... Кветкі, матылі, дотсы ФД... Фішка з пробкі ўласнаручнага вырабу... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія паштоўкі атрымаліся... =)
 
 
Дзякую, што зазіргулі... =) А вы збіраеце абрэзкі паперы? А як іх выкарыстоўваеце? ... =)

воскресенье, 13 мая 2018 г.

Эка-альбом.... Ці нататнік... Ці трэвэл.... =)

Прывітанне... =) Сёння пакажу вам альбом... які рабіла на ўзлёце натхнення... слаўся ён надзвычай хутка для мяне... Але потым рукі не даходзілі сфатаграфаваць, апрацаваць фота і зрабіць гэты пост... =)
 
Але сёння вырашыла, трэба падцягваць і такія хвасты... =)
Альбом памерамі 11*21*6 см. Вось такі таўсцячок... =) Было жаданне зрабіць яго максімальна натуральных эка-крафтавым, крыху вінтажным... Трымаю ў далонях і не магу нарадавацца... =) Натуральныя тканіны, пробка, вінтажныя карункі.... Ах... =) Папера ад ТМ "Каралікі" калекцыя "Vintag Garden", і адзін лісцік ад ТМ "Фея рукадзелля" з калекцыі "Русцік"... =)
 
Аформлена 18 старонак... на 16 з іх падгатаваны месцы для фота...  паміж старонкамі зашыты два невялікіх блока белых лістоў для нататак і дзве пары канвертаў з крафта для нататак... =)
 
Болей пісаць не буду... Усё будзе бачна на фота... =) А іх будзе шмат... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Пад раскладнымі элементамі ёсць таемныя кішэні для нататак... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Зачыняецца на бант з аксамітных стужак... =)
 
Пакажу альбом у наступных заданнях:
 
 
 
 
 
 
Вось такі альбом... =) Спадзяюся, што ён спадабаўся вас так як мне... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)