пятница, 30 сентября 2016 г.

Святочны дзень.... Вяселле ў ружовых адценнях... =)

Некалькі дзён таму пабачыла ў блоге "Фабрыка 212" скетч і заданне па ім... І адразу з'явілася ідэя... =)
Летам сябры гулялі вяселле... =) І гэта старонка склалася менавіта пра іх і іх свята ў ружовых адценнях... =)
 Для фона выкарыстоўвала акрылавыя фарбы ад ФД (фуксія і каралавы)... Кветкі зроблены ручна, лісцікі і надпіс з паперы ТМ "Каралікі" (калекцыя "Дзверы ў мару")...
 
І дотсы (таксама ад ФД), без якіх не абыходзіцца амаль ніводная маёй працы ў апошні час... =) 
 



 

Старонку рабіла ўпершыню... =) Таму вырашыла яшчэ паўдзельнічаць з ёй у заданні "Першы раз у першы класс" ад блога Scrap Man ...  Па ўмовах задання неабходна было зрабіць тое, што ніколі не рабіла... Для мяне гэта скрап-старонка... =)
Буду ўдзячна за каментарыі і парады, калі такія будуць... =) Да сустрэчы!... =)

четверг, 29 сентября 2016 г.

Лепшыя моманты гэтай восені... Мініальбом.... =)

Восень неверагодная, казачная пара года... =) Кроплі расы на сухой пажоўклай траве, восеньскі туман, дождж... і ўсе гэтыя пырскі расфарбованы ў фантастычныя адценні восеньская лістоты... =)
У такую пару самы час ехаць у невялікае падарожжа па роднай краіне ...
І ў мяне склаўся невялікі мініальбом, які будзе захоўваць фотаздымкі з нашага падарожжа ў Несвіж... =) А добрым натхненнем сталі тэматычнае заданне ад блога  "Ізбушка Бабы Ягі" ...
 ды заданне "Утульная восень" ад блога "Keep memories"
Восеньская палітра, шматлікія адценні жоўтага і лісцікі... І шмат рознакаляровых пырскаў-кропель туману, расы, дажду... 
Памеры альбома 10*16 см. Змяшчае 6 лістоў, на кожным лісце па аднаму фотаздымку (памеры фота 6*9см. і 7*10 см.)
Выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" (лісты з калекцый "Лета, ах лета", "Шарм", "Домик в деревне", "Настрой") Памятныя надпісы-штампы і ўласнаручна зробленыя кветкі...  А далей прапаную разглядаць кожную старонку...
 

















 На першай і апошняй старонцы простыя фотарамкі ... =)
Вугалкі вокладкі і ўсе адтуліны пад кольцы апрацаваны металлічнымі элементамі (люверсамі і вугалкамі)... Гэта дапаможа павялічыць узровень трываласці альбома... =)
 
Спадзяюся, альбом падабаецца не толькі мне ... =) Цікава ведаць вашы ўражанні ... =) 
 

суббота, 24 сентября 2016 г.

Паштоўка "Збірая ўраджай" ...

І яшчэ адна восеньская паштоўка "Збірая ўраджай" да тэматычнага аднайменнага задання ад ТМ "Каралікі" ...
У гэтым заданні абавязковым з'яўляецца любы элемент звязаны з ураджаем... =) У мяне гэта фон з гарбузоў і патысонаў, зроблены з дапамогай штампа.... А надпіс пра шчасце аб тым, што няма большага шчасця, чым збіраць вынікі сваёй упартай працы... =)

А прычым да ўраджаю прышчэпкі, спытаеце вы ... Менавіта з іх дапамогай я сушу на лецішчы духмяныя травы ...
 
 
Вось такі ў мяне збор ураджаю... =) А у вас?... =) 
 

Паштоўка "Прага да падарожжаў" ці падзяка географу... =)

Ўспомніўся нядаўна адзін знаёмы географ, які ўсім сваім вучням заўсёды казаў: "Падарожнічайце, пазнавайце новае і развівайцеся" ... А тым, хто пачынаў расказваць, што яны не могуць гэтага рабіць, дадаваў: "Каб дайсці да мэты, трэба перш за ўсё ісці "...
Пра гэта і склалася паштоўка да задання "Штампы ў справу. З днём ведаў" ад блога "Арт кладавая"...


У працы выкарыстоўвала  штамп з картай Еўропы з набора "Падарожжа" ад Decola і штамп з выказваннем з набора ад "АртУзор"....
Размалёўвала акварэльнымі алоўкамі... і мае ўлюблёныя эмалевыя кроплі... =)
 

среда, 21 сентября 2016 г.

Канверт "Восень - гэта новы пачатак"... =)

Усё наша жыццё складаецца з момантаў ... І моманты гэтыя, як кадры на фотастужцы ... Только ідучы за сваёй марай, там далёка наперадзе мы, пераглядаючы сваю асабістую фотахроніку будзем адчуваць радасць і душэўнае трапятанне ... А задумваешся пра гэта асабліва востра менавіта восенню ... калі выходзіш ранішняй парою на двор, на па-восеньскі свежае паветра і ўзіраешся ў пажоўклае і ўжо апалае лісце, абсыпанае кроплямі расы ...
І што рабіць далей кожны вырашае сам... =)
Вось з такой гісторыяй нарадзіўся на свет падарункавы канверт "Восень - гэта новы пачатак"...
 
 У рабоце выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Дзённік памяці"...

 
Такім чынам канверт адчыняецца... =)
 

 
 
 
З гэтай працай я ўдзельнічаю ў заданні "Мужскія правілы" ад блога ScrapMan.
Спадзяюся на каментарыі ... Каб развівацца, расці патрэбен погляд з іншага боку... =) Загаддзя дзякую... =)

 

вторник, 20 сентября 2016 г.

1 этап СП "5 сакрэтаў шчасця"...

 
Сёння пакажу вам сваю работу на 1 этап сумеснага праекта "5 сакрэтаў шчасця" ад блога "Дэкаратыўны горад"... абавязковым элементам на гэтым этапе былі кветкі...

Гэта мне і дапамагала і шкодзіла, пакуль я думала, што зрабіць... Кветкі я выкарыстоўваю амаль  заўсёды... Часцей за ўсё раблю іх самастойна... =) Але да гэтага задання не магла вырашыць, што рабіць... =)
І літаральна ў апошні момант выпадкова пабачыла ў сваіх творчых сховішчах штамп, які купіла ў самым пачатку майго творчага шляху, але выкарыстоўвала толькі адзін раз... і паштоўка склалася сама... =)
Яна вельмі простая, але чамусьці мне вельмі падабаецца... =) Спадзяюся, не толькі мне... =)

 

понедельник, 19 сентября 2016 г.

Серыя "Восеньская палітра"... паштоўка №4 да задання "Фарбы восені" ад @Pani_paperka

Вось і прыйшла чарга пакрасавацца для апошняй у серыі паштоўкі... =) ...
Восенню, калі едзеш за горад, нібы дыхаецца лягчэй... =) Ты прыязжаеш у лес, становішся сярод гэтых, па святочнаму ўбраных рознакаляровы дрэў, заплюшчваеш вочы і пачуццё такое....
неверагодны, казачны стан душы...
І чамусьці верыцца... калі загадаць жаданне, яно абавязкова спраўдзіцца!!!... =)



 Фотапалітра да задання "Фарбы восені" ад @Pani_paperka   https://vk.com/panipaperka?w=wall-96951113_3740%2Fall

 

Серыя "Восеньская палітра", паштоўка №3 да задання "Фарбы восені" ад блога Chip4u... =)

=) Калі рабіла гэтую серыю паштовак, думала, што буду паказваць па адной, не спяшаючыся... Але не магу супакоіцца... Пакажу яшчэ адну... ;)
Гэта да задання "Фарбы восені" ад блога Chip4u....

Неабходна было выкарыстаць мінімум 3 колеры з палітры...


Такая яркая восень нагадвае мне рамантычны фільм... І якім ён будзе залежыць толькі ад нас...
Таму паштоўка заклікае: "Не забывайце ўсміхацца!"... =)


Як і ў іншых паштоўках гэтай серіі - кветка зроблена ўласнаручна... =)