пятница, 31 августа 2018 г.

Падарункавы канверт на вяселле ў блакітных адценнях... =)

Прывітанне... =)
 
Штосьці сёння не магу знайсці слоў... =) Таму проста пакажу новы падарункавы канверт на вяселле... =)
Доўга  не магла злавіць натхненне (замову мне зрабілі яшчэ тры тыдня таму)... =) Таму звярнулася да заданняў у блогах... і ў выніку тры заданні аб'ядналіся ў адну ідэю... =)
Асобы маладых - гэты вырубку набывала яшчэ год шэсць таму (на самым пачатку захаплення скрапбукінгам)... У свой дзень яны ў цэнтры ўвагі - таму круглая рамка-вянок... А ў нявесты ў гэты дзень ад шчасця вырастаюць за спіной крылы... Пра прыгожае вяселле марыць мяркую кожная маладая дзяўчына... =) Палітру дапамог стварыць ліст з калекцыя "Мятнае лета" ад Polkadot... Абрэзак ліста (любімага) ад ТМ "Каралікі" з прызнаннямі ў каханні... Легкае тіш'ю і надпіс-чыпборд (пакрыты белым эмбосінгам) дадаюць карціну... =) Акцэнты срэбнымі пайеткамі... =)
 
 
 
 
 
 
 
Зачыняецца канверт на бант з стужкі - арганзы... =)
 
 
 
А натхнілі наступныя заданні:
 
Пра мару і крылы за спіною - заданне блога SummerStudio...
 
 
На палітру натхніла заданне блога ButtonCraft ....
 
 
Ну а некаторыя з элементаў падказала заданне "Медыцына" блога Art club UA... З прапанаваных АЭ я абрала наступныя: людзі (маладыя), рамка (вырубная), кветка (на рамачцы), надпіс і чыпборд (два ў адным)....
 
 
І тут буду развітвацца, таму што не ведаю, пра што яшчэ пісаць сёння... =) Рада, што зазірнулі... Буду пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

четверг, 30 августа 2018 г.

Фотаальбом "ТВОЙ ЧАС"... =)

Прывітанне!... =)
 
Сёння я да вас з фотаальбомам, ідэя якога з'явілася яшчэ вясною... =) Але па разнастайным абставінам пабачыў свет ён толькі ўчора... І я адразу вам яго пакажу...  =)
 
Ну і відаць з-за таго, што ён доўга чакаў свайго з'яўлення, атрымаўся ён нязвыклы, дзіўны, але мне ён вельмі падабаецца... =)
 
Ну што, пачнем?
Першапачаткова я збіралася зрабіць выключна мужскі альбом з мікса калекцый паперы "Русцік" і "Джынсавае лета" ад ТМ "Фея рукадзелля"... Таму выбірала лісты без кветак, стрыманыя, суровыя.... =) І ў якасці асновы для старонак выбрала чорны кардсток... У альбоме даволі шмат адкрывашак, канвертаў, ёсць кішэні, нібы заднія кішэні на джынсах... =) Ёсць тэгі, на каторыя можна размясціць дадатковыя фота, ці зрабіць нататку на памяць... =)
 
Але ў выніку ў альбоме з'явіліся карункавыя сурвэткі, залатыя надпісы, баваўняная пяшчотная пража - такія дзявочыя ўпрыгожванні... Што ў выніку альбом атрымаўся ўніверсальны (і мужчынскі, і дзявочы адначасова)... =)
 
 
На вокладцы адзінае месца, дзе выкарыстаны чырвоны колер... А чаму? Мне надта хацелася выкарыстаць гэтую бірку з крамы "ТВАЁ"... =) І дзякуючы ёй, назва альбома з'явілася сама... "Твой час" - моладзева, свабодна, невыразна...  Ідзю часу, падтрымлівае вырубка гадзінніка, і вырубка фотастужкі (фота дапамагаюць нам захаваць у памяці падзеі мінулых часоў)... =)  
 
 
Памеры альбома 16*22 см. на чатыры разварота... =)
 
 
 
Для фота прадугледжаны папяровыя вугалкі, ці прадыраколены спецыяльныя адтуліны... Але ёсць месцы і без вугалкоў, дзе можна размясціць фота... =)
 
Упрыгожваю альбом: папяровыя вырубкі, штампы (проста чарніламі і эмбосінгам пудрай з глітэрам), папяровы дэкаратыўны скотч, чыпборд ад Вензелік і Каралікі (месцамі пакрыта празрыстымі вадкімі дропсамі і пудрай ад ФД), двухкаляровы шпагат, сізаль і баваўняная пража з бубачкамі і інш.
 
 
Адкрываючыяся элементы зачыняюцца на празрыстыя анкеры...
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гэты разварот цікавы тым, што калі яго рабіла не было швейнай машынкі (машынка была ў матулі на другой кватэры)... А зраліць яго хацелася вось зараз, адразу... Таму баваўняную кішэні "прышывала" з дапамогай металічных дужак стэплерам... =)
Гірлянда зроблена з адштамповак (гарачы эмбосінг)... =)
 
 
 
 
 
 
Фарбаваны чыпборд з залатымі надпісамі - АртУзор... =) Вырашыла аднойчы набыць, выпрабаваць, што за ён.... Над да месца ён у гэтай працы на мой погляд... =)
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся альбом... =) Вы яшчэ тут? Не стаміліся?
 
А я пакажу яго ў некалькіх заданнях...
 
Па-першае, заданне "Свабода" ад блога CraftPaper.... У гэтым альбоме мая свабода... Акрамя таго джынс і абшарпаныя дошкі  надагдваюць мне мой падлеткавы ўзрост, калі я апраналася ў джынсы і доўга бадзялася па вуліцы, лазала па дрэвах і мне было ўсё роўна, што пра мяне падумаюць.... =) І ўвогулле, пра пачуццё свабоды могу пісаць доўга... =)
 
Зазірну ў блог Button Craft, заданне "Скрап-рэцэпт"... АЭ: чыпборд, надпіс, брадс... У альбоме ў вялікай колькасці... =)
 
І заданне "Несур'ёзная размова з сур'ёзным чалавекам" ад блога ScrapMan... Праца для мужчын... =) Свой альбом я ўсё ж рабіла для мужчыны... Таму... ;)
 
Выкарыстала вырубку наступнымі нажамі ScrapMan:
 
 
 
 
 
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ну а тут буду развітвацца з вамі... =) Буду рада даведацца пра вашы ўражанні ад альбома... =) Да хуткай сустрэчы!... =)

понедельник, 27 августа 2018 г.

Цукерка ад Вензелік.... =)

Прывітанне!
А вы любіце салодкае? Я люблю... =) А асабліва такое!... =) Майстэрня чыпборду "Вензелік" разыгрывае цукерку з дваццаці чыпаў расліннай тэматыкі... =)
 
Я раней набывала чып гэтага вытворцы... Ён добрай якасці і цікавых дызайнаў... =) Буду рада магчымасці папоўніць свае запасы... =) Спадзяюся на ўсмешку лёсу... =)
 
 

среда, 22 августа 2018 г.

Вокладкі на пасведчанне аб шлюбу... =)

Добрага ранка... =) Вось напрыканцы лета і мяне захапіла вясельная хваля... =) Сталі паступаць замовы на вясельныя, шлюбныя працы... =) І сёння пакажу вам некалькі вокладак на пасведчанне аб шлюбу.... Зроблены ў стылі CAS... Толькі тканіна, карункі і картка (элемент з запрашэння)... Унутры вокладкі аформлены паперай ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый)... Мацуецца пасведчанне на атласную стужку... Зачыняецца вокладка на таемныя магніты... =)
 
 
  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія простыя, далікатныя, вытанчаныя атрымаліся гэтая вокладкі... =)
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)