понедельник, 23 апреля 2018 г.

Канверт "Vintag Garden"...

Добрага ранку панядзелка!... =) Як пачынаецца ваш дзень? У мяне сёння ён пачынаецца з творчасці... =) Хуткі  канверт, зроблены з гатовай асновы і рэшткаў паперы ТМ "Каралікі" з калекціі "Vintag Garden", што засталася ад працы над альбомам (хутка і яго пакажу)... =)
Галоўную сэнсавую нагрузку нясе картка з надпісам "Пасадзіць сад - значыць верыць у заўтрашні дзень"..... Гадзіннік падтрымлівае гэтую думку... Кветкі і лісты абрамляюць картку і гадзіннік... А драўляныя гузікі нагадваюць, што менаміта на нашых думках і перакананнях усё трымаецца... =)
 
 
 
 
Зачыняецца канверт на бант з атласнай стужкі... =)
 
 
І да хуткай сустрэчы!... =) Добрага дня!... =)

суббота, 21 апреля 2018 г.

Вінтажны нататнік... =)

Прывітанне... =) Суботняя раніца выдалася сонечнай... =) І я да вас з кветкавым сонечным вінтажным нататнікам... =) Нататнікі для мяне новая форма вырабаў... Але мне пачынае падабацца іх рабіць...
Блок для гэтага нататніку я рабіла самастойна з таніраваных у каве лістоў... Некаторыя лісты нататніка ўпрыгожаны залатым эмбосінгам... Папера для фарзацаў - ТМ "Каралікі" з калекцыі "Вінтажны сад"... Для вокладкі выбрала тканіну ў вінтажныя ружы (100% бавоўна, апрацавана для трываласці)... Упрыгожванні на вокладцы стрыманыя: толькі назва рэчы, зробленая з дапамогай эмбосінгу. Зачыняецца на элестычны жгут. Вугалкі апрацаваны...  У якасці закладкі выкарыстана металічная падвеска "Эйфелева вежа" на шнуры... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся строгі і ў той жа час рамантычны нататнік... Зазірну з ім у заданне "Нататнікі" блога MonaDesing...  (Падкажыце, што выкарыстаць у якасці банера?)...
 
 
І зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап клубу "АЭ: кветкі, бляск, чыпборд"... З АЭ я абрала кветкі (на вокладцы і на фарзацах) і бляск (зроблен з дапамогай залатога эмбосінгу на вокладца і на старонках)... =)
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы! =)

среда, 18 апреля 2018 г.

Паштоўка з фіялетавым настроем... =)

Вітаю Вас, госці і чытачы майго блога... =)
А вы заўважалі за сабою, як з цягам часу змяняюцца перавагі выбару каляровай гаммы? ... Вось такім нечаканым адкрыццём для мяне стала новая паштоўка... =)
Выкананая ў фіялетава-ружовых адценнях...
Галоўны каляровы тон задала папера ад ТМ "Каралікі" (шчыра кажучы раней гэты ліст не надта мне падабаўся)... Галоўнымі элементамі сталі гранёныя драгацэнныя камяні (штамп ад Лесі, адбіткі зробленыя залатым эмбосінгам і расфарбаваныя акварэллю)... Сэнсавую нагрузку нясе выраз: "Святкуй свой дзень!"... і простыя, але вытанчаныя акцэнты - залатыя пайеткі... =)
Вось і ўвесь рэцэпт гэтай паштоўкі... Атрымалася вытанчаная і далікатная... =)
 
 
 
 
 
 
Паштоўку рабіла ў рамках задання "Фіялетавы" ад блога АртКладовая... =) Абавязковы элемент - выкарыстанне штампаў. У мяне гранёныя каменьчыкі і надпіс... =)
 
Ці атрымалася ўвасобіць заданне? Спадзяюся так!... =) Вашы ўражанні буду чакаць у каментарыях!... =) Да сустрэчы!... =)

Пяшчотная паштоўка "Baby Girl"...

Прывітанне... =)
Сёння паштоўка-натхненне... Паштоўка з катэгорыі "скрапразхламленне".... Яна з'яўляецца вынікам натхнення адразу трох заданняў... Дзіцячая тэма, карункавыя цуды і крылы... Сюды дадаць маё жаданне скарыстаць дызайнерскую паперу да апошняга кавалка і абрэзкі паперы "Малышка" (набор 20*20 см) ад Фабрыка дэкору, вырубныя падарункі з абмену АТС і фарфоравыя фігуркі, якія даўно ляжаць і чаму-сьці не выкарыстоўваюцца...
Усё гэта склалася ў адно і атрымалася сакавітая і ў той жа час пяшчотная паштоўка да нараджэння дзяўчынкі ці на першы дзень нараджэння... =)
З таго, што яшчэ не назвала: пялёсткі з арганзы, неверагоднай прыгажосці карункавы матыль, вязаная ручна кветка, дотсы... Спінка таксама крыху аформлена... Унутры кішэня для невялікай карткі з пажаданнямі ці грашовага падарунка бацькам немяўляці... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такая атрымалася паштоўка... =) Вяртаючыся да заданняў-натхнення:
 
 
2. "Карункавыя цуды" - блог SpringScrap.... Карункі выкарыстаны для аздаблення швоў паміж відамі паперы, карункі ў якасці вырубных лістоў, карункавы матыль, карункавая кветка на спінцы...
 
3. "Крылатае" ад Маскоўскага скрап клуба... Крылы матыля... і совы з крыламі... ;)
Свае мэты падчас працы на паштоўкай я дасягнула: абрэзкаў стала менш... =) Спадзяюся вам спадабаўся вынік майго творчага эксперымента... =) Да сустрэчы!... =)

понедельник, 16 апреля 2018 г.

Канверт "Віншую" з калекцыі "Малышка"... =)

Прывітанне... =)
Другі этап прысвечаны дзіцячай тэме... =) У мяне зноў канверт (не выдумляю нанова веласіпед)... =) І зноў у працы папера ад Фабрыка дэкору, калекцыя "Малышка" (памер 20*20). З гэтага набору я ўжо рабіла аднойчы мініальбо і ў мяне засталіся палосы - абрэзкі, надпісы і карткі... І так і ляжалі, чакалі свайго часу.... Вырашыла іх нарэшце скарыстаць... =)
Аснова канверта з паперы для пастэлі "Лён"... Таксама ўзяла каляровую (жоўтую) паперу для пастэлі (на спінку не хапала дызайнерскай паперы дастатковага памеру)... Ёсць і кавалак паперы маіх любімых "Каралікаў" з сэрцайкамі... =) Дадатковымі ўпрыгожваннямі выступаюць шыццё, стужкі на тэгах, кветка і лісты з фоамірану, вадкія дотсы ад ФД (колер "Пяшчотны шэббі")...
Канверт атрымаўся сакавіты і сонечны... =)
 
 
 
 
 
 
Абавязковым элементам на другім этапе, акрамя тэмы, з'яўляецца выкарыстанне тэга... У мяне на іх (тэгах) пабудавана кампазіцыя... =)
 
Зазірну з гэтым канвертам у заданне Першага беларускага "Дзяцінства"... =) Жоўты колер і невялікія дзіцячыя цацкі з дошкі - вось той штуршок натхнення, з якога пачынаецца творчы працэс... =)
Акрамя паперы (пра якую пісала вышэй) выкарыстала вадкія дотсы "Пяшчотны шэббі" і клей універсальны ад ФД.
Спадзяюся, вам спадабаецца гэтая сонечная праца... =) Мне яна падабаецца асабліва тым, што з яе дапамогай я змагла зрабіць яшчэ адзін крок на шляху скрапразхламлення... =) А для вас актуальна гэтая праблема? Што вы робіце? Будзе цікава даведацца!... =) Да сустрэчы!... =)


Канверт "Падарунак для цябе"... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з новымі працамі... І паступова ў некалькі постаў іх сёння пакажу... =)
А пачну з падарункавага канверта... Вясновага, пяшчотнага, кветкавага, жаночага... =)
Зрабіць мне яго дапамагла папера ад Фабрыка дэкору "Smile of Spring" (памер 20*20см). Драўляныя прынты, вясновыя сакавітыя кветкі і галінкі дрэў, мілыя жывёлы, выявы якіх напоўнены пяшчотаю.... Асноўныя ўпрыгожванні канверта - выразалкі з набору... Дапоўніла іх толькі вяночкам з пражы з пампонамі і белымі вадкімі дотсамі ад ФД. Зачыняецца канверт на магніты (схаваны ў слаях паперы).... Усе элементы мацавала на ўніверсальны клей ад ФД.
 
 
 
 
 
 
 
 
  
 
Рабіла гэты канверт для 1 этапа СП "Лепшы падарунак, вядома, грошы!" ад блога "Папяровы вугалок"... =) З гэтым дэвізам нельга не пагадзіцца... =) І зручна, каб пад рукамі былі падарункавыя канверты да любой нагоды... Тым больше, што ў канверт можна класць не толькі грошы... =) Таму, менавіта, і вырашыла ўдзельнічаць. На першым этапе нам прапанавалі зрабіць варыянт жаночага падарунка з абавязковым элементам - кветка. У мяне кветкі на фоне паперы і выразаныя элементы... Жаночы вобраз увасоблены ў каляровай гаме канверта і вобразам матулі (пара аленят: маці і дзіця)... =)
 
Кампазіцыю дапамог стварыць універсальны скетч ад блога CuteCut... Я яго павярнула супраць гадзіннікавай стрэлкі на 90* і адлюстравала па гарызанталі...
 
І паспрабую дадаць працу ў Галерэю красавіка Фабрыка Дэкору... Паспрабую таму, што нажаль апошні час перастала бачыць лінкі гэтага блогу...
Амаль увесь канверт зроблен з матэрыялаў гэтага вытворцы (дакледней апісана раней)... =)
На гэтым скончу гэты расказ... =) Буду рада пабачыць вашы водгукі, пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)