среда, 23 августа 2017 г.

Паштоўка-сімвал "Маё жыццё"...

Прывітанне... =) Некаторы час таму пачала чытаць кнігу, у якой шмат месца вызначана неабходнасці свядома падыходзіць да свайго жыцця, аб тым, што неабходна выразна вызначыць, якое жыццё вы жадаеце... =) І амаль адразу склалася ў мяне своеасаблівая паштоўка-сімвал "Маё жыццё"... Усё ў ёй сімвалічна: сонечны, мядовы колер - пра цеплыню і пазітыўнасць адносін, соты - пра салодкасць жыцця і пра яго шматбаковасць, матыль - пра прыгажосць і лёккасць, бліскучыя залатыя пайеткі - пра насычанасць яркімі момантамі... Менавіта такімі словамі я жадаю ахарактаразаваць сваё жыццё... Я ЖАДАЮ, КАБ МАЁ ЖЫЦЦЁ БЫЛО МЕНАВІТА ТАКІМ!!!... =) І хто ведае, магчыма, дзякуючы гэтай паштоўцы, выказанае ўслых жаданне ўвасобіцца ў рэчаіснасць!... =) 
А вас запрашаю разгледзіць саму паштоўку... =)  











Вось такая простая, але ў той жа час не простая атрымалася для мяне гэта паштоўка... =) Удзячна, што зазірнулі... =) Да сустрэч... =) 

Восеньская БОХО паштоўка...

Прывітанне... =) Сёння раніцай я зразумела, што яшчэ не расказала вам, што была запрошаным дызайнерам  у блоге "АртКладовая" (дарэчы, запрашаю прыняць удзел у заданні) і не паказала паштоўку, што зрабіла з гэтай нагоды... =)
Працаваць неабходна было ў нязвыклым для мяне стылі Бохо... =) Паштоўка атрымалася восеньскай... і вельмі паветранай... Выкарыстоўвала паперу MonaDesing "Акварэльная восень", вырубныя карункавыя лісцікі, штампы перья, сізаль, шэббі стужкі і гранёныя камушкі... А галоўнае месца на паштоўцы займае карункавая кветка, выкананая ўласнаручна... Сярэдзіна кветкі - брадс ад АртУзора... Вядома ёсць матывіруючы надпіс... і шмат пырскаў... =)
 
 
 
 
 
 
Пакажу гэту паштоўку ў заданні "Кветкавая паляна" блога ScrapMan ... Неабходна было выканаць працу з кветкамі, зробленнымі ўласнаручна... =)
 
 
Тут усё... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)  

вторник, 22 августа 2017 г.

Паштоўка "Вінтажны сад"...

Прывітанне... =) Некалькі дзён таму ў маці майго мужа быў Дзень нараджэння... Мы ездзілі яе віншаваць... і не ведаючы, што дарыць, прыпаднеслі святочную паштоўку з грашовым падарункам... А вось якую рабіць паштоўку я вырашыла амаль адразу! З калекцыі паперы "Vintage Garden" ад ТМ "Каралікі" - надта мая свякроў любіць кветкі і сад... =)
Дадатковымі ўпрыгожваннямі сталі лісточкі (штамп+эсбосінг) на кальцы залатой пудрай і на крафце белай пудрай, карункавыя вырубныя кветкі, фонавыя штампы, эмалевыя кроплі ад ФД... Карткі і паштовыя маркі - выразныя элементы калекцыі... =)
 
 
Каб падтрымаць вінтажны стыль паперы, затаніравала краі элементаў шакаладнымі чарніламі...
 
 
 
 
 
 
 
Адкрываем і бачым канверт для грашовага падарунка і месца для віншавальных слоў... =)
 
 
 
 
 Простая спінка паштоўкі...
 
 
І фота ў спробах злавіць бляск залатой пудры на лісціках... =)
 
 
Вось такая паштоўка атрымалася на гэты раз... =) Пакажу яе:
 
2. У Варонежскім СК, заданне "Бязважкасць" - АЭ - калька... У мяне эмбосінг на кальцы... =)
 
Шчыра дзякую, што зазірнулі... =) Буду ўдзячна за водгукі... =)
 
 

среда, 2 августа 2017 г.

Паштоўка "Залатая восень"...

Прывітанне... Надышоў жнівень, а ў маёй майстэрні пачынае панаваць восень... Гэта ўсё новы набор штампаў з лісцікамі і былінкамі, акрылавая фарба колеру "Светлая охра" і залатая пудра для эмбосінгу... А вядома, што новыя матэр'ялы натхняюць неверагодна!... =)  Паштоўка, якую зараз пакажу таксама пра восень, зроблена з названых інгрэдыентаў... Але не просто пра восень, а пра восеньскі дзень нараджэння... =) 
У аснове крафт і акварэльная папера.... А акцэнты празрыстымі дропсамі і пырскамі чорным медыўмам... 



Вы толькі паглядзіце, як блішчаць гэтыя лісцікі!!!... =)



Паштоўка атрымалася манахромная... Таму пакажу яе ў аднайменным заданні блога ScrapТавары... 

А таксама ў атмасферным заданні Першага беларускага "Шолах"... Гледзячы на гэтую паштоўку выразна чую, як шапаціць лісце... =)  Майстры Першага, шчыра дзякую вам за натхненне... =) Мяркую, гэта не апошняя мая праца для гэтага задання... Можна? ... =) 


На гэтым пакуль усё... =) Дзякую, што зазірнулі! Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні!... =) Добрага дня!... =)

вторник, 1 августа 2017 г.

Шолах жніўня...

Прывітанне... Вось незаўважна і надышоў жнівень, апошні месяц лета... Здаецца, куды час так спяшаецца?! Але ж што тут казаць... Застаецца атрымаць ціхую асалоду ад цёплых, пахучых і таемны жнівеньскіх дзён... Цёплае сонейка, водар духмяных траў на полі і лузе, матылі і цвыркуны... Сапраўды: "Дзіўнае побач!"... Вось такі ў мяне жнівеньскі вечар... =) 

Рэцэпт: крафтавая аснова, акварэльная папера, акрылавыя фарбы (жоўтая, светлая охра, белая, аліўкавая), штампы (батанічныя (лугавыя травы), матылі, надпіс), чорная штэмпельная падушка, некалькі чорных дотсаў, пырскі белым і чорным медыўмам, і вядома, клей універсальны ад ФД...
Такі асаблівы настрой дапамагло стварыць заданне ад Першага беларускага "Шолах"... Там такая дошка натхнення, што хочацца нырнуть у яе з галавой!... Такая яна мая... =) 

Акрамя таго зазірну ў EcoPaper... Там у іх сонечнае заданне з абавязковымі элементамі... З АЭ я абрала жоўты колер, матылёчкаў і палявыя кветкі (травы)... У сваёй паштоўцы я спрабавала ўвасобіць адчуванне, калі ляжыш вечарам у траве на лузе... і свет заходзячага сонейка змяняе ўсё наваколле... І нават самыя яркія кветкі становяцца шэра-чорнымі... Але ў гэтым ёсць свой смак... =) 

Шчыра дзякую, былі побач са мною ў гэтым невялікім падарожжы... =) Сонейка вам!... =)