воскресенье, 8 июля 2018 г.

Папка для дыска.... =)

Прывітанне... =)
Зараз пакажу вам новы для мяне выраб... Папка для дыска... =)
Рабіла па просьбе сяброўкі-фатографа, якая рабіла фотасэсію маіх сяброў... =)
Аднойчы бачыла цікавы варыянт у Vika Sopulik, майстра з Брэста. Яна робіць так званыя іменныя паштоўкі і вокладкі на дыскі, з фотаздымкамі... =) Вырашыла і я паспрабаваць зрабіць што-небудзь падобнае... =)
 

Крафт і папера ад ТМ "Каралікі", фота галоўных герояў, каляндарная сетка з адзначанай датай фотасэсіі, лісцікі адштампаваныя і выразаныя, простыя кветкі з мікрбісерам замест сярэдзінкі, тэгі і досты... Зачыняецца на бант з стажкі арганзы... =)  
 
 
 

 Унутры кішэня для дыска і сціплыя ўпрыгожванні... =)
 
 
  
 
Простая спінка... =)
 
 
 
Пакажу яго ў заданні - натхненні блога Tea-Mood.ru .... Натхніла стрыманая, лёгкая палітра, пер'е (якое ўвасобіла лісцем)...
 
Таксама зазірну ў заданне "Геалогія" ад блога Art Club UA... Абавязковыя элементы, што я выкарыстала: топінгі (мікрабісер на кветках), тэгі, надпіс (на каляндарнай сетцы), дотсы, штампы (лісце)...
 
 
І нельга не зазірнуць у такое благадатнае заданне, як "Батанічнае" у блоге "Сакрэт натхнення"... =) З батанікі ў гэты раз штампаванае і выразанае лісцце... =)
 
І тут буду развітвацца... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... Да сустрэчы!... =) 

Цукерка ад PolkaDot... =)

Прывітанне... =) Сёння я раскажу вам пра шанец, які дарыць брэнд PolkaDot...
Запісацца можна да 10 ліпеня... =)
Надта спадзяюся на поспех... =)
 
Да сустрэчы!... =)

среда, 4 июля 2018 г.

Зайка Віншуе... =) Падарункавы канверт.... =)

Дабранач... =) Вось так, на ноч гледзячы вырашыла ўсё ж паказаць яго сёння - падарункавы канверт на свята з беларускім надпісам (яе не смешна, нажаль у нашай краіне не надта папулярна беларуская мова)...
Для аздаблення выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый), ліст з ціснёным рэльефам (набыты даўным даўно), фонавы чыпборд беларускага вытворцы "Лавандавы камод", шмат вырубных элементаў (галінкі, лісцікі, кветкі і інш.), надпіс, досты ад ФД і стужка з арганзы... =) А галоўнай гераіняй канверта з'яўляецца шырока вядомая Зайка (калі-сьці на пачатку захаплення скрапам набыла ліст з карткамі... і да гэтага часу засталіся некаторыя з іх)... =)
Вось і весь рэцэпт... =)






 
Атрымаўся канверт вельмі пяшчотны, пастэльны... Таму пакажу яго ў заданні Pastel Leto блога Lemon Craft ...
 
І зазірну ў блог "Сакрэты натхнення", у заданне "Батанічнае" ... Выкарыстоўвала шмат вырубных лісцікаў, галінак, кветак... І прынт на паперы... =)
 

 
І на гэтым развітваюся... час класціся спаць... Заўтра зрання на працу... =) Дабранач!... =)