четверг, 30 ноября 2017 г.

Вам пісьмо... Ці навагоднія паштоўка... =)

Прывітанне... =) Вось і яшчэ адна навагодняя паштоўка гатова... =)
У традыцыйных навагодных фарбах: зялёны-чырвоны-крафт... Вядома з бляскам - на фоне пудра для эмбосінгу з глітэрам, вядома духмяная - выразкі навагодніх ягад і зоркі бадьяна, вядома ўтульная - баваўняныя карункі....
 
 
 
 
 
 
Асноўны настрой задала дошка натхнення ад блога Fantasy...
 
 

 Асноўныя элементы дапамагло абраць заданне "Чырвонае" блога ArtUAClub... У мяне гэта чырвоны колер, эмбосінг і бляск - пудра для эмбосінгу з глітэрам (ад ФД) ускладніла фон... =)
 
 
Акрамя таго зазірну у блог "СкрапМагія" у заданне "Чароўныя нажніцы" - выразаны тэгі, зоркі бадьяна, рамкі з ягадамі...
 
 
І зазірну ў блог "Вензелік" - заданне "Рамкі".... Пра рамкі з ягадамі я ўжо пісала... =)
 
 
На гэтым зараз развітваюся... Пабегла збірацца на працу... А вам жадаю прыемнага дня!... =)
 
 

вторник, 28 ноября 2017 г.

СП "Фарбавы міні-альбом"... 1 этап...


Вырашыла паўдзельнічаць у СП "Фарбавы міні-альбом" ад Маскоўскага скрап-клуба... ВА ўсякім разе, паспрабую... Мінік планую рабіць круглай формы (былі ў мяне падстаўкі круглыя пад кубкі)... Магчыма паспрабую зрабіць шэдоў-бокс (ці на вокладку, ці ўнутр альбома)... Пакуль з матэрыялаў акварэльная папера, фарбы (спрэі і сухія ад ФД), дотсы, дропсы (простыя і з глітэрам), глітэр на клеевой аснове, пудра для эмбосінгу (белая і з глітэрам)... Ну і фарфоравыя ўпрыгожванні і карункі... Хутчэй за ўсе буду яшчэ выкарыстоўваць штампы (пакуль не вырашыла якія)... Магчыма штосьці яшчэ... Планую рабіць зімовы мінік... =) 
 
 
 
  
 
 Спасылка на праект... 
  
 
Да сустрэчы!... =)

Мікс-медзійныя тэгі - працяг... =)

Добрага ранку...  =) А я да вас з працягам серыі святочных тэгаў... =) Ва ўсіх фон зроблен з нуля з дапамогай акрылавых, акварэльных і сухіх фарбаў (апошнія ад ФД), пудры для эмбосігну... Але не будзем спяшацца... Па чарзе... =)
Першы "Зорнай ноччу"... =) Фон фарбаваны акрыла, пасля па цалкам непрасушанай фарбе штамп "Рукапісны тэкст" - пудра "Вясёлкавы графіт" ад ФД. З упрыгожванняў - вырубныя сурвэткі, пацеркі на лесцы, кабашон з елкай, надпіс і пайеткі...
 
 
 
 
 
Другі тэг "Зімовая птушка"... =) Фон з нуля: гофра кардон + кніжны ліст, сухія фарбы ад ФД (чырвоная, блакітная), тэкставы штамп... Пасля баваўняныя карункі, фрагмент паперы,  кругі пробкі, надпіс, маленькія пайеткі, вырубныя сняжынкі...
 
 
 
 
 
Трэці тэг  "Зімовы калейдаскоп"... =) Сухія фарбы ад ФД (аранжавы і зялёны), алкагольныя фарбы ад ТМ "Каралікі", каляровыя дропсы з глітэрам, фонавы чып, і расфарбоўка дзяўчынкі (штамп)... Апошні крок - залатая паціна ... =)
 
 
 
 
Зазірну з першым тэгам у заданне-натхненне Саратаўскага скрап клуба... Іх зорнае неба з'явілася натхненнем... =)
 
 
З другім тэгам "Зімовыя птушкі" паўдзельнічаю ў заданні "Чырвоны" ад ArtUAclub... Мае  АЭ: чырвоны колер, пайеткі, вырубка...
 
 
 
 
На гэтым развітваюся!... Да хуткай сустрэчы!... =)  
 

воскресенье, 26 ноября 2017 г.

Мікс-медзіны тэг "Шчасця"...

Прывітанне... =) Я працягваю рыхтавацца да новага года... І апошнія некалькі дзён рабіла зімовыя мікс-медзійныя тэгі з таго, што было пад рукамі... =) Першы з іх выкананы ў ружова-блакітных адценных... Фон з нуля: ліст з кнігі, гофра кардон, акварэльная папера - расфарбаваны акварэльнымі фарбамі, фонавы штамп "Рукапісны тэкст", фонавы чыпборд (эмбосінг пудрай ад ФД "Пяшчоты шэббі"), эмбосінг белай пудрай ад ФД па краі тэга. Галоўная гераіня - дзяўчынка - расфарбаваны акварэльнымі фарбамі штамп. З упрыгожванняў леска з пацеркамі (зоркі і кроплі), і маленькія пайеткі, васкавы шнур і люверс... Надпіс "Шчасця!" надае сэнсу ... =) Па памерах 7*12,5 см. Аснова - піўны кардон... =)
Запрашаю разгледзіць... =)
 
 
 
 
 
І зазірну ў Яраслаўскі скрап клуб у заданне "Натхненне №31"... Ваша натхненне цалкам адпавяядае настрою тэга: дзеці, мільгаценне аганькоў увасоблена з дапамогай бліскучай пудры для эмбосінгу, бліскучых пайетак, перламутравых пацерак... =) А прадчуванне калядных свят і зімовыя заняткі - гэта заўсёды адчуванне шчасця... =)
Вось такі тэг атрымаўся... =) Хутка пакажу і астатнія... =) Да сустрэчы!... =)

воскресенье, 19 ноября 2017 г.

Выніковы пост СП "Падцягнуць хвасты"...

Вось і прыйшоў час пісаць выніковы пост па СП "Падцягнуць хвасты".... =)
 
Так незаўважна праляцеў час... Нажаль я не паспела выканаць і паловы са свайго спіса... =) Але я ўдзячна за такі матыватар аўтарам праекта - без вас я, мяркую, і не пачала бы гэтую справу!... =) І ёсць жаданне, не гледзячы на заканчэнне праекта, працягваць працаваць над сваімі хвастамі... =)
Ну і пакажу, што паспела зрабіць:
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось спасылкі на некаторыя посты:
 
 
 
 
 
Яшчэ раз шчыра дзякую за гэты праект!... =) Жадаю, каб у надыходзячым годзе хвастоў было менш, чым у мінулым... =)

Паштоўка "Шчаслівых свят"

Прывітанне... =) У нас за вокнамі ідзе снег... І я да вас зноў з навагодняй паштоўкай... =) Зроблена яна ў пары ў папярэдняй.... =) Просты рэцэпт: папера ТМ "Каралікі" (і карткі, і выразалкі), крыху крафт паперы, вырубныя сняжынкі (з дапамогай дыраколу) з дызайнерскай перламутравай паперы, глітэр... Між слаямі кардон для паветранасці... =) ...
 
 
 
  
 
 
 
Выканана паштоўка ў класічных чырвона-крафтавых адценнях... Таму пакажу яе ў каляровым заданні ад "Скрапнутых"...
 
 
 
На гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =)