понедельник, 29 января 2018 г.

Інтэрактыўны міні-альбом "Сям'я - гэта здорава!"

Прывітанне... =)
Вось і мяне захапіла хваля Pop-ap і інтэрактыўных элементаў, вырабаў... =) Вырашыла паспрабаваць зрабіць адну з канструкцый перад тым, як выкарыстоўваць яе ў вялікім альбоме... Абрала МК Веранікі Бенькоўскай "Інтэрактыўны квадрат" - падабаюцца яе МК, зразумелыя.... =) Крыху павялічыла памеры і колькасць асноўных нарыхтовак... =) А калі зрабіла канструкцыю, вырашыла зрабіць асобны міні-альбом... =)
Памеры майго мініка атрымаліся 10*10 см.(па аснове канструкцыі), па вокладцы 11*11см.  У мяне даўно ляжаць наборы паперы 20*20см. ад ФД "Дзіна і кампанія" і "Малыш"... Я абрала лісты з гэтых набораў, якія добра спалучаюцца адзін з адным... =) Вокладку зрабіла двух каляровую: вонвавая старана ў аблокі, ніжняя - у клевер... Але яны роўназначныя... Упрыгожваюць вокладкі тэматычныя выразы "Сям'я - гэта здорава" і "Здорава, калі ўсе разам!". Зачыняецца на банты з рапсавай стужкі... =) Разлічаны на 10 фота памерамі 9*9 см. (на квадратах), а на трохвугольных месцах можна зрабіць памятныя запісы, адзначыць дату ці змясціць меншыя па памерах фота... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі просты, але цікавы і незвыклы мінік у мяне атрымаўся... =)
 
Асноўная геаметрычная фігура мініка - квадрат. Таму пакажу яго ў заданні "Шыкоўныя квадраты" блога SpringScrap...
 
 
Альбом разлічаны на размяшчэнне дзіцячых фота (хлапчуковых)... Таму зазірну ў тэматычнае заданне "Нашы дзеці" блога "Папяровы вугалок"...
 
І вядома, у Галерэю студзеня Фабрыка Дэкору... Менавіта іх папера лягла ў аснову альбома... А клей Універсальны - асноўны дапаможнік... =)
На гэтым развітваюся з вамі... Але ж не на доўга... =) Буду рада вашым каментарыям... =) Добрага дня!... =)
 

воскресенье, 28 января 2018 г.

Серыя канвертаў для сертыфікатаў... =)

Вітаю Вас... =) Зайшла вам паказаць серыю канвертаў для сертыфікатаў на фотасесію... =) Канверты зроблены ручна з крафт-паперы. І асобна выразала панэль з паперы для пастэлі шчыльнасцю 280гр. На кожную панэль зрабіла па 1-3 "пшыка" арт-спрэяў ад DECOLA... прасушыла... Далей наштампавала на асобных лісціках фота-стужку, галінкі з лістамі, фішку з фотаапаратам, надпісы "Не забывай пасміхацца" і "Сыяткуй свой дзень", выразала ўсё.
Далей ускладніла фон штампам "рукапісны тэкст" залатым эмбосінгам, белымі пырскамі і пырскамі/кляксамі залатым эмбосінгам...
Пасля размяшчала зроблены дэкор ... надпісы ўсе  дапоўніла крафтам, прыпадняла на піўны кардон... Расставіла акцэнты пайеткамі і дотсамі... =) Зачыняюцца канверты на атласныя стужкі... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія канверты... =) Пакажу іх у наступных заданнях:
 
 
 
 
Удзячна, што зазірнулі!... =) Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы!... =) 

Чаму я закахана ў Скрап?

Саратаўскі скрап клуб сумесна з блогам "Карункі" прапанаваў расказаць, што ў нашым жыцці скрап і чаму мы ў яго так закаханы...
І мне самой стала цікава паразважаць, што ж для мяне скрап...
Я з самага дзяцінства пастаянна займалася ўсялякімі творчымі заняткамі: вязала спіцамі і кручком, шыла адзенне для лялек, малявала, рабіла аплікацыі, займалася саломкай, лепкай, макраме, мяккая цацкай... прасцей мяркую сказаць, чым я не займалася... І гэта не кажучы пра музычную школу... =)
Але ўсе гэтыя заняткі мне хутка надакучвалі... Я вынаходіла заканамернасці, алгарытм выканання... і шукала новае ...
І так да тых пор, пакуль не пазнаёмілася са скрапбукінгам... =) Займаюся ім з 2012 года (хаця першыя гады, зараз разумею, проста бавіла час)... І зацягнуў ён мяне тым, што не надакучвае...
Па-першае, сам скрап настолькі шматбаковы, што кожны раз адкрываеш новую старонку... Знаёмыя строкі перачытваешь і бачыш новы сэнс... =) Па-другое, у скрапе можна выкарыстоўваць усе тыя тэхнікі і віды ручнога мастцтва, якія я раней пазнала і не знайшла шырокага выкарыстання ў сваім жыцці... =)
Зараз скрап для мяне:
крыніца сіл і натхнення,
ідэя, якая абуджае мае цікаўнасць і дапытлівасць,
магчымасць дапамагчы другім людзям атрымаць штосьці асаблівае (гэта кранае тыя моманты, калі раблю па замове ці для кагосьці ў падарунак),
часам крыніца дадатковага заробка (пакуль на цукеркі і новыя фарбы, але я мару пра тое, што скрап стане галоўным у маім жыцці заробкам)... =)
 
Вось такая ў мяне атрымалася гісторыя-разважанне... =)
Спадзяюся, вам было цікава... =)
ну і да ўмоў...
Саратаўскі скрап клуб ... Люблю гэты блог за іх неверагодныя, асаблівыя заданні... =)
 
Блог "Карункі Маруселы"... Дзякую за натхненне і магчымасць ацаніць сваю рэчаіснасць...
 
 
Спадзяюся на лёс... =) Да сустрэчы... =) І поспехаў ва ўсіх пачынаннях!... =)  

Стан: "Пошук новага"... =)

Прывітанне... =)
Сёння будзе шмат тэксту, думак, эксперыментаў... Вядома, хто-сьці да мяне ўжо даўно так робіць... =) Але для мяне гэта новае, эксперыментальнае... і гэта так натхняе!... =)
Гатовы чытаць? ... пачалася гэта гісторыя з таго, што я вырашыла паспрабаваць зрабіць белы акрылавы арт-спрэй (падобны на тыя, што я нядаўна набыла ад маркі DECOLA). Узяла пусты распыляльнік, выціснула з тубы туды белую акрылавую фарбу, дадала вады, перамяшала пакуль фарба не растварылася... Гатова!...
Але неабходна выпрабаваць, як атрымалася. Ці працуе распыляльнік, ці мае такая фарба неабходную ўкрывістасць... =) Таму адразу ўзяла свой ART-book... Но на звычайных кніжных аркушах не надта добра відаць, неабходна было зрабіць кантраст... Таму нанесла Гесса ад ФД, потым абрала тры колеры фарбы, нанесла, пасушыла... Пасля ўзяла зроблены спрэй і зрабіла некалькі пшыкаў... Укрывістасць добрая, нават вырашыла крыху разбавіць вадою... Пасушыла і атрымала цікавыя размывы... Фон стаў нагадваць мора... Таму зрабіла адбітак компаса... і рукапісны тэкст, нібы старыя лісты...  Захацелася дадаць залатых пырскаў эмбосінгам... Але як? нямя ні штампаў такіх, ні дабера, каб кробкі намаляваць... Вырашыла паспрабаваць зрабіць пырскі вадкім скотчам. Напырскала, пасыпала пудрай... А калі страсянула лішкі, заўважыла, што адбіткі не высахлі і таксама набралі пудру, а таксама згіб паміж старонкамі... Ну што рабіць, пачала запякаць так... У выніку атрымалася цікава і фактурна... Дадала крыху чыпборду з астаткаў, надпіс... Вось і атрымаўся разварот ... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Але вынік эксперыменту мяне так уразіў, што адразу вырашыла зрабіць серыю паштовак для мужчын (шчыра кажучы, своечасова ўспомніла пра СП "Герой майго рамана" ад блога "Пасядзелкі за скрапам")... Натхненненая морам... =)
І ў працы над паштоўкамі таксама не абышлося без эксперыментаў...
Падрыхтавала асновы, лісты-панэлі над якімі буду працаваць (ўсё з астаткаў паперы - разбіраю свае запасы... =)) Узяла першую панель, выдавіла на яе з тубусаў фарбы, пэнзлікам нанесла і зразумела, што надта шмат выдавіла фарбы. Таму на другі пэнзлікам перанесла залішкі. Але на першай панэлі заставалася яшчэ шмат, таму трэцюю панэль я проста паклала зверху і прыжала, такім чынам перанесла фарбу. Пасля разводы белым акрылам са спрэю. Высушыла. Час удасканаліць фон эмбосінгам. Тут проста зрабіла пырскі белым акрылам і прысыпала іх пудрай, запякла. Потым зрабіла адбіткі тэкставым штампам. І тут вырашыла зрабіць два колера пудры (залаты і белы)... Вырашыла, зрабіла... Фон гатовы. Пагледзіла, якія АЭ ў заданні СП, выбрала два: компас і пайеткі. Зрабіла выразкі компасу з дапамогай штампа і эмбосінгу чорнай пудрай з глітэрам. Падрыхтавала надпісы... у гэты раз вырашыла зрабіць іх на беларускай мове... =) Компас прыпадняла на піўны кардон, пад компам сізаль. Пасля таго, як прыклеіла элементы, занялася дробнымі акцэнтамі: мікрабісер, міні-пайеткі (мацавала на празрысты медыўм), пасля крупныя пайеткі (мацавала на Gloosy ад ФД). І ўсё, паштоўкі гатовы... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія хуткія, сакавітыя паштоўкі атрымаліся на ўзлёце натхнення... =)
 
Іду з ёю ў СП "Героя майго раману" ад блога "Пасядзлкі за скрапам"... =) У першым этапе натхняе вобраз "Капітана Джэка"... =) Неабсяжнае мора, блікі і ўсплёскі, сама назва СП з'явіліся натхненнем да гэтым паштовак. АЭ: компас і пайеткі (дзвух памераў)... =)
 
 
Акрамя таго зазірну ў заданне "Золата/срэбра" ад блога Інтэрніць... Выкарыстала задатую пудру.
 
 
На гэтым развітваюся, але не надоўга... ;) Ёсць у мяне яшчэ працы, якія чакаю, каб іх паказалі... =) Дзякую, што зазірнулі... Да хуткай сустрэчы!.. =)