Прывітанне... =) Сёння я да вас адразу з серыя прыгодніцкіх мужчынскіх паштовак-мальбертаў пад кодавай назвай "Вінтажнае падарожжа"... =) Серыя - таму што рабіла адначасова, па адной канструкціі, з аднога набору паперы... =) А дакладней працавала з калекцыяй "Падарожжа" ад FleurDesing памерам 15*15 см.(набыла ў магазіне http://hobby-opt.by/). Акрамя гэтага набору выкарыстоўвала крафт, машыную вырубку, брадсы, эмалевыя кроплі ад ФД, люверсы, штампы, воскавы шнур, 2 гатовыя крафтавыя тэгі (зорка і бірка) і, вядома, клей універсальны ад ФД...
Канструкцыю "мальберт" рабіла першы раз... але яна мне вельмі спадабалася! Буду працягваць эксперыменты... =)
Вось яны ўсё разам... =)
Вось такая стопачка... =)
І зараз кожную бліжэй.
На такія паштоўкі можна глядзець з розных пунктаў гледжання... У сабраным выглядзе... У пазіцыі "мальберт" з пераду... І ў пазіцыі "мальберт" ззаду... Цалкам раскрытую (там можна размясціць сакрэтнае віншаванне)... =)
Першая паштоўка "Падарунак для цябе" з самалётамі... =)
Другая паштоўка "Запомні гэты момант" з паветранымі шарамі...
І трэцяя, самая рамантычная ў серыі "Вазьмі мяне за руку" з цягнікамі...
На кожнай паштоўцы, з кожнага боку ёсць надпісы пра шчасце, мары і пра тое, што неабходна цаніць кожны момант... =)
Дапамагалі ствараць гэтыя паштоўкі скечты (кожную - свой):
1. Скетч ад Яраслаўскага СК ... Адлюстравала і перавярнула...
2. Скечт ад блога "Карункі Маруселы"... Адлюстравала па гарызанталі...
3. Скетч ад Маскоўскага скрап клубу... Таксама адлюстравала па гарызанталі...
Абраць такую паперу натхніла заданне Першага беларускага "Прыгоды"....
Памеры паштовак (12*12 см.) вызначыла заданне ад ScrapТавары "Пад мікраскопам"... =)
І зазірну яшчэ ў Данецкі скрап клуб у заданне "Паветранае" са сваімі паветранымі шарамі... =)
Хацела падзячыць вытворцам паперы - прыемна было з ёю працаваць!... Галерэя FleurDesing ...
На гэтым ўсё... Пайду зраблю што-небудзь яшчэ!... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да пабачэння!...







































