воскресенье, 30 июля 2017 г.

Вокладка на пасведчанне аб нараджэнні... =)

Прывітанне... =) "Нешта даўно не рабіла нічога з тканінаю" - падумалася мне пару дзён таму... І вось я прыйшла паказаць вам даволі простую ў выкананні, без шматлікіх упрыгожванняў, але такую пяшчотную вокладку для пасведчання аб нараджэнні... Улічваючы каляровую гаму, стане падарункам для маці дзяўчынкі... =) Выкарыстоўвала для вокладкі апрацаваную бавоўну (ружовая) і апрацаваны лён (з ружамі), паміж тканінай і асновай пракледзены сынтыпон... Зачыняецца на шэббі-стужку... =) Галоўным упрыгожваннем з'яўляецца надпіс, зроблены ўласнаручна (з дапамогай формы і вадкага пластыку ад "Арт-Прасвет")... Дапаўняюць кампазіцыю шыфонавыя кветкі і срэбныя брадсы... На спінцы лаканічная бірачка... Унутры для аздаблення выкарыстоўвала ліст паперы ад ТМ "Каралікі" і белае шыццё ў якасці вугалкоў...
 
 
 
Кампазіцыю дапамог стварыць скетч ад блога "Даступны скрап" ... Адлюстравала па гарызанталі... Гарызантальная лінія (кінастужка на скетчы) - лінія стыку тканіны. Рамка на скетчы - машынная строчка. Накірунак завіткоў на надпісе стварае ўражанне круга...
 
  
 
 
Сам скетч:
 
Пакуль на гэтым усё ... =) Да хуткай сустрэчы!... =)

среда, 26 июля 2017 г.

Дызайнерства... фарбы... Art-book...

Прывітанне... =) Прыйшла падзяліцца сваёй маленькай радасцю (а самыя ўважлівыя ўжо заўважылі банэр на правай панэлі майго блога-доміка)... Я была ў гэтым месяцы запрошаным дызайнерам у Яраслаўскім скрап-клубе... Пакуль для мяне гэта новыя адчуванні, таму вельмі яркія... =) Дызайнеры блога запрашаюць у падарожжа ў Індыю і прапануюць выканаць працу ў стылі Mixed Media... Пасля доўгіх спроб вырашыла зрабіць разварот у Art-book і тэмай абрала свята фарбаў "Холі"... Шмат фарбаў, блікі сонца, усклікі людей, яркія пачуцці... і матылі, як сімвал лета і свабоды... Ну як такое забудзеш?... =)
 
 
 
 
 
 
  
 
 
Запрашаю і вас паўдзельнічаць у гэтым каляровым заданні (Спасылка вышэй)! Тым больш там, у заданні больш падрабязна распісан рэцэпт гэтага развароту... ;)
 
На гэтым пакуль усё... =) Буду рада вашым водгукам і ўражанням... =) Дабранач!... =)

Акварэльная восень... Пачынаю падрыхтоўку... =)

Прывітанне... =) Неяк незаўважна пранеслася амаль усё лета... Хутка скончыцца ліпень... І я паступова пачынаю рыхтавацца да восені... І дапамагае мне ў гэтым папера  з калекцыі "Акварэльная восень" ад MonaDesing...  Менавіта яна задае настрой і тон паштоўцы, якую я вам зараз пакажу. Крафт ў слаях адцяняе дызайнеркую паперу. З упрыгожванняў выкарыстоўвала троху фарбаваны ліст з фарфору, кругі з пробкі, шэббі-стужкі, "алоўкі" з паперы, гранёныя камушкі і чорныя досты. Акцэнты зроблены чорнай гелавай ручкай... =)


Кампазіцыя склалася па фота скетчу ад блога CuteCut - скетч адлюстравала па гарызанталі... 






Спінку таксама крыху ўпрыгожыла... 


А вось і сам скетч... 

Акрамя таго зазірну ў галерэю MonaDesing ... 
Дзякую, што зазірнулі... =) Добрага дня!... =)