пятница, 3 января 2020 г.

Да будзе святло... =) Паштоўка...


Вітаю Вас, сябры і віншую з новым 2020 годам!!!... =) 
Гэты год (2019-ты) быў напоўненны для мяне падзеямі і маімі рэалізаванымі марамі... =) Нарэшце на стала матуляй... =) Па-іншаму я адчуваю сябе... Я стала больш дакладна разумець, якая Я, чаго я жадаю... =) І ў кірунку творчым 2019 год стаў для мяне насычаным... =) Мяне запрашаюць у часовыя дызайнеры... Мне надта прыемна, что мае працы ўжо здольны натхняць... =) І дарэчы гэтую працу я таксама паказала ў скрап клубе Екацерынбурга ў якасці запрошанага дызайнера... Заданне надта цікавае і дзейнічае да 1 лютага 2020 года... =) Заходзьце паглядзець і абавязкова ўдзельнічайце... =) 


З чаго ж складаецца паштоўка? Галоўныя матэрыялы, якія было цікава выкарыстаць: пяшчотныя кветкавыя карункі і драўляную фішку "Dream". Остаткі паперы з калекцыі  "Winter Woderland" ад ScrapBerry's... Вырубка нажамі ад MimiCut ("Да будзе святло", "Сплету вянок", "Снегапад") і галінкі хвойных дрэў (нож з Кітая)... Акцэнты і зіхаценне зроблены міні-пайеткамі і глітэрам... 









З гэтай паштоўкай зазірну ў заданне "Прывітанне, Зіма" блога ButtonCraft... Снежная папера, сняжынкі па ўсёй паштоўцы... =) Зіма - самы час марыць і ствараць цуды... =) 


І зазірну ў заданне "Навагоднія агеньчыкі" блога SpringScrap... Мае навагоднія агеньчыкі - вырубка "Лампы" і выкарыстанныя міні-пайеткі і глітэр ... Як яна блішчыць!... =) 

Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Надта буду чакаць вашы водгукі... =) Да сустрэчы!... =) 

4 комментария:

  1. Спасибо от Скраппуговки. Расцвечиваем зиму разноцветными огоньками.

    ОтветитьУдалить
  2. Очень красиво и действительно по новогоднему! Спасибо что творите со Spring Scrap!

    ОтветитьУдалить