воскресенье, 18 сентября 2016 г.

Восень фарбуе горад... Восеньскія паштоўкі... =)


Здаецца, толькі што было лета... Але выходзіш у парк ці сквер, бачыш жоўтыя лісты пад нагамі, на дрэвах і разумееш, што восень ужо пануе ў нашым горадзе... =) Больш таго, яна пануе амаль ва ўсіх творчых блогах!!!... =) А колькі цікавых заданняў!!!... =)
Не абышла і я іх стараной... А каб паўдзельнічаць ва усіх, зрабіла серыю паштовак пра восень... =)
Паштоўка №1... Яе я рабіла для Кафэ "Агі Арт", заданне "Восеньскі мікс"...


Неабходна было выбраць тры абавязковыя элементы са спіса: тэкстура дрэва, вяровачка, павуцінка, лісцік, жолуд, галінка, палітра. Паштоўка выканана ў восеньскай палітры, можно пабачыць тэктуру дрэва, вяровачку, лісцікі металічныя.... =)




Погляд з іншага боку... =) Бачны кроплі ізумруднага бляску... =)  Кветка, дарэчы, зроблена ўласнаручна з чырвонага фларыстычнага фетру... у сярэдзіне ружовы брадс... =)


Выкарыстоўвала паперу ТМ "Каралікі" з калекцыі "Summer love"... На мой погляд летняя калекцыя атрымалася сапраўды восеньскай... =)   

Комментариев нет:

Отправить комментарий