среда, 4 января 2017 г.

Сувенірныя магніцікі на халадзільнік... Навагодні настрой... =)

Яшчэ адзін дзень новага года... Яшчэ адзін дзень майго працоўнага адпачынку... =) Добрай раніцы... ;) І зайшла расказаць вам яшчэ пра адзін праднавагодні мой праект - серыя сувенірных навагодніх магнітаў на халадзільнік у падарунак для супрацоўнікаў мужа... =)
Усе яны атрымаліся з розным настроем і характарам, але аб'ядноўвае іх тое, што ў аснове калекцыя паперы "Зімовы лес" ад ТМ "Каралікі"... Шмат бляску, глітэру, заснежанасці... =)
   
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Наступны магніцік дапамог зрабіць скетч ад Кіеўскага скрапклуба .... Для работы я яго павярнула на 180 градусаў... =)
 
Вязаную сурвэтку і галінку рабіла самастойна...
 
 
 
 
 
 
 
У гэтым магніціке я выкарыстала папяровую вырубку "Завіток", пакрытую глітэрам на клеевой аснове, кветку абвязаную на аб'ёмным кальцы... =) Сярэдзіна кветкі аздоблена мікрабісерам і паўпацеркам... =) Зазірну з ёю ў блог "Фабрыка 212", далучуся да задання "Конфети"... У якасці АЭ - мікрабісер... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
З наступным магніцікам зазірну ў заданне "Кветкі для Снягурачкі" ад блога Freetany Flowers... Кветкі звязаны ўласнаручна, заснежаны з дапамогай глітэра на клеевой аснове.... =)  

 
 
 
 
Вось такія атрымаліся невялікія падарункі з зімовым святочным настроем... =) Дзякую Вам, што зазірнулі... =) Да хуткай сустрэчы... =) 
 
 

7 комментариев:

  1. Чудесные открыточки!) Спасибо, что творите с Фабрикой 212!)

    ОтветитьУдалить
  2. Чудесные открыточки!) Спасибо, что творите с Фабрикой 212!)

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, какие магнитики интересные! Спасибо, что творите вместе с Киевским Скрапклубом!

    ОтветитьУдалить
  4. Прелестные магнитики! Спасибо за участие в задании Киевского скрапклуба!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Прыемна чытаць такія тёплыя словы... =)

      Удалить