пятница, 8 сентября 2017 г.

Насустрач марам!...

Прывітанне... =) Жнівень месяц у мяне быў напоўнены днямі нараджэннямі родных, сяброў і знаёмых розных узростаў і статусу... І, вядома, я раблю падарункі (ці часту падарунка) сваімі рукамі... =) Сёння пакажу паштоўку для грашовага падарунка на 18-годдзе дзяўчыны (пляменніца мужа)... 
Паштоўка "Насустрач марам" ... на крылатых залатых кедах... Атрымалася яркая, моладзевая... Выканана з паперы Polkadot "Зноў у школу"... Асноўным ўпрыгожваннем з'яўляецца чыпборд: кед - ад ТМ "Каралікі" і крылы ад CraftSTORY (пакрыты залатой пудрай для эмбосінгу), трохвугольнікі ад "Вензелік" (пакрыты вадкімі дотсамі ад ФД колер вясенняя лістота)... 
 
 
Спінка...
 
 
І больш дэтальна з розных пунктаў погляду... =)
 



 
Унутры зроблена кішэня з карткай для пажаданняў і грашовага падарунка... =)
На кішэні адзначан узрост іменінніцы... =)
 

 
І не магла не паказаць, як паштоўка выглядае пад сонечнымі праменнямі... =)
 

 
Пакажу гэту паштоўку ў галерэі "Вензелік"...

Буду рада пабачыць вашы ўражанні ад працы! Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!

Комментариев нет:

Отправить комментарий