воскресенье, 5 ноября 2017 г.

Міні альбом "Нататкі вандроўцы"


Прывітанне... Зайшла паказаць вам невялікі альбом (памеры 10*15 см.) пра прыгоды смелага і адважнага вандроўцы... і не важна, што гэтаму вандроўцы ўсяго 3-5 год ... =) Альбом змяшчае 4 разварота, кожная старонка - таемная кішэня... Акрамя таго ён змяшчае шмат месца для нататак і дадатковыя месцы для фота... =)
Вокладка абцягнута 100% ільном, фарбавана акрылам, срэбным і залатым воскамі, выразкамі з паперы. У якасці замка металічны брадс і шнур... =)
Рабіла яго, як спробу скарыстаць канчаткова набор паперы "Zoe &Ziggy's" ад ScrapBerry's  пра кацянят і іх марскія падарожжы... =) Асноўную частку набора я скарыстала вось на гэты мініальбом.... Заставалася: фонавых 1 ліст цалкам і 1/3 другога ліста, таксама частка ліста з карткамі і частка ліста з выразалкамі... Шчыра кажучы, цалкам скарыстаць гэта паперу не здолела - планую зрабіць яшчэ ці паштоўку/канверт, ці серыю АТС... Пагледзім... =) Ну а ў гэтым мініку ўсё проста... =) Запрашаю яго разгледзіць... =) 
 
 
 
 
 
 
Тут бачна, што старонкі з'яўляюцца кішэнямі, і ў кожнай кішэні на сашчэпцы хаваецца невялікая картка... =)
 
 
Ну і які вандроўнік без сяброўкі!!!... =) Так важна, каб было з кім раздзяліць свае ўражанні!.. =)
 
 
 
 
Вось такі яркі і энергічны мінік атрымаўся... Выдатна падыдзе для гісторыі падарожжаў маленькага вандроўцы... =) Мне здаецца, ён хучэй для хлопчыка.... =) Але бываюць тыя яшчэ дзяўчынкі - любому хлопцу фору даць здольны... ;) 
 
Зазірну з ім ў блог ScrapMir'a, у іх заданне  "Little Mr."
 
 
І яшчэ пакажу гэты мінік у заданні "Міні альбом" ад блога Пасядзелкі за скрапам... =) Гэты пераплёт альбома, сапраўды просты і быстры... =) І дастаткова трывалы, пры ўмове нешматлікага выкарыстання ўпрыгожванняў... =)
 
 
Да хуткай сустрэчы!... =) Да пабачэння!... =) 

14 комментариев:

  1. Очень классный и озорной альбом!! Спасибо что творите с нами! ScrapMir!

    ОтветитьУдалить
  2. ах, какой классный минник.
    идейка с тайными кармашками - интересная)
    спасибо, что творите с блогом СкрапМир

    ОтветитьУдалить
  3. Ксения, такой добротный миничек получился практически из одного листа! А идея с карточками вобще улетная! Спасибо, что творите вместе с ТК"Посиделки за скрапом"!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!.. Прыемна,калі твае ідэі адзначаюць! 😊

      Удалить
  4. Замечательно! Сплошной позитив! Спасибо от ТК "Посиделки за скрапом"!

    ОтветитьУдалить
  5. Какой позитивный альбомчик, просто прелесть! Любуюсь каждой страничкой и настроение становится все лучезарнее ;) Спасибо от ТК "Посиделки за скрапом" за эти интересные "записки путешественника" в нашем задании ;)

    ОтветитьУдалить
  6. Работа покоряет уже с самой обложки! Наполнение очень интересное, задорное и веселое :) Спасибо за участие в задании ЧБ СкрапМир!

    ОтветитьУдалить
  7. Вельмі спадабаўся гэты цудоўны мінік! Каляровы, жартоўны і прыгожы домік для захоўвання летніх фатаздымкаў. Шчыры дзякуй ад Пасядзелак за скрапом:))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую! Спадзяюся, хутка ён знойдзе свайго маленькага гаспадара... 😊

      Удалить