четверг, 14 декабря 2017 г.

Зімовая паштоўка ў мядзведзем.... =)

Прывітанне!... =) А я працягваю сваю падрыхтоўку да Новага году... І не толькі сваю... ;) Знаёмыя пачынаюць успамінаць, што хутка свята і пачынаюць рабіць замовы на паштоўкі і падарункі... Вось і гэту паштоўку зрабіла па замове...
Прапанаваныя ўмовы: паштоўка ў блакітна-сініх адценнях, абавязкова каб быў белы мядзведзь...
У выніку атрымалася вось такая паштоўка... =)
 
 
 
 Рэцэпт: папера  ScrapBerry's "Winter Wonderland", баваўняныя карункі (белыя і малако), пража з бубачкамі, надпіс, глітэр, эмалевыя кроплі... =)
 
 
 
  

 
 
Паўдзельнічаю з працай у натхняючым заданні ад блога "Wood Chic" - "Зімовы лес"... Сінія-белыя адценні дошкі натхнення, лес, жывёлы... усё гэта дапамагло стварыць чароўны настрой старых дзіцячых фільмаў-казак... =)  
На гэтым спынюся!... =) Натхнення і цікавых замоў... =) Да сустрэчы!... =) 
 
 

2 комментария: