вторник, 3 июля 2018 г.

Міні-альбом "Школа"....

Прывітанне... =) Даўно я сюды не заходзіла... =) Была нагода... =)
Але зараз я зноў з галавою кідаюся ў творчасць... =) І першая праца, што вам пакажу, невялікі міні-альбом "Школа" з поп-ап элементам... Дарэчы, спроба выпрабаваць гэту канструкцыю і стала нагодай для мініка - не выкідаць жа гатовы механізм!... =)
На якую тэму рабіць мінік? Дапамагло заданне ад блога Арт-кладовая "Сям'я" ... і папера, што чакала свайго часу больш года "Школа" ад PolkaDot... =)
 
Альбом атрымаўся памерамі 11,5*16,5см. Здольны змясціць 14 фота памерам 7*10см. на інтарактыўным элеменце на правай старонцы, і адно фота невызначанага памеру (не большае за памер старонкі) злева... =)
 
 
Вокладка папяровая. Галоўнае ўпрыгожванне - букет руж, зроблены з дапамогай штампу і эмбосінгу... Учора набыла новую пудру... StampenDous USA колер Golden Sand (белая з золатам, меланж)... Вырашыла адразу выпрабаваць яе... і закахалася!... =) яна неверагодная!!!!... =) На сонцы ззяе, нібы золата.... але па колеру неаднародная: белая, залатая, пяшчаная... =) Я надта задаволена, што вырашыла яе набыць - апантаныя пакупкі прыгосяць асалоду... =)
Акрамя букету - назва альбома (выразана з вокладкі набору паперы) і некалькі дотсаў ад ФД...
 
 
Спінка простая... Зачыняецца на бант са стужкі арганзы... =)
 
 
Адчыняем і бачым простыя старонкі... Злева кампазіцыя з папяровых упрыгожванняў і зноў кветка... =) Зправа - адразу месца пад фота.... =)
 
 
 
Адчыняем і бачым, што гэта кніжкі ўкладышы... Яшчэ месцы для фота...
 
 
 
А гэта спінка кніжкі... =)
 
 
 
І непасрэдна пад гэтай старонкай хаваецца сакрэт... =) Інтарактыўная канструкцыя... з аднаго боку на чатыры фотаздымка... =)
 
 
І з другога боку таксама на чатыры фотаздымка.... =)  
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся альбом... =) Зазірну з ім у заданне Summer Studio "Ззянне"... =) Ззяюць у маім альбоме кветкі, дзякуючы пудры для эмбосінгу... =)
У заданне "Сям'я" блога Арт-Кладовая... Лічу, што школьнае жыццё дзіця кранае ўсю сям'ю цалкам... І не важна, што зараз лета і дзеці адпачываюць ад школы... =) Нажаль, яно (лета) незаўважна працяціць і з'явяцца новыя школьныя ўспаміны і фота. Вось іх і будзе захоўваць гэты альбом... =)  
 
І зазірну ў Аб'ектыўнае заданне блога Сакрэты Натхнення "Мінік"... =) Спадзяюся гэтыя паўтары сантрыменты ў памерах вас не засмучае... =)
 
 
 
І на гэтым буду гэта пасленне завяршаць.... =) Дзякую, што зазірнулі... Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

14 комментариев:

  1. Замечательный миник на школьную тему, позитивный, столько в нем настроения!
    Спасибо за участие в задании блога Арт-кладовая

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Сучасная моладзь паступова прыходзіць да думкі, што раздрукоўваць фота на паперу гэта цікава і прыемна... =)

      Удалить
  2. Эта бумага просто создана для школьного миника, все так здорово сделано, секретики, разворотики, девочки любят такое!!! Спасибо от блога "Секрет вдохновения" за участие в нашем задании!!!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Згодна з вамі... =) Такая яркая, сучасная, моладзевая... Менавіта для такіх мінікаў... =) Шчыра дзякую... =)

      Удалить
  3. Весёлый миник, озорной! И вместительный, это всегда важно)
    Спасибо что творите с нами в АРТ Кладовая!)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Пра колькасць месца для фота - гэта так... Люблю практычныя рэчы... =)

      Удалить
  4. Ой, какой классный! Спасибо что вдохновляетесь вместе с блогом Арт-кладовая!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую!!! =) Заданні блога заўжды натхняюць, нажаль не заўсёды маю час тварыць... =)

      Удалить
  5. Отличная работа, эх... МК бы по такому минику. Спасибо, что творите с Арт-Кладовой!!!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Ой... Дзякую... =) А наконт МК - мінік літаральна складаецца з аднаго інтэрактыўнага элемента, які я рабіла па гатоваму майстар-класу з інтэрнэту. Але калі сапраўды цікава, магу як-небудзь зрабіць мінік падобнай канструкцыі і расказаць пра працэс... =)

      Удалить
  6. Интересный миник. Хотя мне кажется в раскрытом виде он совсем даже не миник. Красота! Спасибо от блога Summer Studio.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Люблю такое чараўніцтва - здаецца маленькая рэч, а здольна змясціць шмат фота... Нібы сумка Мэрі Попінс... =)

      Удалить
  7. Ксения, какой лаконичный и стильный альбомчик) Спасибо, что творите вместе с блогом Секрет Вдохновения!)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) У той момант быў такі настрой - строгі, сціплы і ў той жа час хацелася падлеткавай яскравасці... Папера дапамагла... =)

      Удалить