четверг, 26 июля 2018 г.

Паштоўка "З Беларусі з любоўю"....

Прывітанне... =) Сёння я да вас з паштоўкай, ідэя якой прыйшла па дарозе дамоў... Мы ехалі на машыне па дарогах роднай Беларусі, вакол мільгацелі лясы ды палі... =) Збожжа залацілася ў промнях заходзячага сонейка... =)
І мне надта захацелася зрабіць што-небудзь падобнае... =)
 
Папера ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Васількі" - першая калекцыя, дзякуючы якой я закахалася ў гэты брэнд. Каласы, карункі, вырубныя лісцікі і рамка ад EcoPaper (і гэта асаблівая радасць! Я пару дзён таму набыла нарэшце машынку для вырубкі! )... =) Кветка сонечнага колеру... Чыпборд беларускага вытворцы "ЛС".... І досты ад ФД... Менавіта вадкімі дотсамі і апрацавала чып... =) Між слаямі паперы пераплетны кардон і сізаль... =)
 
 
 
 
 
 
Вось такой атрымалася гэта паштоўка, сонечная, яркая... І так як натхніла мяне на яе прырода, і менавіта беларускую прыроду спрабавала адлюстраваць, зазірну ў Батанічнае заданне блога ScrapMan.... Вырубка нажамі: лісцікі і рамка... =)
І яшчэ зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап клуба "Рамка, карункі, пер'е/птушкі"... Выкарыстала АЭ: рамка і карункі... =)
На гэтым усё... Буду рада вашым каментарыям.... =) Да пабачэння... =)

4 комментария:

  1. Красивая открыточка! Спасибо за участие в задании Ярославского скрап-клуба!

    ОтветитьУдалить
  2. Чудесная солнечная открытка!
    Спасибо за участие в задании блога СкрапМен.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Асабліва прыемна глядзець на яе зараз, калі так блізка восень... =)

      Удалить