среда, 20 сентября 2017 г.

Серыя АТС "Усмешка восені"... =)

Прывітанне... Гэтым ранкам зайшла хуценька паказаць вам серыю АТС "Усмешка восені"... =) Склалася яна лёгка... а ўсё дзякуючы новым (адносна новым - яны амаль ва ўсіх маіх працах зараз) штампам, што ў мяне з'явіліся... Гэта набор з розных лісцікаў... Штампы контурныя і выдатна падыходзяць для размалёўкі... Менавіта гэтым я і вырашыла заняцца пазамінулым вечарам. Так сказаць, размалёўкі для дарослых: адштампоўкі, акварэль і аквапэнзлік... =) Лісцікі атрымаліся такія прыгожыя, што захацелася іх адразу выкарыстаць у працу... Так і склалася гэты серыя...
А дапаможнікам у выбары дэталей і натхніцелем стала заданне ад блога ECO Paper... З прапанаваных элементаў абрала: чырвоны колер, фактура дрэва, кветкі (самаробныя), крафт (з друкаваным тэкстам)...
Рабіла на аснове крафт кардона... для фона выкарыстала ліст з калекцыі "Домік у вёсцы" ад ТМ "Каралікі", чырвоную паперу ціш'ю, кавалкі крафт паперы з тэкстам, крыху аранжавай сізалі, адштампаваныя, размалёваныя і выразаныя лісцікі, уласнаручна зробленыя маленікія кветачкі, кругі пробкі, пайеткі. Назву серыі і карткам надаюць літары чыпборду "SMILE"(таксама ад ТМ "Каралікі"), расфарбованыя шымернай залатой фарбай ад ФД (апошні час я часта яе выкарыстоўваю)... =)
І разгледзім кожную картку па асобнаму...  
 
 
 
Для абаротнага боку я зрабіла і раздрукавала шаблон запаўнення, дзе неабходна дапісаць толькі назву серыі, нумар карткі ў серыі і дату выканання... Ідэю падгледзіла, блукаючы па блогах... Чараўніцы скрапа, дзякую за зручную прапанову... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
На гэтым фота бачны некаторы аб'ём картак... =)  
 
 
 
Вось такая склалася серыя АТС... =)
 
 
Пакажу яе ў заданні ад ECO Paper, пра якое ўжо расказвала... вось іх прыгожы банер (спасылка вышэй)...
 
І зазірну ў блог "Artistic  Line", у іх атмасфернае заданне "Восень залатая, чырвоная, карычневая"... Лічу, серыя адпавядае настрою і каляровай гаме задання цалкам... А чыпборд, хай і не шмат яго, выконвае вядучую ролю... =)
 
На гэтым скончу свой расказ... Буду рада пабачыць вашы ўражанні... =) Калі ёсць пытанні - з задавальненнем адкажу... =) Да сустрэчы!... =)   

6 комментариев:

  1. чудесная серия карточек! Сочная, яркая!! рады что наш баннер и задание вас вдохновили)))

    ОтветитьУдалить
  2. Ксения, такие они осенние!)
    Спасибо, что участвуете в задании Artistic Line!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Анастасія, шчыра дзякую!... 😊 рада, што атрымалася перадаць сваю ўтульную восень!

      Удалить
  3. Сколько яркой осени в этих милых созданиях! Спасибо, что вдохновляетесь вместе с Eco Paper!

    ОтветитьУдалить