четверг, 18 января 2018 г.

Канверт з птушками... =)

Прывітанне... =) На ноч гледзячы зайшла паказаць вам хуткі канверт для падарунка "Найлепшыя пажаданні"... =) Хуткі настолькі, што сфатаграфаваць і апрацаваць фота заняло больш часу, чым на працу над канвертам... =)
Наводзіла парадак у сваёй паперы і знайшла нарыхтоўкі для паштовак з канвертамі... Вось менавіта такі канверт і вырашыла аздобіць... =) Узяла ліст перламутравага дызайнерскага кардону, купленага мо гады чатыры таму, ліст дызайнерскай паперы той жа даўнасці... Кампазіцыю складала па скетчу блога ScrapTherapy.... Акрамя паперы выкарыстоўвала залатую глітэрную клейкую стужку, салатавы фларыстычны матэрыял (нібы крупная сетка - не ведаю, як называецца), карункавыя кветкі, брадсы з акрылавай сярэдзінай, надпіс і вадкія дотсы ад ФД (Шэббі - ружовы)... Зачыняецца на атласную стужку... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся строгі і далікатны канверт ў шакаладных адценнях.... =)
 
Сам скетч, па якому працавала...
 
Зазірну ў Яраслаўскі скрап клуб у заданне з АЭ "Завіток, кветка, брадс" ... У мяне кветкі і брадсы з малюнкам... =)
 
І ў заданне блога ScrapТавары "Паспець за 30 хвілін" - таму што канверт атрымаўся сапраўды хуткім... =)
 
На гэтым закругляюся... =) Пара класціся спаць.... Дабранач!... =)

8 комментариев: