понедельник, 29 января 2018 г.

Інтэрактыўны міні-альбом "Сям'я - гэта здорава!"

Прывітанне... =)
Вось і мяне захапіла хваля Pop-ap і інтэрактыўных элементаў, вырабаў... =) Вырашыла паспрабаваць зрабіць адну з канструкцый перад тым, як выкарыстоўваць яе ў вялікім альбоме... Абрала МК Веранікі Бенькоўскай "Інтэрактыўны квадрат" - падабаюцца яе МК, зразумелыя.... =) Крыху павялічыла памеры і колькасць асноўных нарыхтовак... =) А калі зрабіла канструкцыю, вырашыла зрабіць асобны міні-альбом... =)
Памеры майго мініка атрымаліся 10*10 см.(па аснове канструкцыі), па вокладцы 11*11см.  У мяне даўно ляжаць наборы паперы 20*20см. ад ФД "Дзіна і кампанія" і "Малыш"... Я абрала лісты з гэтых набораў, якія добра спалучаюцца адзін з адным... =) Вокладку зрабіла двух каляровую: вонвавая старана ў аблокі, ніжняя - у клевер... Але яны роўназначныя... Упрыгожваюць вокладкі тэматычныя выразы "Сям'я - гэта здорава" і "Здорава, калі ўсе разам!". Зачыняецца на банты з рапсавай стужкі... =) Разлічаны на 10 фота памерамі 9*9 см. (на квадратах), а на трохвугольных месцах можна зрабіць памятныя запісы, адзначыць дату ці змясціць меншыя па памерах фота... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі просты, але цікавы і незвыклы мінік у мяне атрымаўся... =)
 
Асноўная геаметрычная фігура мініка - квадрат. Таму пакажу яго ў заданні "Шыкоўныя квадраты" блога SpringScrap...
 
 
Альбом разлічаны на размяшчэнне дзіцячых фота (хлапчуковых)... Таму зазірну ў тэматычнае заданне "Нашы дзеці" блога "Папяровы вугалок"...
 
І вядома, у Галерэю студзеня Фабрыка Дэкору... Менавіта іх папера лягла ў аснову альбома... А клей Універсальны - асноўны дапаможнік... =)
На гэтым развітваюся з вамі... Але ж не на доўга... =) Буду рада вашым каментарыям... =) Добрага дня!... =)
 

10 комментариев:

  1. Ух ты! Какая интересная конструкция! Великолепный миник! Спасибо, что вдохновляетесь с блогом Spring Scrap!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую!... =) За канструкцыю ўдзячна Вераніке Бенькоўскай... Менавіта яе падрабязны майстар-клас натхніў... =)

      Удалить
  2. Озорно, весело и очень здорово! Спасибо за участие в нашем задании, блог Spring Scrap!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую... =) Сама папера дыктуе такі настрой... =) І ўяўляюцца адразу фота задорнага хлапчука... =) Спадзяюся хутка альбом знойдзе дом... =)

      Удалить
  3. Лаконично и очень интересно!Спасибо, что творите вместе с ТМ Фабрика декору.

    ОтветитьУдалить
  4. Очень интересная работа! Спасибо, что принимаете участие в задании блога Бумажный уголок!

    ОтветитьУдалить
  5. Ксения, яркий альбом, необычное содержание) Спасибо от блога "Бумажный уголок"

    ОтветитьУдалить