среда, 9 января 2019 г.

Серыя паштовак "Цяплыні і ўтульнасці ў новым годзе!"...

Вітаю Вас, сябры і госці маёй Майстэрні!... =) Пакажу вам ў гэтым посце серыю навагодніх паштовак "Цяплыні і ўтульнасці ў Новым годзе!"... =)
 
Хто сочыць за маім творчым шляхам, ведае, мяне кідае з аднаго стыля да другога, ад адных фарматаў прац да другіх, нібы маленькую лодачку падчас шторму... =) Але мяркую менавіта таму скрапбукінг мне дагэтуль не наскучыў... =)
 
Серыя, што пакажу зараз, не звыклая для мяне... Зроблена ў стылі MixedMedia... Кампазіцыю складала з выразалак з калекцыі "Зімовы калейдаскоп" ад ТМ "Каралікі"...
 
Ідэя з'явілася выпадкова, дзякуючы маёй выпускніцы... Калі сям'я напярэдадні новага году атрымоўвае нарэшце сваю новую кватэру... Гэта неверагодны карагод пачуццяў... І хай у ёй яшчэ сцены "голыя"... І наперадзе яшчэ шмат працы! Але пад новы год нават у такіх умовах можна зрабіць утульнасць!... =)
 
Фоны паштовак рабілі з дапамогай тэкстурная пасты, трафарэтаў, фарбаў... Карычневым дадала святочнага зіхацення металізіраванымі фарбамі "золата", "бронза"... Акцэнты паўпацеркамі... =)
 
 
 
 
 
 
 
Пакажу гэту серыю паштовак у блоге Special Day Cards у заданні "Новы год"... 
 
І зазірну ў заданне блога "Сакрэт натхнення" "Паштоўка: залаты элемент ці ягадкі"... =) Золата ў паштоўках - выкарыстаная залатая фарба. І на кірпічнай паштоўцы ёсць ягадкі на выразалках... =)  
 
Буду рада пачытаць, якія пачуцці ў вас выклікала гэтая серыя паштовак... =) Да сустрэчы!... =) 

6 комментариев:

  1. Очень необычные открыточки! Спасибо за участие от блога Секрет вдохновения!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую... =) Сама не ведала, што атрымаецца.... Але мне здаецца ёсць у іх і сэнс, і пачуцці, душа... =)

      Удалить
  2. Ну что ж и не только миксмедийный слитиль, но и практически САS!!! Замечательные открыточки!!! Спасибо , что не забываете и творите с нами!!! Приятно ваше участие в нашем задании!!!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Шчыра дзякую за натхенне!... =) Заданні вашага блога заўсёды асаблівыя і натхняючыя!... =)

      Удалить
  3. Ксения, очень стильные работы) Спасибо, что творите вместе с блогом Секрет Вдохновения)

    ОтветитьУдалить