Добры вечар... =) Усё бліжэй да нас самае чароўнае свята - Новы год.... І неяк для мяне з дзяцінства звыкла, што на Новы год абавязкова павен быць снег, мароз... без гэтага не адчуваецца святочны настрой... =) Не хапае чараўніцтва... =) А ў нас, у Мінску пакуль няма снегу... Таму пачынаю ствараць свой святочны настрой з тых матэрыялаў, што маю пад рукамі... =)
Некалькі лістоў дызайнерскай паперы, акварэльная папера для асновы, пераплетны кардон для вокладкі і мяккі плюш.... Вырубка, пайеткі і залатой чыпборд... =) Атласныя і арганзавыя стужкі для банта... і некалькі часоў для працы... =) Вось і рэцэпт такога снежнага мініка... =)
Памеры яго ўсяго 11*16 см. Як казаў Іа: "мой любімы памер!"... =) Усё часцей раблю такіх крох: добрая магчымасць скарыстаць абрэзкі паперы, што застаюцца з больш буйных праектаў... І проста такіх крох прыемна трымаць ў далонях... =)
Не гледзячы на сціплыя памеры зроблен у пераплёце, мае 4 разварота... =)
Простая структура аздаблення старонак: падклад пад фота памерамі 7,5*10см (нож EcoPaper) і ўпрыгожванне з вырубкі і фальгіраванаго чыпборду ад АртУроз... А вырубка двух варыянтаў: сняжынкі ад MimiCut, галінкі елкі - нож з Кітая... =) Акцэнты металізіраванымі пайеткамі прыемнага бэзавага адцення... =)
Апошні чацверты разварот складаюць дзве папяровыя кішэні, аздобленыя з дапамогай нажа "Кардзінал Рэшылье"... У кожнай кішэні па два тэга з табамі (таксама нож MimiCut)...
У выніку ў гэты мінік можна змясціць 8-12 фотаздымкаў памерамі 7,5*10см. І крыху фота дэталей для тых, хто любіць паразглядваць... =)
Ну і невялікі відэа-агляд альбома... =) Хай будзе святочны настрой... =)
І з альбомам сваім зазірну ў некалькі заданняў:
1. Дошка натхнення блога ScrapMagia.... Натхнілася чароўнымі дзіцячымі (мне здаецца) карцінкамі паказваючымі зіму... =)
2. Зазірну ў блог Мемуарыс, заданне "Сакрэтны інгрэдыент: вугалкі для фота"... У маёй працы гэты вырубка нажом ад EcoPaper...
3. Тэматычнае заданне блога ButtonCraft, "Тры ў адным"... Мае тры значэнні: пазалота, папера, плюш, пайеткі...
Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)
2. Зазірну ў блог Мемуарыс, заданне "Сакрэтны інгрэдыент: вугалкі для фота"... У маёй працы гэты вырубка нажом ад EcoPaper...
3. Тэматычнае заданне блога ButtonCraft, "Тры ў адным"... Мае тры значэнні: пазалота, папера, плюш, пайеткі...
Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)
С благодарностью от блога СкрапМагия, так приятно ваше внимание к нашим заданиям! и какой же получился миник чудесный, на подарок самое то!
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую за натхненне!!! =)
УдалитьОчень уютный и милый! Спасибо, что творите с ButtonCraft!
ОтветитьУдалитьДзякую... =)
УдалитьСнежная нежность! Спасибо от Мемуариса
ОтветитьУдалитьШчыра дзякую.... =)
УдалитьПрекрасный альбом! Спасибо за участии в задании от блога Мемуарис!
ОтветитьУдалитьДзякую за натхненне... =)
Удалить