среда, 27 ноября 2019 г.

Упакоўка для шакалада... =)

Добрага дня ўсім зазірнуўшым...=) 

У мяне сёння салодкае натхненне... =) А дакладней святочны шокабокс для дзяўчыны... =) 
Тыя, хто надто любіць салодкае і менавіта шакалад, мяркую як і я, падыходзячы ў краме да адпаведных стелажоў лавілі сябе на думцы, купіць некалькі плітак з рознымі смакамі... =) Так вось гэты шокабокс часткова і рэалізуе такую мару - здольны змясціць 3 шакаладкі... =) 


Каляровую палітру замоўца мне вызначыў: белы, чорны, чырвоны... Ад сябе дадала крыху карычневага (шакаладнага колеру пудра для эмбосінгу на фоне і чыпе, паўпацеркі) і серага, як адценне чорнага... 


Акрамя таго выкарыстоўвала карункі, папяровая вырубка ("Французскія карункі" ад EcoPaper, мімі-птушка ад MimiCut), перье, слаі паперы...



Рамка - чыпборд беларускага вытворцы "ЛазерСкрап", пакрыты шакаладнай пудрай для эмбосінгу ад Фабрыка Дэкору... Дарэчы папера таксама беларускага вытворцы ТМ "Фея рукадзелля"... =) 




Зачыняецца на дзве пары неадзімавых магнітаў... =) 


І кароценькі відэа... =) 


Ну і зазірну з гэтай працай у заданне "Трансфармацыя" блога Скапля... 

Буду рада пачытаць вашы каментарыі і водгукі... =) А на гэты буду завяршаць... =) Да сустрэчы!... =) 

3 комментария:

  1. Стильная палитра,необычная композиция с перьями. Спасибо за участие в задании блога Скрапля.

    ОтветитьУдалить
  2. The 10 most popular poker chips on the market
    Best Poker Chip on the Market — Best titanium pipes Poker Chip for the The chips are high, they are race tech titanium extremely soft and titanium scrap price they tend to titanium wok have titanium scrap price

    ОтветитьУдалить