пятница, 30 декабря 2016 г.

Зімовая казка... Падрыхтоўка да Новага года... =)

Прывітанне... Да новага года засталось усяго некалько дзён, а ў мяне такое адчуванне, што мае знаёмыя толькі прачнуліся і падхапіліся рыхтавацца да свят... =) За два дні я зрабіла больш работ чым за папярэдні месяц... =) І зараз зайшла паказаць вам адну з апошніх паштовак... =)
 
Папера ад ScrapBerry's ("A taste of Winter"), чароўныя алені ад ТМ "Каралікі" (з калекцыі "Зімовы лес"), карункавыя стужкі, шыццё, стужкі з арганзы, акрылавыя гузікі, глітэр, штамп з набора ScrapBerry's "Winter Joy" ... І вязаныя кветкі... =) Вось і рэцепт ... =)
 

Дапамагаў стварыць скетч ад блога ShabbyScrap...  Вось, менавіта і ён сам ...=)


Незвычайна шмат для мяне выкарыстала ў гэтай паштоўцы розных карункаў і стужак... =) За гэта дзякуй заданню ад блога Дэкаратыўны горад... =) Іх заданне "Пяшчотны шэббі" і дошка натхнення з усялякімі карункамі зацікавіла і не дала прайсці міма... =) Я раптам успомніла, што маю даволі вялікую скрынку розных стужак і карункаў, якія мне з любоўю перадала ў свой час свякроў... =)
І зазірну яшчэ ў Яраслаўскі скрап-клуб і далучуся да іх задання ОЭ "Вязаны"... =)  У апошні час мне стала падабацца самастойна вязаць невялікія, але такія цёплыя і пяшчотныя ўпрыгожванні для сваіх работ... =) І тут яны бліжэй... =)
 

 А вось і банэр да задання... =)
 
На гэтым скончу свой расказ і пабягу далей рыхтавацца да свята... =) Але далёка не адыходзьце, хутка я  прыйду паказаць яшчэ некалькі работ, зробленых для тых, хто прачнуўся ў апошні момант... ;) Да сустрэчы!!!... =) 


воскресенье, 18 декабря 2016 г.

Рыхтуемся да новага года... =) Шакаладніца... =)

Прывітанне... Час ідзе і самае чароўнае свята, Новы год, набліжаецца да нас з неверагоднай хуткасцю... =) А вы ўжо прыдумалі падарункі для сваіх родных, сяброў? ... А што падараваць сваім супрацоўнікам вырашылі - бо менавіта з імі мы праводзім значную частку свайго жыцця... =)
Прапаную ўніверсальны варыянт: салодкі камплімент, шакалад у спецыяльнай святочнай упакоўцы стане прыемным і памятным падарункам. А пры жаданні вы можаце пакласць у шакаладніцу, акрамя непасрэдна шакалада, квіток на спектакль у тэатр або на кіно, на канцэрт ці на выставу... =)  Упэўнена, што такі падарунак ацэняць належным чынам...







На стварэнне гэтай шакаладніцы мяне натхніла некалькі заданняў творчых блогаў... =)
Першае заданне-рэцэпт ад блога Artistic-line "КОРИЦА, БЛЕСК, ЖИВОТНОЕ".
З прапанованых элементаў я выбрала два: бляск (глітэр на навагодніх цацках і на лапках елкі) і жывёлы (птушкі на галаве і на руке ў дзяўчынкі)... =)

Наступным заданнем з тых, што натхніла было заданне ад Кіеўскага скрапклуба "З новым годам"...
Па ўмовах гэтага задання абавязкова павінны прысутнічаць надпіс "З новым годам", элемент з банера - елка, традыцыйныя фарбы (чырвоны, зялёны, бежавы). Падтрымаць традыцыйную каляровую гаму дапамагла папера ад ТМ "Каралікі" (выкарыстала элементы з калекцый "Зімовый калейдаскоп", "У гасцях у Санты", "Пад пледам")....  

І яшчэ зазірну ў блог Wood-chic у іх заданне "Шакалад".... =)
На гэтым пакуль усё... =) Да хуткай сустрэчы... =)
 

понедельник, 5 декабря 2016 г.

Паштоўка са святочным настроем... =)

Прывітанне... =) На ноч гледзячы вырашыла паказаць вам новую паштоўку... =) Нарадзілася яна падчас маёй памяркоўнай падрыхтоўкі да Новага года... =)
У аснове папера ад ТМ "Каралікі" (калекцыі "Пад пледам", "Зімовы калейдаскоп", "Васількі")...
Кветкі зроблены ўласнаручна... =) І шмат кропляў і пырскаў белым акрылам... =) Снежна і святочна... =)
 
 



Натхненнем стала заданне ад блога  Freetany Flowers. А менавіта, каляровая гама дошкі натхнення... =) Абавязковым элементам да задання з'яўляецца выкарыстанне кветак... Спадзяюся, мае кветкі прыйдуцца да спадобы... =)

 
Натхнення вам падчас падрыхтоўкі да навагодніх свят... =)
 

четверг, 1 декабря 2016 г.

Чароўны калядны мініальбом... =)

Прывітанне... =) Вось і надышла зіма... =) І ў нас, ў Мінску, першы зімовы дзень сапраўды зімовы, снежны, чароўны... =) І менавіта сёння захацелася паказаць новы міні альбом... Ён, на мой погляд, атрымаўся насамрэч калядны і навагодні... =)
Памеры альбома прыкладна 10*15 см. Змяшчае 5 разваротаў... Выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі"... Асноўны дэкор альбома: карткі з калекцыі "Ноч перад калядамі", "У гасцях у Санты", выразанныя элементы, баваўняныя карункі... =)



Пад усімі карткамі прадугледжана месца для памятных нататак... =) Тэгі зроблены з той жа нагоды... =)





У альбоме ёсць некалькі карманаў, куды можна будзе пакласць фота, якія не знайшлі месца на старонках альбома... =)











І вось так мініальбом выглядае на руках... =) Сапраўдны малышок... =)


 
З ім зазірну ў блог ShabbyScrap і далучуся да іх задання... =) Вянок на вокладцы... =)
На гэтым пакуль усё... Удзячна, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!!!... =) 
 

понедельник, 28 ноября 2016 г.

Просты мінік на стужках... =)

Прывітанне... =) Ранак панядзелка  ... Хай ён будзе для вас добры і лёгкі... =) А я да вас з новым мініальбомам... =) У адной дзяўчыны быў некалькі дзён таму дзень нараджэння... =) І гэты мінік выканаў роль падарунка... =)
Памеры 10*15 см... На 5 разваротаў... Мінімум дэкору - яркая папера... Нават не скажу, што за яна (набыла на пачатку сваіх заняткаў скапбукінгам, калі яшчэ не надавала гэтаму ўвагі)... Ляжала гэта папера ў мяне больш за 2 гады і нарэшце знайшла сваё месца... =)

Дэкор зроблен уласнаручна з абрэзкаў паперы і гузікаў, выкарыстоўвала штампінг...  Сабраны на стужку з арганзы, зачыняецца на гумкавы жгут, усе адтуліны апрацаваны металічнымі люверсамі.
















Мінік надзвычай просты, але нават тут я не змагла абысціся без кішэняў і канвертаў... =)




З гэтым мінікам пакажуся ў заданні "Мая геаметрыя" ад блога Scrapman

 Геаметрычныя фігуры на паперы, і з іх дапамогай былі створаны ўпрыгожванні... =)
Дзякуй, што зазірнулі ... =) Да хуткай сустрэчы... =)