Прывітанне... =)
Неверагодна насычаны выдаўся працоўны тыдзень... І незвычайна прадуктыўныя творчыя выхадныя дні... =) І непасрэдна а выніках гэтых двух дзён і будуць наступныя некалькі постаў... =)
Першае, што пакажу - шакаладніца "Акварэльная восень"... =)
Сярод ярлыкоў вы заўважыце ярлык "Скрапразхламленне=)"... А гэта таму, што нарэшце вырашыла скарыстаць набор паперы MonaDesing "Акварэльная восень", які набыла ўжо год (а то і два) гады таму... =) Скарыстала за гэтыя дні паў набору.... =)
Акрамя паперы і выразалак з таго ж набору выкарыстала галінкі чыпборду ад ТМ "Вензелік", аранжавыя празрыстыя кроплі з глітэрам ад Фабрыка дэкору, пырскі чорным медыумам... =) Усё збірала на ўніверсальны клей ад ФД.
Зачыняецца на бант са стужкі з арганзы... =)
Асаблівая, зручная для мяне канструкцыя: зправа - кішэня для шакалада (пад звычайнага памера шакаладку), слева - кішэня для карткі з пажаданнямі ці грашовага падарунка... =)
На гэтым расказ буду завяршаць... =) І пераходзіць да наступнага посту... =) Дзякую, што зазірнулі... Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы!... =)