воскресенье, 30 сентября 2018 г.

Паштоўка "Твой дзень"... =)


Добры вечар.... =) І я працягваю паказваць вынікі своіх творчых выхадных... =) Вы яшчэ не стаміліся? ... =)
 
На гэты раз гэта паштоўка.... На мой сціплы позірк па стылю нагадвае ЭКА... =) Але магу памыляцца... =)
 
Што мне ў ёй падабаецца - зроблена з астаткаў, што заставалася на стале ад іншых праектаў... =) Негатыў ад чыпборду, вырубкі, кавалкі тканіны, паперы, крафту.... Непасрэдне не "смецце" - рамка, вырубленая нажом "Сямейныя каштоўнасці" ад MimiCat (здаецца так называецца), надпіс і пайеткі... =) Запрашаю разгледзіць бліжэй... =)
 
 
 
 
 
 
Палітру і батанічную тэму навеяла дошка натхнення ад Саратаўскага скрап клуба... =)
 
 
Крафт - увогулле вельмі люблю гэты матэрыял.... =) Часта выкарыстоўваю ў працах разнастайных форм і тэм... =) У гэтай паштоўцы крафт выкарыстала і ў слаях, і ў якасці асноўнага элемента (рамка)... =) Заданне блога Spring Scrap "Крафт"... =)
 
 
А як вы паступаеце з рэшткамі паперы, тканіны, карункаў і другіх матэрыялаў? ... Мяне мая жаба душыць іх выкідаць... =) Таму звычайна ўсё ідзе ў справу... =)
 
Буду рада, калі выскажыцеся, як у падобных выпадках дзейнічаеце вы... =) Да сустрэчы... =)

Канверт з Зайкай у блакітным з золатам... =)

Вітаю вас, сябры і госці майго блога... =) І ў мяне чарговы выраб гэтых маіх выхадных... =)
 
І зноў папера ад MonaDesing, калекцыя "Акварэльная восень".... =) Даўно ў мяне ляжала гэта Зайка... чакала свайго часу... =) Відаць чакала, пакуль з'явяцца ў мяне машынка для вырубкі і нажы... =) Дарэчы, нады ад EcoPaper "Французскія карункі" і лісцікі з Ali....
 
Акцэнты золатам: аверлей з залатым гарохам, кавалак (заставаўся маленькі кавалак) залатой цясьсы з лісцікамі, акцэнты залатым глітэрам (мацавала на клей вадкі скотч ад ФД)... Надпіс раздрукаваны .... Таму каб дадаць чорных акцэнтаў узялася за ручку з чорнымі чарніламі - намалявала імітацыя машыннай стужкі і маленькія зоркі... =) У слаях ружовая ўпаковачная папера... Акрамя таго цікавым элементам выступаюць лісцікі (пад надпісам)... Яны зроблены па наступнай тэхналогіі: баваўняная тканіна наклеена на паперу. Па тканіне робіцца ўзор эмбосінгам, пасля вырубаюцца лісцікі, потым фарбуюцца спрэямі ( у гэтым выпадку ад ФД)... Малюнак эмбосінгам праяўляецца надта цікава, на мой погляд... =)  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А натхненнем выступіла дошка ад блога "Сакрэт натхнення"... =) Такая рамантычная, вытанчаная... З дошкі я ўзяла кветкі, гарохі, белы колер....
 
 
Другое заданне, якое адлюстроўвае ідэю гэтай працы - "Вецер змен" ад блога SummerStudio...
АЭ задання: лісцікі і надпіс... Надпіс - пажаданне заклікае марыць нястрымана і смела... =)
 
 
І, вядома, заданне Варонежскага скрап клуба "Упакоўка".... Гэта апошняя праца.... =) У гэтым заданні... =)
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пабачыць вашы водгукі, пачытаць пра вашы ўражанні.... =) Да сустрэчы... =)

Канверт для мужчыны.... =)

Прывітанне... =) Чарговая серыя гэтых выхадных... =) На гэты раз падарункавы канверт для мужчыны "Абаронца майго шчасця"... =) Выкананы з паперы быларускага вытворцы ТМ "Фея рукадзелля", калекцыя "Сапраўдны паўкоўнік"... =)
 
Дызайн сціплы і стрыманы... =) Чорныя і карычневыя кірпічыкі кажуць, што за сваім мужчынай, нібы за каменная сцяною, надзейна абароне ад любых нечаканасцей і нягод... =)
 
За што і ўдзячна... =)
 
 
 
 
А прамавугольнікі гэтыя негатывы ад вырубкі "Фотастужка"... Калі даўным даўно заказвала ў такую вырубку ў майстра, яна мне паклала і гэтым прамавугольнікі ў замову... Я не ведала, калі мне яны згадзяцца, але захавала... І вось тут яны прыйшліся да спадобы... =)
 
 
 
 
Ну і вядома, у надта зручным заданні Варонежскага скрап клуба "Упакоўка"... =)
 
 
Сардэчна дзякую, што зазірнулі.... =) Запрашаю ў госці ў наступны пост.... =)

Шакаладніца "Восень"... =)

Прывітанне... =) Серыя чацвёртая маіх выхадных... А дакладней вырабаў, што я паспела за іх зрабіць... =)
 
Шакаладніца "Восень" ... Папера з калекцыі "Акварэльная восень" ад MonaDesing, вырубка нажамі ад EcoPaper (восеньскія лісты) і нажамі, набытымі на AliExpress (кругі, ліяны хмеля), выразалкі з калекцыі, стужка з арганзы, празрыстыя з глітэрам чырвоныя дропсы ад ФД і пырскі чорным медыўмам (таксама ФД)... =) Вось і ўвесь рэцэпт... =)
 
 
Восень - гэта рознакаляровыя лісты, парасоны і дождж, гарачыя кубкі з духмянай гарбатай і пірагі з гарбузоў... =)
 
 
 
 
І мая ўлюблёная канструкцыя шакаладніцы... =) Усё ў ёй ідэальна... =)  
 
 
 
 
Блог "Дэкаратыўны горад"... Заданне "Дошка натхнення"... =) Натхнілася восеньскімі лістамі і настроем восені... =)
Рада, што зазірнулі... =) Не стаміліся ад колкасці постаў за адзін дзень? ... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Ну і да сустрэчы!... =)

Шакаладніца "С днём нараджэння"... =)

Серыя трэцяя серыяла пра гэтыя выхадныя дні... =)
 
Працягваю вам паказваць працы, што паспела зрабіць за апошнія два дні... =) Папера ад MonaDesing "Акварэльная восень", вырубка ад MimiCat і нашых кітайскіх сяброў... =) Кветку набывала ў магазіне "Рукадзельны магазінчык" (у Мінску)... =) Празрыстыя з глітэрам дропсы ад ФД... =) Зачыняецца шакаладніца на стужку з арганзы... =) Канструкцыя мая любімая апошнім часам: з двумя кішэнямі... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А палітра працы адпавядае заданню ад "Даступнага скрапа"... =)
 
 
Чым далей, тым менш слоў... Ужо дастаткова позна... А ёсць жаданне дапісаць увесь "Серыял" ... =) Таму тут развітваюся і пераходжу да наступнай серыі... =) Дзякую, што зазірнулі... =)

Падарункавы канверт "Ідзі за марай"... =)

Вітаю вас, сябры і госці майго блога... =)
 
Як пісала ў мінулым посце, выхадныя дні выдаліся прадуктыўнымі на творчасць... =) І вось другая праца з паперы "Акварэльная восень" ад MonaDesing.... Гэта падарункавы канверт... =) Рабіла яго па натхненню ад блога СкрапШтампінг "Блакітны+штамп+стужка" (спасылка на заданне і банер будзе ніжэй)... =)
 
 
Штамп - рукапісны тэкст - зроблен гарачым эмбосінгам белай пудрай ад ФД... =) Упрыгожаны вырубкай ад MimiCat (рамка "Сямейныя каштоўнасці") і галінкі бярозы (нож набыла на Aliexpress)... Штапм - надпіс з набора ад АртУроза... =) Акцэнты празрыстымі блакінтнымі дропсамі ад ФД... Зачыняецца на стужку арганзы... =)
 
 
 
 
 
Ну і банер задання.... =)
 
 
Палітра нагадала пра заданне блога Даступны скрап...
 
 
 
 
 
 
 
На гэтым гэтая глава расказа завяршаецца... =) Дзякую, што зазірнулі... А тым, каму цікава пагледзіць, што ж яшчэ я паспела зрабіць за гэтыя выхадныя запрашаю ў наступны пост... =) Да сустрэчы!... =)

Шакаладніца "Акварэльная восень"... =)

Прывітанне... =)
Неверагодна насычаны выдаўся працоўны тыдзень... І незвычайна прадуктыўныя творчыя выхадныя дні... =) І непасрэдна а выніках гэтых двух дзён і будуць наступныя некалькі постаў... =)
 
Першае, што пакажу - шакаладніца "Акварэльная восень"... =)
Сярод ярлыкоў вы заўважыце ярлык "Скрапразхламленне=)"... А гэта таму, што нарэшце вырашыла скарыстаць набор паперы MonaDesing "Акварэльная восень", які набыла ўжо год (а то і два) гады таму... =) Скарыстала за гэтыя дні паў набору.... =)  
 
 
Акрамя паперы і выразалак з таго ж набору выкарыстала галінкі чыпборду ад ТМ "Вензелік", аранжавыя празрыстыя кроплі з глітэрам ад Фабрыка дэкору, пырскі чорным медыумам... =) Усё збірала на ўніверсальны клей ад ФД.
 
 
 
Зачыняецца на бант са стужкі з арганзы... =)
 
 
 
 
Асаблівая, зручная для мяне канструкцыя: зправа - кішэня для шакалада (пад звычайнага памера шакаладку), слева - кішэня для карткі з пажаданнямі ці грашовага падарунка... =)
 
 
Пакажу гэту шакаладніцу ў заданні блога "Вензелік"  - "Восеньскае жыццё"... =)
 
 
Стварала працу па скетчу ад блога Мемуарыс... Зазірну і да іх.... =)
 
 
І благадатнае заданне Варонежскага скрап клуба... =) Упакоўка... =) Трымайцеся... Я вам штам прац зараз буду паказваць... =)
 
 
 На гэтым расказ буду завяршаць... =) І пераходзіць да наступнага посту... =) Дзякую, што зазірнулі... Буду рада вашым каментарыям... =) Да сустрэчы!... =)