Показаны сообщения с ярлыком Нататнік. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Нататнік. Показать все сообщения

воскресенье, 11 августа 2019 г.

Эка-вінтажны нататнік "Домік у вёсцы"... =)

Дзень добрый, сябры!... =) Зараз буду працягваць паказваць вынік майго эка-вінтажнага настрою (менавіта такія праекты і настрой панавалі на маім працоўным стале некаторы час таму)... =) 

І гэта апошняя праца з той серыі прац... Тоўсценькі вінтажны нататнік памерамі А5 ў баваўнянай вокладцы... Надпіс на вокладцы і некаторыя ружы на тканіне аздоблены залатым эмбосінгам... =) Баваўняныя стужкі прадугледжаны для мацавання алоўкаў і ручак для пісьма... =)





Гэты нататнік вінтажны не проста на словах... Асноўныя блокі для нататак зроблены з сапраўднай вінтажнай паперы (жоўта-карычневай і тоўстай), якую выпадкова знайшлі ў шафах харавога кабінета (куды я хаджу спяваць)... і ледзь не выкінулі гэтую паперу (цэлую кіпу) ў смецце!... =) Але мой "хамяк" не дазволіў гэта зрабіць... І вось зараз вінтажная папера пайшла ў справу... =) 
 

Фарзацы і некаторыя са старонак аздоблены дызайнерскай паперай ад ТМ "Каралікі" (з калекцый "Вінтажны сад" і "Домік у вёсцы")... Працягваю перапрацоўваць/знішчаць свае глабальныя запасы любімай паперы... =) Ў якасці ўпрыгожванняў выкарыстоўвала вырубку (каб не ствараць тоўстыя месцы і не ўскладняць працэс выкарыстання нататніка ў будучым)... =) Вырубка ў асноўным нажамі ад EcoPaper і MimiCat... А таксама дастала пазабытыя дыраколы... Не дарэмна ж іх набывала ў свой час?!... =) Акцэнты тэкставым штампам дзе-нідзе... =) 






Таксама можна заўважыць выкарыстанне крафта з тісненнем (папка для тіснення ад MimiCat)... =) 









Вось такі атрымаўся нататнік... =) Мне ён нагадвае домік летам у вёсцы... =) І надта адпавядае настрою, з якім стварала гэты нататнік і дошка натхнення ад блога ButtonCraft... =) 


Ну і ўсё на гэтым... =) Шчыра дзякую, што зазірнулі... Буду рада пачытаць вашы водгукі... =) Да сустрэчы!... =) 

среда, 9 января 2019 г.

Нататнік "Супакойся і любі далей"... =)

Прывітанне!... =) Я нарэшце пачала выходзіць са святочнага стану.... і зразумела, як даўно я не з'яўлялася ў сваім блогу і ў сацыяльных сетках увогулле... =)
А што... я зараз у працоўным адпачынку... Магу сябе дазволіць... =)
І акрамя таго, першыя дні новага году я займалася пераасэнсаваннем свайго жыцця, планаваннем будучага году... не магу сказаць, што ўжо завяршыла працэс... але некаторыя моманты ўжо сталі на свае месцы... =)
І таму вырашыла ... час вяртацца... =) З новымі думкамі... мэтамі... ідэямі... =)
 
Але пост не пра гэта... Я зайшла паказаць вам невялікі (памерам А6) нататнік, які стаў падарункам для сястры... =) Блок для яго я зрабіла яшчэ, здаецца, летам... Ды ўсё рукі да яго не дабіраліся... =)
 
Выканала яго ў летніх сакавітых адценнях... Вокладка абцягнута 100% бавоўнай у салатавую клетку, для аздаблення абрала паперу і карткі з калекцыі "Summer Love" ад ТМ "Каралікі"... =)
Зачыняецца нататнік на эластычны жгут (мацуецца ён люверсамі)... =)
Сам блок зроблены з звычайнай белай паперы для прынтара. Але некаторыя старонкі аздоблены кампазіцыямі адбіткаў штампамі: лавандавая кветка, фонавы тэкст і расколіны ружовых адценняў... =) На фарзацах шматсэнсоўныя шклянкі: збірай у іх успаміны, ідэі, уражанні... =)
 
 
 
 
 
 
 
Адбітак тэкставага штампа ніяк не жадаў фатаграфавацца... =)
 
 
 
І некалькі фота з яго сябрам-братам, кававым нататнікам (яго дакладна паказвала раней)... =)
 
 
 
 
Калі ўзніклі пытанні, пішыце ў каментарыях - з радасцю адкажу... =) Дзякую, што зазірнулі!... =) Да сустрэчы!... =) 

понедельник, 10 декабря 2018 г.

Нататнік "Мае сакрэты"... =)

Прывітанне... =) Сёння я прыйшла падзяліцца сваім натхненнем... =)
 
У мяне склаўся ўтульны, родны нататнік памерамі А6 на 120 лістоў... Блок нататніка зроблен уласнаручна... лісты таніраваны ў моцным настоі кавы... Вокладка абцягнута мяккай плюшавай тканінай глыбокага зялёнага колеру, нібы зімовы хвойны лес... Зачыняецца на рапмавыя стужкі... Фарзацы зроблены з паперы ТМ "Каралікі" калекцыі "Зімовы лес"... =) Некаторыя развароты нататніка аздоблены кампазіцыямі са штампаў (Майстэрні Скрап-Штампінг)... Тэкст + расколіны і старадаўні гадзіннік... =)
Вокладка не ўпрыгожана ніяк... =) І на мой погляд, у гэтай працы гэта самае то... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі араматны, крыху вінтажны нататнік атрымаўся!
 
На менавіта такі нататнік меня натхніла заданне "Дошка натхнення" блога ButtonCraft... =) Кава, дровы, утульныя тканіны... =) Шчыра дзякую за натхненне!
 
Акрамя таго зазірну ў заданне "Расколіны" блога Art-Piaskownica....
 
 
 
 
Вось такі нататнік для самых патаемных жаданняў... =) Шчыра дзякую, што зазірнулі... =)

четверг, 7 июня 2018 г.

СП "Летнія гісторыі", 1 этап...

Добрый дзень, сябры... =)
Пішу сёння гэты пост у спутанных пачуццях і адчуваннях... Чаму? Таму што зноў вырашыла прыняць удзел ў сумесным праекце... =) Кажыце: "Гэта ж добра, цікава!" Цалкам згодна... Тым больш падчас праекта будзем рабіць альбомы/нататнікі, да якіх апошнім часам ляжыць душа...
Але цяжкасць у тым, што асноўная праца апошнія некалькі месяцаў забірае значны час і натхненне... І я пачынаю праект, і не хапае часу яго своечасова скончыць... і такіх недадзелаў у мяне назбіралася на год наперад... і ёсць жаданне іх усе прывесці да годнага выгляду... а тут новы СП....
Але ж я ўсё ж такі паспрабую... =) 
Сустракайце...  
 
 
Вырашыла рабіць свой альбом-дзённік з марской калекцыі ад параўнальна новага беларускага брэнда паперы ТМ "Фея рукадзелля" "Мора"... Дызайны паперы даволі цікавыя.... І ёсць лісты, якія непасрэдна не звязаны з морам - гэта мне зараз патрэбна... =)
У гэтай калекцыі сваіх упрыгожванняў няма, таму падрыхтавала марскія топсы ад ScrapМір, драўляныя ўпрыгожванні (Кітай), чыпборд ад Майстэрні "Вензелік" і  ArtisticLine, штампы марскія і надпісы ад Арт-узор, паўпацеркі... Падрыхтавала лісты для нататак, якія буду таніраваць ці ў каве, ці ў рамонкавай гарбаце... =)  
 
Акрамя таго падрыхтавала фарбы... розныя... і кветкі з арганзы... Хутчэй за ўсё яшчэ будзе пудра для эмбосінгу, вадкія досты і дропсы... Вядома тканіна на вокладку... Але пра гэта я падумаю пазней... =)
 
А зараз, буду развітвацца... =) Спадзяюся, пабачымся!... =) 

суббота, 21 апреля 2018 г.

Вінтажны нататнік... =)

Прывітанне... =) Суботняя раніца выдалася сонечнай... =) І я да вас з кветкавым сонечным вінтажным нататнікам... =) Нататнікі для мяне новая форма вырабаў... Але мне пачынае падабацца іх рабіць...
Блок для гэтага нататніку я рабіла самастойна з таніраваных у каве лістоў... Некаторыя лісты нататніка ўпрыгожаны залатым эмбосінгам... Папера для фарзацаў - ТМ "Каралікі" з калекцыі "Вінтажны сад"... Для вокладкі выбрала тканіну ў вінтажныя ружы (100% бавоўна, апрацавана для трываласці)... Упрыгожванні на вокладцы стрыманыя: толькі назва рэчы, зробленая з дапамогай эмбосінгу. Зачыняецца на элестычны жгут. Вугалкі апрацаваны...  У якасці закладкі выкарыстана металічная падвеска "Эйфелева вежа" на шнуры... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся строгі і ў той жа час рамантычны нататнік... Зазірну з ім у заданне "Нататнікі" блога MonaDesing...  (Падкажыце, што выкарыстаць у якасці банера?)...
 
 
І зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап клубу "АЭ: кветкі, бляск, чыпборд"... З АЭ я абрала кветкі (на вокладцы і на фарзацах) і бляск (зроблен з дапамогай залатога эмбосінгу на вокладца і на старонках)... =)
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы! =)