воскресенье, 26 февраля 2017 г.

Сонечны вясновы ТЭГ... і мае нечаканыя радасці... =)

Прывітанне... =) Выйшла з адпачынку на працу, і займацца творчасцю стала значна менш часу... =) Але я сёння да вас не з пустымі рукамі... Пакажу вам сонечны вясновы тэг... =)

 
І да яго невялікая гісторыя... =) Аднойчы я пісала пра тое, што вырашыла нічога не купляць для творчасці... і так складваць няма куды... =) І самае цікавае, што з таго часу мне стала больш шчасціць у разыгрышах прызоў па выніках заданняў... =) Адзін з такіх выігрышаў здарыўся амаль дзень у дзень з маім абяцаннем сябе: я выігрыла зніжку ў 30% на чыпборд майстэрні "Вензелік"... =) Доўга думала, і ўсё ж вырашыла скарыстацца гэтай магчымасцю... =) Вельмі мне спадабаліся дызайны гэтага чыпу... Вось некаторыя з тых, што я набыла:
 
 
 
Пры рабоце над сонечным вясновым тэгам я выкарыстоўвала чып ад "Вензелік"... =) Заўважылі гэтыя далікатныя галінкі? =)
 
 
Зроблен тэг на аснове з пераплётнага кардону: апрацавала белым грунтам, зрабіла фон фарбамі-спрэямі ад ФД (спрэй-металік "Ізумруд з золатам", спрэй-хамелеон "Раса ў траве", аква-спрэй "Сонечная раніца"), для рэльефу выкарыстала ўпаковачны гафрыраваны крафтавы кардон, пакрыты белым акрылам... Каляровыя кроплі і разводы нанесла фарбамі-алкаголікамі ад ТМ "Каралікі" (honey, turquoise-green). Для ўскладнення фону выкарыстала марлю (фарбавала спрэямі)... Асноўны элемент кампазіцыі - кветка, зробленая ўласнаручна (фарбавана спрэем "Сонечная раніца")... Дапаўняюць кампазіцыю дзве кветкі меншага памеру (таксама зроблены ўласнаручна), карункавая вырубка, чыпборд ад "Вензелік" (дзве галінкі, адну фарбавала фарбамі-алкаголікамі), тычынкі, каляровыя вадкія досты і празрыстыя дропсы... і, вядома, люверс і шэббі-стужка... =)
Больш падрабязна дэталькі з розных бакоў....
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся вясновы настрой... =) А натхнілі мяне на гэтую працу наступныя заданні:
 
1. Яркія фарбы палітры ад Scrapmate... Асноўнымі колерамі выбрала жоўты, зялёны і аранжавы... =)
 2. Кветкава-вясновае натхненне, першая вясновая капель... Настрой ад "Скрапнутых" ... =)  
 
3. І дзякуючы заданню "Аленький цветочек" ад ScrapMan, асноўным элементам кампазіцыі стала кветка... =)
 
 
І на прыканцы хацелася сказаць, што мне вельмі спадабалася працаваць з чыпбордам Майстэрня "Вензелік"... Таму паўдзельнічаю ў розыгрышы чыпу новага рэлізу... =)
 
 На гэтым пакуль усё... =) Веснавога вам настрою!!!... =) Да хуткай сустрэчы... =)
 


четверг, 16 февраля 2017 г.

СП "Мелодыя кахання" - выніковы ...

Прывітанне... =) Вось і апошнія гадзіны СП "Мелодыя кахання" ад блога Artistic Line.... І мой выніковы пост па ўдзелу ў праекце... =)
 
На чацвёртым этапе неабходна было зрабіць скрап-аб'ект для захоўвання ўспамінаў... І я вырашыла сумясціць прыемнае з карысным... =) Бліжэйшыя два месяцы я буду займацца падрыхтоўкай да ўласнага вяселля... І нашым гасцям замест звычайных салодкіх падарункаў я вырашыла рабіць карысныя падарункі, а дакладней міні-альбомы, у якіх яны будуць мець магчымасць захоўваць фота са свята... =) Улічваючы колькасць гасцей і будучых падарункаў, вырашыла альбомы рабіць максімальна простымі... =) З дэкору чыпборд, вырубка, штампінг... =)
(Прашу прабачэння за якасць фота - вельмі хочацца паспець... =) Абавязкова ў бліжэйшыя дні выпраўлю)... =)
 
Памеры 11*16,5 см. Вокладка абцягнута 100% апрацаванай бавоўнай. Зачыняецца на бант з рапсавай стужкі. Змяшчае 4 старонкі (не ўлічваючы адкрывашак)... Ліст-кішэня змяшчае дадатковыя тэгі для фота... Фарзацы (аднолькавыя па канструкцыі) зроблены з адкрывашкамі, і кішэнямі для дадатковых фота... Разлічаны на фота да 9*13 см. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І спасылкі на этапы:
 
 
Дзякую за магчымасць паўдзельнічаць ў праекце... Вельмі натхняючы і карысны для мяне ён атрымаўся... =)
 

среда, 15 февраля 2017 г.

З табою хоць на край свету...

Зноў закахалася... зноў у мужа... зноў у свайго... =) Ён сапраўды самы лепшы... =)
І гэта я зараз не пра сябе... =) Гэта я пра сяброўку, якая замужам ужо больш за 8 год... і не гледзячы на час, яны ўсё так жа далікатна і пяшчотна адносяцца адзін да аднаго... І дзень закаханых  - гэта іх свята... =) Чаго я пра іх расказваю? Таму што паштоўка, якую я зараз вам пакажу, была падарункам маёй сяброўкі мужу... =)
"З табою хоць на край свету"... Зроблена ў пяшчотных ружова-бэзавых адценнях... Выкарыстоўвала рэшткі паперы ТМ "Каралікі", вадкія допсы "Пяшчотны шэббі", зоркі (чыпборд і штампы), акцэнты бліскучым залатым дэкаратыўным скотчам... І шмат пырскаў чорнай тушшу і белым акрылам... =) Некаторыя слаі прыўзняты на пераплетны кардон... =)
Запрашаю разгледзець з розных бакоў... =)
 

 
 
  
 
 
 
 
Зазірну з ёю ў госці ў Саратаўскі скрап-клуб... у іх заданне "люблю не магу"... Каб сарвацца з чалавекам на край свету трэба бязмежна яму давяраць і любіць яго ...
 
 

А таксама ў галерэю Каралікі... =)
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы... =)
 
 


понедельник, 6 февраля 2017 г.

СП "Мелодыя кахання" 3 этап - упрыгожванні... =)

Прывітанне.... Вось што азначае выйсці з апдпачынку на асноўную працу - часу на творчасць не хапае... Адбіраю ў свайго арганізма сон... =) Таму і ў апошні момант... Але паспяваю на трэці этап СП "Мелодыя кахання"... =)
Ітак, атрымалася ў мяне яшчэ адно прызнанне ў каханні... І будзе яно ўпрыгожваць нашу з каханым кватэру падчас свята... =) Атрымалася ў мяне святочная гірлянда на пяць сцяжкоў.... На кожным сцяжку - літара, якія разам складаюць слова "Кахаю" ...  
 
 
У аснове крафтавая папера шчыдльнасцю 200 гр/м і ўласнаручна расфарбаваная акварэльная папера шчыльнасцю 260 гр./м... =) Акрамя таго выкарыстоўвала абрэзкі з іншых праектаў (папера ТМ "Каралікі"), уласнаручна вязаныя кветкі, чыпборд "Сэрцайкі" (таксама ТМ "Каралікі", паўпацеркі і атласная стужка... =) Выканана праца ў ружова-бэзавых адценнях... =)
 
 
 
І бліжэй кожную літару... =)
 
 
 
 
 
 
Банер СП...
 
 
А таксама зазірну ў:
2. Арт-кладовая "Дзве палавінкі".... праца зроблена для маёй другой палавінкі... Штамп фонавы выкарыстоўвала, сэрца - чыпборд... =)
 
 
3. Яшчэ адну работу дадам у заданне Tempo Libero...
 
І можна было б яшчэ што-небудзь дадаць, але трэба бегчы... =) Да сустрэчы... =)
 

воскресенье, 5 февраля 2017 г.

СП "Сустракаюць па вокладцы" 2 этап... =)

Прывітанне... =) Новы дзень, новая праца... Хачу хутчэй расказаць вам пра маю новую вокладку на пашпарт, каб не спазніцца і паўдзельнічаць у 2 этапе СП "Сустракаюць па вокладцы"... =) Галоўнае і асноўнае ў гэтай працы тое, што яна зроблена для мяне... =) Склалася так, што ў асноўным раблю работы ў падарунак ці па замове... і вельмі рэдка для сябе... =) Гэта вокладка стала выключэннем... =)
АЭ "Малюнак"...
Вокладка атрымалася вясенняя, пяшчотная... =) З карункамі і шыццём... =) Абцягнута 100 % апрацаваным льном... Зачыняецца на эластычны жгут... Вугалкі металічныя... =)
Прапаную разгледзець бліжэй... =)
 
 
 
 
 
 
 
Банер праекта... =)
 
Вось такая абноўка ў мяне з'явілася... Чаго і вам жадаю - рабіце самі сябе прыемныя падарункі... =) Да сустрэчы!!!... =)