Показаны сообщения с ярлыком СП "#про_цвет". Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком СП "#про_цвет". Показать все сообщения

понедельник, 17 октября 2016 г.

Маё першае знаёмства з АТС - што за звер такі?

Прывітанне... =) Завітала я, каб расказаць пра своё новае знаёмства з таямніцамі скрапбукінгу... =)
АТС.... Часта бачу посты і расказы пра гэтыя паштоўкі, карткі... але доўгі час не разумела, што гэта за звер такі... =) І ў выніку стала мне надта цікава... і я палезла ў інтэрнет... =)
Аказваецца (тут я для больш дасведчаных майстроў сакрэт не адкрыю), што АТС гэта своеасаблівыя творчыя візітоўкі майстра. Але не проста візітоўкі... Ёсць некалькі ўмоў, без выканання якіх працу нельга лічыць АТС:
1. Памеры 63*89 мм. - памер ігральнай карты для покера...
2. Выконваюцца тэматычнымі серыямі...
3. На абаротным баку павінна знаходзіцца інфармацыя пра аўтара, яго кантактныя звесткі, серыя АТС і нумар карткі ў серыі, дата вырабу...
 
Зведаўшы гэта мне надта захацелася паспрабаваць зрабіць іх... =)
Ну і вось, што атрымалася... =)
 

 
Выкарыстоўвала ў працы крафт кардон, паперу ад "Полькадот" (калекцыя "Ветер перемен"), карункі, стужку з арганзы, шнур, вырубку, металічныя падвескі (алень, снегавік, сняжынка, рукавічка) і тэматычныя штампы... =)  
 

Нязвыкла было працаваць з такімі маленькімі памерамі... =) Але вынікам я задаволена...


З першай АТС-кая я буду даганяць СП "5 сакрэтаў шчасця" - 2 этап (АЭ - Карункі), які прапусціла... 
 

А з гэтай АТС-кая (№3) завітаю ў госці да ЧБ "Атмасфера" у СП "#про_цвет"... У першым этапе неабходна было зрабіць работу ў цёплай ці халодная каляровай гаме... У мяне атрымалася зімовая, халодная АТС... Срэбны бляск падвескі (Алень) паркрэслівае гэта...

 
І банэры заданняў...


 
 
Вельмі рада, што завіталі да мяне... =) Буду рада Вашым каментарыям... =) Калі з'явіцца жаданне абмяняцца АТС, з задавальненнем падтрымаю... =)

Да новых сустрэч!... =)