Прывітанне... =) Зайшла расказаць вам пра яшчэ адзін свой эксперымент... =) Вырашыла паспрабаваць зрабіць паштоўку ў стылі Русцік... =)
Зрабіла паштоўку на аснове крафт паперы, выкарыстала невялікія абрэзкі ільняной тканіны двух адценняў, гафрыраваны кардон, негатыў ад чыпборду Майстэрні "Вензелік" галінкі, ліст са старой кнігі... Надпіс "З днём нараджэння", кветкі зробленныя ўласнаручна з ільнянога шпагату, пырскі чорным і белым акрылам і дотсы... Запрашаю разгледзіць яе з розных бакоў... =)
Яшчэ раз анфас... =)
І не магу не расказаць, што ж стала натхненнем... Стыль задалі дзяўчаты-феі з Яраслаўскага скрап клуба і іх заданне вандроўка ... Пабачыўшы ваша заданне, прачытаўшы пра гэты стыль я падумала: "А чаму не?"... Спадзяюся, ў мяне атрымалася вытрымаць у працы неабходныя рысы... =)
Стварыць кампазіцыю мне дапамог скетч ад Творчага клуба "Пасядзелкі за скрапам"... =)
Загаловак паштоўкі прапанаваны заданнем ад блога "Даступны скрап" (хаця я звычайна не раблю загалоўкаў непасрэдна звязаных са святам)... =)
Выбар некаторых выкарыстаных матэрыялаў прадыктаваны заданнем ад Майстэрні "Вензелік"... АЭ: тканіна + чып... Мне вельмі пабадаецца ў чыпе ад Вензелік, што ёсць негатывы... Іх вельмі цікава і зручна выкарытоўваць ці ў якасці фону, ці ў якасці асноўнага элемента... =)
Ну і апошні мой натхніцель... Хто чытае мой блог - ведае... Я займаюся разхламленнем сваіх скрапскарбаў... І гэтае заданне выступае матыватарам - "Я яго зляпіла... "
Ну вось на сёння і ўсё... =) Спадзяюся на вашы водгукі і ўражанні ў каментарыях - надта хочацца ведаць, ці атрымаўся ў мяне русцік... =) Дзякую за ўвагу... Да пабачэння!


























































