вторник, 31 октября 2017 г.

Паштоўка да Новага года... =)

Прывітанне... =) Я зайшла паказаць вам першую паштоўку ў рамках падрыхтоўкі да новага года... =) У мяне даўно была набыта калекцыя паперы ад "Фабрыка дэкору" "Зімовы настрой" памерам 15*15см. Я вырашыла нарэшце яе скарыстаць і зрабіць серыю святочных паштовак... Кампаньёнам да калекцыі абрала выразалкі з "Зімовы лес" ад ТМ "Каралікі", крафт, стужка з нотамі ад ScrapBerry's, сізаль і чорныя невялікія пайеткі... =)
 
 
 
 
 
 
 
На гэтым развітваюся.... =) Да хуткай сустрэчы... =)  

понедельник, 30 октября 2017 г.

Тэги "Стары парк"...

Прывітанне... =) Сёння пакажу вам пару тэгаў - віншаванняў з новым годам... Аднак яны выкананы ў нязвыклай для гэтага свята каляровай палітры... =)
Асноўнымі ўпрыгожваннямі з'яўляюцца прыродныя матэрыялы: галінкі, альховыя шышкі, драўляныя спілы.... фон пафарбаваны акрывалымі фарбамі і залатой пацінай... Чорныя пырскі дапаўняюць фон... Белыя каругкі перагукаюцца з белаю карткай надпісу... Сам надпіс зроблен залатой пудрай для эмбосінгу... =) І немалаважкі элемент: чыпборд ліхтар (на адным тэгу) і негатыў ад ліхтара (на другім)...   пафарбаваны шымернымі фарбамі ад ФД.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І яшчэ раз побач... =)
 


Пакажу іх у лясным заданні ArtAp... =) Маё асноўнае натхненне ў гэтым заданні - прыродныя матэрыялы, якія я збірала і рабіла ў лесе...=)
 
І ў заданні "Цёмная казка" ад блога ArtisticLine... у старым парку, цёмнаю восенню, па святлом ліхтароў абавязкова здараюцца розныя цуды... =)
 
 
На гэтым пакуль усё... =) Добрага часу ... =) Да сустрэчы... =)

Цукерка ад Scrapмір... =)

Scrapмір запрашае да ўдзелу ў навагодніх сумесных праектах і разыгрывае свае новыя калекцыі... =) Не вырашы пакуль, ці паспею ўдзельнічаць у СП... Але не паспытаць лёс ў цукерцы не магу... =) Маю надзею на поспех... =) А больш падрабязна пра сумесныя праекты вы маеце магчымасць пачытаць у посце-анонсе... =)
 

среда, 11 октября 2017 г.

Паштоўка "Сёння альбом ніколі" ...

Прывітанне... =) Пакажу вам сёння невялікую паштоўку памерамі ўсяго 9*13 см. Рабіла ў камплект да мініальбома, што паказвала раней ... Рабіла гэту паштоўку з апошніх кавалкаў паперы... Выкарытоўвала вырубныя (дыраколам) кругі і рамкі-негатывы ад іх для стварэння шматслойнасці і ўпрыгожвання, вырубныя лісцікі. Картку з надпісам прыпадняла і аформіла ў залатую рамку (зроблена з дапамогай глітэрнай фарбы ад ФД)... акцэнты залатымі пайеткамі... =) Чорны фонавы ліст з тэкстам кажа: "Шукай свой вецер змен", картка з надпісам заклікае: "Зараз альбо ніколі"... Кругі ў дэкоры таксама прапануюць вырвацца з замкнутага кола.... І усе гэта абяцае яскравыя падзеі ў жыцці... =) Вось такая паштоўка з таемным сэнсам... =)
  
 
 
 
 
 
Пакажу яе ў некалькі заданнях, якія склаліся ў адно натхненне... =)
Фармат паштоўкі да задання блога Scrapтавары...
 
Некаторыя з асноўных элементаў падказала заданне ArtUAClub "3 ў радок: кола"... І мае АЭ: кругі, лісцікі, надпіс... =)
 
А залатыя акцэнты разстаўляла ў адпаведнасці з заданнем ад блога Даступны Скрап "Золата"... =)
 
На гэтым скончу свой расказ пра гэты паштоўку... =) Да пабачэння! =) 

понедельник, 9 октября 2017 г.

АТС "Крыніцы натхнення"... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з серыяй АТС "Крыніцы натхнення"... =) Гэта серыя для мяне асаблівая... =) Па-першае, новы для мяне стыль - фрыстайл... Па-другое, выкарыстоўвала штампы і для стварэння фону, і для стварэння ўпрыгожванняў (і эмбосінг, і проста штампін)... Трэцяе, і самае для мяне галоўнае, назвы картак зрабіла на беларускай мове лацініцай: мара, мір, лёс, дом. Гэта мае крыніцы натхнення... =)
 
 
Калі расказваць пра рэцэпт:
эмбосінг белай пудрай ад ФД штамп "Сурвэтка" ад Prima;
фарбавала фон сухімі фарбамі ад ФД (колеры ружовы, бэзавы, ярка-блакітны);
штапмы ружовымі чарніламі маленькай сурвэткай ад Prima;
Фон зроблены... Далей праца над упрыгожваннямі: эмбосінг на кальцы белай пудрай ад ФД, бэзавай з глітэрам ад ФД і залатой ад Ranger.
Акрамя лісцікаў упрыгожваннем служыць светла ружовая баваўняная нітка для вязання і ўласнаручна зробленая фішка з пробкі. Тэкст - гэта штамп ад  Prima.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такая атрымалася серыя...  =) Пакажу яе ў заданні блога Фабрыка Дэкору. Так такое каляровае натхненне!... =)
 
Зазірну ў блог "Арт-кладовая", заданне "Фрыстайл"... АЭ - фішка, штампы... =)
 
Дзякую за ўвагу... =) Да хуткай сустрэчы... =)

воскресенье, 8 октября 2017 г.

Справаздача да 12 этапа СП "Падцягнуць хвасты"... =)

Прывітанне... =) Вось і я зноў падцягнулася да сумеснага праекта "Падцягнуць хвасты"... Падчас адпачынку нешта набралося новых недадзелаў... 😌 Таму я з новымі сіламі ўзялася за працу па свайму спісу... =)
 
 
 
 
Пункт 2 майго спіса... Першапачаткова выглядаў вось так... =)
 
 
2. Мініальбом "Вецер змен"... Быў зроблен у імкненні скарыстаць абрэзкі дызайнерскай паперы... =) У корабе іх стала крыху менш... У спісе пункт 20... над ім яшчэ трэба працаваць... =)
 
 
 
3. І трэці пункт да гэтай справаздачы - вокладка на пашпарт... =) У спісе пункт 5.
 
 
Вось такія вынікі двух тыдняў... =) Палічыла колькі са спіса засталося зрабіць і якіх праектаў і зразумела, што рана радавалася... =) Пабегла працаваць... =) А вам добрага дня!... =)
P.s. банер этапа... =)