воскресенье, 30 апреля 2017 г.

Сонечнае каханне... =) Паштоўка пра галоўнае... =)

Прывітанне... сёння прыйшла паказаць вам незвычайную, для сябе паштоўку... А незвычайнае ў першую чаргу тое, што для яе стварэння я не выкарыстоўвала скрап паперу... Крафт, таніраваная акварэльная папера, ліст са старой кнігі... Тэсктурная паста праз трафарэт... Для стварэння аб'ёму выкарыстоўвала таніраваную марлю, фішкі, зробленныя са звычайнай пробкі, аздобленныя адштампаванымі і выразанымі парнымі лампачкамі... Кветкі і фарбаваная белым галінка (чыпборд ад "Вензелік"), чыпбор сэрцайка... Надпіс "Ты і Я"... У якасці акцэнтаў гранёныя і срэбныя паўпацеркі... =) 
У гэтай паштоўцы ўсё тое, што я люблю: шмат сонейка і шчырыя пачуцці, каханне і ўзаемнасць, кветкі і рамантыка... =)
 
 
 
 
 
 
 
Пакажуся ў некалькіх заданнях:
1. Самае першае, якое натхніла на гэту працу: "ProScrap: не скрап папера" ад Саратаўскага скарп клуба...
 
 2. Заданне "3 ў радок" ад Art-Club UA: абавязковымі элементамі былі тканіна (марля спадзяюся падыходзіць - купляла ў краме тканіны), і два на выбар (я абрала надпіс і чыпборд)... Надпіс, спадзяюся, бачны... Чыпборд (сэрца і галінка) фарбаваны белым медыўмам...
 
3. Заданне "Сонейка ў кожны дом" ад ScrapMate. Па ўмовах задання неабходна выкарыстаць у працы жоўты колер...
 
4. Дэкаратыўны горад, заданне "Wedding Day"...  Менавіта такім, простым, сонечным і жывым было і маё вяселле напрыканцы красавіка... =)
 
5. І зазірну ў галерэю Фабрыкі Дэкору - надта шмат матэр'ялаў гэтага вытворцы я пачала выкарыстоўваць... =) Мне з імі працаваць цікава і прыемна... =)
Што выкарытоўвала (усе назвы брала з сайта вытворцы, спасылкі на магазін вытворцы):
Дзякую, што зазірнулі... Дапабачэння!... =)  

четверг, 20 апреля 2017 г.

Я "захварэла" MixedMedia... Як гэта было... =)

Прывітанне... =) некалькі дзён таму мне на вочы трапілі некалькі відэа на youtube вось гэтай дзяўчыны Maremi SmallArt. А дакладней тыя, дзе яна эксперыментуе і стварае розныя тэкстуры, а потым з гэтых асноў робіць сапраўныя карціны, хай і невялікія... =) Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што яна не мае плану, калі садзіцца за працу... ва ўсякім разе яна так звычайна кажа... І яна так шчыра здзіўляецца таму, што падчас працы атрымоўваецца... =) І мне стала цікава самой паэксперыментаваць, падобна ёй... =) 
І вось адзін з маіх такіх эксперыментаў... =)
Фон паштоўкі выкананы на акварэльнай паперы. На "зубцах" тэкстура зроблена з дапамогай кавалкаў фларыстычнага фетру, пакрытых белым медыўмам. Выкарыстоўвала сухія фарбы "Magic Paint" ад Фабрыкі Дэкору. Кроплі вадкіх дотсаў і дропсаў, срэбныя пайеткі, надпіс, зроблены з дапамогай штампа - вось і ўвесь рэцэпт... =)
 
 
 
 
   
Для стварэння паштоўкі выкарыстоўвала скетч ад блога ScrapMate...
 
 
А таксама мяне натхніла палітра блога "Карункі".... Да гэтага часу не вельмі атрымоўваецца працаваць па палітры... Спадзяюся, на гэты раз атрымалася... =)
 
 
А таксама зазірну ў заданне Майстэрні "СкрапШтампінг" "Штампы + №11". АЭ: выкарыстаць штампы (надпіс), белы колер (фон), трохвугольнікі (па праваму краю)...
 
 
Удзячна ўсім, хто дачытаў да заканчэння (ці ва ўсякім разе паспрабаваў чытаць на незнаёмай мове)... =) Да хуткай сустрэчы... =)
 

 

вторник, 18 апреля 2017 г.

Мае першыя халсты... =) Вахта Памяці... =)

Прывітанне... напрыканцы сакавіка мне пашчасціла паўдзельнічаць у Міжнародным слёце Пастоў Памяці гарадоў-герояў у г.Брэсце і несці Вахту Памяці ў Брэсцкай крэпасці-герой ...
Гэта падзея вельмі ўразіла і натхніла мяне... =) І літаральна на адным подыху склаліся 2 халсты "Мы вахту памяці скрозь час пранясем"... Першы распавядае пра трагічнае мінулае нашіх гарадоў... Другі - пра мірную сучаснасць і пра вясну... =)
Выкарыстоўвала чыпборд і негатыў чыпборду, драўляную галінку, кветкі, бінт і іншыя элементы... Фон ускладняла тэкстурай (гадзіннік), фарбавала акрылавымі і сухімі фарбамі, фарбамі з металам... =) трошкі залатой паціны... =) Асаблівае, сімвалічнае месца займаюць галінкі квітнеючага верасу... Сабраны быў яшчэ мінулай восенню...
Але хопіць слоў, запрашаю іх пагледіць... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вынікам я цалкам задаволена... =) Упэўненна: халсты буду рабіць... =) Зазірну ў некалькі заданняў:
 
 
 
2. Заданне "Лаві момант" ад Wood-chic.... АЭ: гадзіннік выкананы з дапамогай тэкстурнай пасты і трафарэта... =)
 
3. Наступныя заданні тычацца "мірнай" карціны... Першы беларускі і заданне "Радасць"... =) Тое, што мы маем магчымасць жыць у мірны час немалая нагода для радасці, я лічу... =)
 
5. Зазірну яшчэ ў галерэю "Фабрыка Дэкору"... =)
Дзякую за тое, што зазірнулі... =) Натхнення... =) 
 

пятница, 14 апреля 2017 г.

Мае спробы працаваць у стылі MixedMedia... =)

Прывітанне... Шмат часу прайшло, як апошні раз што-небудзь вам паказвала... =) Але сакавік і красавік былі ў мяне запоўнены працай ... і творчасцю... таму зараз, паступова буду вам паказваць тое, што было зроблена... =)
У апошні час усё часцей выкарыстоўваю ў працах фарбы, пасты, грунты... Стыль MixedMedia паступова бярэ мяне ў палон... =) Сёння пакажу вам нататнік на кальцавым механізме...
 
Вокладка зроблена з імітаціі дошак, выкананых у жоўта-аранжава-чырвоных колерах... Дзе-недзе нанесены перламутр і залатая паціна. Металічныя вугалкі забяспечаць трываласць. З дэкору выкарыстаны вырубны ліст (апрацаваны перламутрам), чыпборд ад ArtisticLine  "Smile" (які атрымала ў якасці ўзнагароды за СП "Мелодыя кахання") і некалькі пайетак (срэбных і залатых)... =)
 
Паступова спрабую варыянты выкарыстання гарачага эмбосінга... Нажаль спецыяльных чарнілаў я пакуль не набыла... Таму пакуль выкарыстоўваю іншыя варыянты... Дакладна чып пакрыты празрыстай пудрай для эмбосінга... Замест чарніл тут выкарыстала празрысты медзіўм... =) Вынікам я задаволена... =)
 
Нататнік падзяляецца на тры блока спецыяльнымі кішэнямі-падзельнікамі... =)  Выраблены яны з акварэльнай паперы... Фарбавала яе сухімі фарбамі Magic Paint ад "Фабрыкі Дэкору"... акрамя таго нанесена тэкстура "Расколіны"... =) Для аздабення выкарыстаны сізаль, чыпборд ад ТМ "Каралікі" і чыпборд Craftstory (таксама атрыманы ў якасці ўзнагароды па выніках адного з заданняў), эмбосінг на кальцы, кветка (ScrapBerry's) і гузікі... Тут эмбосін таксама зроблен празрыстай пудрай (і на доміку), але выкарыстала каляровыя аранжавыя чарнілы... =)
 
 
Чыпбордавы надпіс "Smile" фарбаваная вадкімі дотсамі ад ФД, а лісцікі - дэкаглазур'ю. 
Наступны падзельнік выкананы ў падобным стылі... =) Эмбосінг на кальцы і на акварэльнай паперы (аранжавыя і зялёныя чарнілы і празрыстая пудра). Таксама пудрай пакрыты дужкі-чыпборд (выкарыстала белы медыўм)... Рамка з халоднага фарфору, кветкі, гузікі, сізаль і тэкстура... =)
 
 
Трэці падзельнік пераклікаецца з першымі: адрозніваецца кампазіцыйным пастраеннем, выкарыстаны негатыў ад чыпа "Вензелік", фарфоравы матыль... =)
 
 
Прапаную бліжэй пагледзіць дэталі... =)
 
 
 
 
 
 
Зазірну са сваім нататнікам у госці:
1. Art_Up і іх заданне "Вальны майстра"... Такі бясконцы працэс эксперымента... =)
 2. Саратаўскі скрап клуб: заданне "Воображариум"... =) Натхніла мяне тэкстура... такая абшарпаная... =) спадзяюся, атрымалася ўражанне ад яе ўвасобіць у дошках вокладкі... =) А таксама залатое мігаценне... =)
3. Зазірну ў блог Craftstory... у рубрыку з Людмілай Міхалковай... =) АЭ: кветкі... =)
4. Вітаю майстроў "АртКафэ"... З задавальненнем паўдзельнічаю ў вашым Нататнікавым заданні (нажаль амаль нататнікі не раблю)...
 
5. Яраслаўскі скрап клуб, вітаю Вас... =) Насекомае, сізаль, зеляніна - прапаную разгледзіць дэталі на трэцім падельніке... =)
 
 
6. ArtisticLine .. заданне "Чыпа зашмат не бывает"... =) не менш 3 чыпаў трэба размясціць з аднаго боку працы... =) На першым падзельніке выкарыстаны чып (лісты, надпіс, домік)некалькіх вытворцаў... +)
 
 Усім дзякую за ўвагу і натхненне... =)