среда, 27 ноября 2019 г.

Упакоўка для шакалада... =)

Добрага дня ўсім зазірнуўшым...=) 

У мяне сёння салодкае натхненне... =) А дакладней святочны шокабокс для дзяўчыны... =) 
Тыя, хто надто любіць салодкае і менавіта шакалад, мяркую як і я, падыходзячы ў краме да адпаведных стелажоў лавілі сябе на думцы, купіць некалькі плітак з рознымі смакамі... =) Так вось гэты шокабокс часткова і рэалізуе такую мару - здольны змясціць 3 шакаладкі... =) 


Каляровую палітру замоўца мне вызначыў: белы, чорны, чырвоны... Ад сябе дадала крыху карычневага (шакаладнага колеру пудра для эмбосінгу на фоне і чыпе, паўпацеркі) і серага, як адценне чорнага... 


Акрамя таго выкарыстоўвала карункі, папяровая вырубка ("Французскія карункі" ад EcoPaper, мімі-птушка ад MimiCut), перье, слаі паперы...



Рамка - чыпборд беларускага вытворцы "ЛазерСкрап", пакрыты шакаладнай пудрай для эмбосінгу ад Фабрыка Дэкору... Дарэчы папера таксама беларускага вытворцы ТМ "Фея рукадзелля"... =) 




Зачыняецца на дзве пары неадзімавых магнітаў... =) 


І кароценькі відэа... =) 


Ну і зазірну з гэтай працай у заданне "Трансфармацыя" блога Скапля... 

Буду рада пачытаць вашы каментарыі і водгукі... =) А на гэты буду завяршаць... =) Да сустрэчы!... =) 

понедельник, 25 ноября 2019 г.

Снежны мінік... =)

Добры вечар... =) Усё бліжэй да нас самае чароўнае свята - Новы год.... І неяк для мяне з дзяцінства звыкла, што на Новы год абавязкова павен быць снег, мароз... без гэтага не адчуваецца святочны настрой... =) Не хапае чараўніцтва... =) А ў нас, у Мінску пакуль няма снегу... Таму пачынаю ствараць свой святочны настрой з тых матэрыялаў, што маю пад рукамі... =) 
Некалькі лістоў дызайнерскай паперы, акварэльная папера для асновы, пераплетны кардон для вокладкі і мяккі плюш.... Вырубка, пайеткі і залатой чыпборд... =) Атласныя і арганзавыя стужкі для банта... і некалькі часоў для працы... =) Вось і рэцэпт такога снежнага мініка... =) 


Памеры яго ўсяго 11*16 см. Як казаў Іа: "мой любімы памер!"... =) Усё часцей раблю такіх крох: добрая магчымасць скарыстаць абрэзкі паперы, што застаюцца з больш буйных праектаў... І проста такіх крох прыемна трымаць ў далонях... =) 


Не гледзячы на сціплыя памеры зроблен у пераплёце, мае 4 разварота... =)


Простая структура аздаблення старонак: падклад пад фота памерамі 7,5*10см (нож EcoPaper) і ўпрыгожванне з вырубкі і фальгіраванаго чыпборду ад АртУроз... А вырубка двух варыянтаў: сняжынкі ад MimiCut, галінкі елкі - нож з Кітая... =) Акцэнты металізіраванымі пайеткамі прыемнага бэзавага адцення... =) 




Апошні чацверты разварот складаюць дзве папяровыя кішэні, аздобленыя з дапамогай нажа "Кардзінал Рэшылье"... У кожнай кішэні па два тэга з табамі (таксама нож MimiCut)... 



У выніку ў гэты мінік можна змясціць 8-12 фотаздымкаў памерамі 7,5*10см. І крыху фота дэталей для тых, хто любіць паразглядваць... =)  









Ну і невялікі відэа-агляд альбома... =) Хай будзе святочны настрой... =) 


І з альбомам сваім зазірну ў некалькі заданняў: 
1. Дошка натхнення блога ScrapMagia.... Натхнілася чароўнымі дзіцячымі (мне здаецца) карцінкамі паказваючымі зіму... =)

2. Зазірну ў блог Мемуарыс, заданне "Сакрэтны інгрэдыент: вугалкі для фота"... У маёй працы гэты вырубка нажом ад EcoPaper...

3. Тэматычнае заданне блога ButtonCraft, "Тры ў адным"... Мае тры значэнні: пазалота, папера, плюш, пайеткі...

Ну і на гэтым буду развітвацца... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =) 

воскресенье, 24 ноября 2019 г.

Каляндар - надзейны памагаты... =)

Вітаю вас! ...
Я ўжо не аднойчы пісала, што адначасова на маім працоўным стале можа быць некалькі праектаў... Надхняючых ідэй шмат, і каб не забыцца на якую-небудзь, злавіць надхненне за хвост я звычайна адразу бяруся за рэалізацыю... =) Але ёсць у гэтай звычкі другі бок - не заўсёды хапае часу і застаецца даволі шмат недадзелаў... =) 

Але я накіравана на тое, каб іх усе дарабіць... Гэта раз... А па-другое, я той яшчэ Куркуль, таму намагаюся выкарыстоўваць матэрыялы да апошняга кавалачка... Не дарэмна ж я іх набывала... =) І атрымоўваецца своеасаблівы квэст "Скарыстаць усё"... =) 

Ну і чарговы крок да скрапразхламлення і падцягвання хвастоў... =) Настольны каляндар... Быў пачаты яшчэ летам... =) Але склаўся цалкам толькі зараз... =) Атрымаўся лясным, крыху таямнічым... =) Чаму? Таму што натхненнем стала "Дошка натхнення" Саратаўскага скрап клуба... =) Папараці, галінкі, павуцінне... І хаця каляровая гама каляндара іншая, нейкую таямнічасць паспрабавала ўвасобіць... =) 

Як звычайна, каляндарная сетка мацуецца на металічны клямар і яе можна замяніць... =) 

Упрыгожаны штампамі і вырубкай... =) 

Запрашаю разгледзіць... =) 












А вось і сама дошка натхнення... =)


Зазірну таксама ў заданне блога "Хатка Бабы Ягі", заданне "Ход часу"... =) У мяне ён прадстаўлены каляндарнай сеткай і спіламі дрэў... Мяркую, кожны ведае, як лічыць, колькі дрэва год пражыло?... =)


Не абміну і заданне "Крафтавае царства" блога "Сакрэт натхнення"... =)


Раскажыце, а ў вас ёсць недадзелы? Вы іх завяршаеце ці пакідаеце так, выкідаеце ў смецце? Буду рада даведацца... =)  Ну а зараз буду развітвацца... =) Да сустрэчы!.. =) 

суббота, 23 ноября 2019 г.

Першая навагодняя паштоўка ў гэтым годзе... =)

Вітаю вас у сябе ў гасцях... =) 
Пакажу вам сёння першую ў гэтым годзе навагоднюю паштоўку... =) 
Рабіла яе пад уплывам жадання што-небудзь зрабіць, што не датычыцца працы па дому і уходу за дзіця ... Што буду рабіць яшчэ не ведала... Але вырашыла скарыстаць паперу з пачатых навагодніх калекцый, каб проста так не ляжалі... =) Дастала... дастала некаторыя ўпрыгожванні, якія маглі спатрэбіцца і за натхненнем пайшла ў блог... =) 

Пабачыўшы скетч лістапада ў блоге "Зачараваныя скрапам" вырашыла яго скарыстаць... =) Што атрымалася ў выніку запрашаю разгледзіць... =) 


Выкарыстала паперу ад Фабрыка Дэкору (заставаліся астаткі набору 15*15см., назву калекцыі нават не ўспомню зараз)... =) Дапоўніла абрэзкамі паперы ад ТМ "Каралікі"... Тэматычная карцінка, якую мне падарылі ў нейкім абмене... Вырубка нажамі ад MimiCat  і AgiArt... Кавалачак карункаў... святочны надпіс... акцэнты празрыстымі з глітэрам дропсамі ад Фабрыка Дэкору ... =) Вось і ўвесь рэцэпт паштоўкі... =) 



Простая спінка... =)

Вось такая паштоўка... =) І непасрэдна сам скетч....


Акрамя таго зазірну ў натда простае і цакавае заданне "3 у адным" блога ButtonCraft... Мае тры  ў адным: Карункі, карцінка, кругі... 



І зазірну ў заданне блога "Хатка Бабы Ягі" ... Мае тры значных элемента: тры героі на карцінцы, і тры крупных элемента (карцінка і дзве рамкі з кругамі побач з ёй)... =) 


На гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам... =) А я пайду зраблю што-небудзь яшчэ... =) Да сустрэчы... =) 

воскресенье, 3 ноября 2019 г.

Паштоўкі з анёламі... =) Навагодні настрой... =)

Вітаю вас сябры і госці блога... =) Паступова пачынаю разбіраць свае запасы навагодняй паперы, рыхтавацца да гэтага свята загаддзя... =) І знайшла некалькі набораў польскай паперы, якую мне прыслалі ў якасці прыза за перамогу ў заданні амаль год таму... =) Папера незвыклых фарматаў  і палітры... І таму чакала свайго часу так доўга... =) 
Зноў дастаўшы яе я ўспрыняла гэта як выклік ... Сапраўды! Колькі яна будзе ляжаць!... =) 

І першая што склалася - дзве пяшчотныя паштоўкі да нараджэння Хрыстова... На цэнтральных картках маленькія анёлы... Лёгкія белыя пёры, галінкі елкі, сняжынкі і снежныя кветкі (зроблены ўласнаручна)... Белыя папяровыя карункі (вырубка "Кардзінал Решылье" ад MimiCat)... акцэнты паўпацеркамі, зоркамі з фонавага чыпборду... Здаецца ўсё назвала... =) Палітра паперы пяшчотная, у адценнях Правансу... =) Запрашаю разгледзіць дэталі... =) 














Вось такія атрымаліся паштоўкі... Папера мне спадабалася... =) Буду і далей ствараць з гэтай паперы новыя працы... =) Лічу матэрыялы павінны працаваць... =)

А паштоўкі пакажу ў наступных заданнях: 
1. "Самаробныя кветкі" блога Fantasy... Дапамагалі нажы набытыя (шчыра кажучы) на AliExpress... 

2. Палітру задала папера... І атрымалася надта ў правансавым стылі... Таму зазірну ў заданне "Зацішны праванс" блога ArtClubUA...  

3. Завітаю таксама ў заданне "Навагоднія паштоўкі" блога Freetany Flowers... Снег прадстаўлены вырубнымі сняжынкамі (дастала свой даўні дыракол)... Кветкі ўласнаручна зробленныя... =) 

4. Ну і апошняе заданне, у якое зазірну... Шырокай тэмы і варыянтаў: "Паштоўкі" ад блога ScrapMagia... 

Буду рада вашым водгукам... Спадзяюся, атрымалася вас натхніць... =) І на гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =)