воскресенье, 30 октября 2016 г.

Фотарамка "Салодкі шакалад" - маленькія сямейныя радасці... =)

Прывітанне... =) А вы любіце шакалад?
Для мяне восень, асабліва шэрая і даждлівая, гэта час гарага шакалада, цёплай коўдры і добрых пяшчоных вечароў з сям'ёй.... І ўспаміны пра такія вечары заслугоўваюць асаблівага месца... =)
На ўзлёце натхнення ў меня склалался вось такая фотарамка... =)


Памеры фотарамкі 16*21 см. Разлічана на фота 7*10 см.

 Дэталі...

А натхніла мяне на гэту працу адразу 3 заданні: палітра ад блога "Бумага-марака" ...

Скетч ад блога FLEUR desig­n
І заданне "Безадходная вытворчасць" ад блога "Атмасфера"...


І фота матэр'ялаў, з якіх была зроблена фотарамка - трошкі прыбрала ў скрынцы з абрэзкамі... =)


Дзякуй, што завіталі ў госці... =) Дабранач!!!... =)
 

 
 

5 этап СП "5 сакрэтаў шчасця"... Тэкстурная паста... =)

Вітаю вас... Рада, што завіталі ў госці ... =)
А я прыйшла падзяліцца сваім эксперыментам... Недзе бачыла ідэю, як з простых металічных накрывак рабіць цікавыя і разнастайныя фішкі-ўпрыгожванні... Склалася так, што на 5 этапе СП "5 сакрэтаў шчасця"  АЭ з'яўляецца тэкстурная паста... =) І я вырашыла паспрабаваць... Вось што ў мяне атрымалася... =)

На металічныя накрыўкі я нанесла грунт, пасля запоўніла іх тэктурная пастай... Вось як яны пасля гэтага выглядалі ... =) Пасту спецыяльна наносіла так, каб атрымаўся той ці іншы рэльеф... =)


Калі паста высахла я пачала эксперымент... =) Першы варыянт: невялікія па памерах упрыгожванні з халоднага фарфору, пацеркі, і невялікія драўляныя сэрцайкі. Потым да іх дадала мікрабісер... =) Атрымаліся цікавыя марскія ўпрыгожванні... =)
 


Другі варыянт: нанесла на фішкі глітэр на клеевой аснове... У мяне было трох колераў... пры необходнасці ці жаданні можна да іх дадаць невялікія ўпрыгожванні... Але мне падаецца, што яны і так добра выглядаюць...


І трэці варыянт: калісьці набыла рознакаляровыя 3D-гелі... І амаль імі не карысталася... Вырашыла паспрабаваць пафарбаваць імі фішкі ... І вось што атрымалася... Гелі перламутравыя, што дадае бляску фішкам... А колеры выразныя і яркія атрымаліся... =) 
 
 
А якія вы прапануеце варыянты аздаблення падобных фішак? Расказвайце ў каментарыях... Буду рада... =)
Ну і банэр этапа... =)




 
 

среда, 26 октября 2016 г.

Вялікі альбом да нараджэння дзяўчынкі... =)

Альбом да нараджэння дзяўчынкі ў пяшчотных ружова-мятных колерах... Памеры 22*30 см, 7 см. у таўшчыню... змяшчае 5 лістоў(6 разваротаў) і разлічаны болей чым на 105 фотаздымкаў 10*15 см... Прадугледжана магчымасць пад кожным фотаздымкам зрабіць памятны надпіс... =) Акрамя таго ў альбом ёсць шмат карманаў, канвертаў, таемных сакрэтаў... =) Самая вялікая мая праца... =)
Выкарыстоўвала ў працы натхняючыя і пяшчотныя калекцыі ад ТМ "Каралікі" ("Мятная нежность" і "Чувственность")... =) Менавіта яны задаюць настрой альбому... =)