вторник, 26 июля 2016 г.

СП "Шчаслівы мір дзяцінства"...

На працягу апошніх палутара месяцаў я ўдзельнічала ў СП "Шчаслівы мір дзяцінства"


За гэты час кожны з удзельнікаў зрабіў фотаальбом на дзіцячую тэму... =) 
Запрашаю Вас пазнаёміцца з альбомам, што склаўся ў мяне... 


Абавязковымі элементамі для вокладкі былі паветранасць і гузікі... =) І першая думка, якую я і ўвасобіла ў рэчаіснасць, была пра паветраны шар... =) 


Альбом прызначаны захоўваць успаміны пра дзяцінства маленькай дзяўчынкі ад 1 да 3 год... =) Менавіта таму вокладка мяккая, ружовых адценняў... =) 


У альбоме выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі"... Калекцыі "Чувственность", "Мятная нежность", некаторыя лісты з калекцый "Summer love", "Super girl"... Зноў пераканалася, што папера з розных калекцый "Каралікі" выдатна спалучаецца паміж сабой... =) 


Першы разварот раскажа пра любімыя цацкі дзяўчынкі... =) Ёсць канверт з DVD-R дзіскам, каб дамашнія фільмы пра станаўленне і гульні дзіця жылі побач з лепшымі фотаздымкамі... =) 

   

На другой старонцы хаваецца фотарамка і кішэня для тэгаў, на якіх можна зрабіць памятныя запісы ці наклеіць невялікія фотаздымкі... =) 


Другі разварот распавядае пра  прагулкі на свежым паветры... Вулічны ліхтар, птушкі на галінках, плот і кветкі, дзіцячая калыска ... самы час  адпраўляцца ў маленькае падарожжа... ;) 


На левай старонцы схаваны канверт для CD-R дзіска і кішэня для тэгаў... =)



Кожны ліст альбома з'яўляецца карманам, куды таксама можна хаваць фотаздымкі і невялікія нататкі пра дзіця... =) 


Трэці разварот ... =) 

 І карткі для фота з карманаў-старонак... =)


Першы сюрпрыз - таемны шэйкер... Ён заклікае: "Рабі тое, што прыносіць шчасце"... =) 


 А вось і другі шэйкер...


 І апошні разварот ... асноўныя тэмы: сям'я, шчасце, свята, паветраныя шары, родны дом...


 Карман з эластычных карункаў змяшчае даволі шмат фотаздымкаў... =)



Вось такі атрымаўся альбом... =) Яго памеры 22*22 см. Здольны змясціць больш за 65 фотаздымкаў... =)

Засталося дачакацца вынікаў СП ... =) А альбом заўтра адправіцца да сваёй гаспадынькі... =)

Да сустрэчы... =)

Чакаю наступнага этапа ... =)

Вітаю Вас... =) Сёння з'явіліся вынікі  першага этапа скрап-бойкі.... =)

Мая праца перамагла і я прайшла ў наступны этап ... =) Больш падрабязна я расказвала пра яе раней... =)


Зацікаўлена чакаю заданне да другога этапа... =) 

пятница, 22 июля 2016 г.

Скрап-бойка ад @pani_paperka... 1 этап

Дзень добры!!!... =) А ён сапраўды добры таму, што пасля амаль двух тыдняў дажджоў сёння тёпла і сонечна... сапраўднае лета... =)
А я зайшла расказаць Вам, што вырашыла паўдзельнічаць у скрап-бойцы https://vk.com/id27861311?z=photo-96951113_423182310%2Fwall27861311_5722 ад @pani_paperka... =)
I этап называецца "Маё смачнае лета"... Лета ў гэтым годзе багата на вяселлі маіх сяброў... А вяселле - гэта заўсёды смачна, ва ўсіх адносінах... =)
Да этапа ў мяне склаўся камплект: паштоўка + канверт... =)


Выкарыстоўвала паперу #karaliki_scrap ("Sumer love", "Дверь в мечту", "На перроне").



А за вырубку дзякуй Таццяне Трапейка https://vk.com/club66191717
 
... =)
 Чакаем вынікаў ... і пачатак II этапа... =) 

четверг, 21 июля 2016 г.

Прывітанне... =)
Маё імя  - Ксенія... Але сябры мяне клічуць - Ксю... =)
Я педагог-арганізатар адной са сталічных гімназій... А ў вольны час я займаюся скрапбукінгам... =) 
І я нарэшце вырашылася завесці свой блог, дзе буду дзяліцца з вамі вынікамі сваіх творчых вечароў і скрап-хвілінак ...  =)
Спадзяюся, паступова я навучуся добра весці блог, разбяруся ва ўсіх тонкасцях і наладах ....
А пакуль, выбачайце калі ласка... =)

І яшчэ... =) выбачайце і за памылкі, калі такія знойдзеце....
Мы з мужам вырашылі, што нашы дзеці, калі яны з'явяцца, павінны ведаць родную мову... А каб дзеці яе ведалі, у сям'і павінны размаўляць па-беларуску... =) Вось я і вырашыла, што самы час мне пачынаць па новай вывучаць родную мову... і вядома пачынаць на ёй размаўляць... =)



На гэтым пакуль спынюся... =) Да новых сустрэч!!!... =)