понедельник, 28 ноября 2016 г.

Просты мінік на стужках... =)

Прывітанне... =) Ранак панядзелка  ... Хай ён будзе для вас добры і лёгкі... =) А я да вас з новым мініальбомам... =) У адной дзяўчыны быў некалькі дзён таму дзень нараджэння... =) І гэты мінік выканаў роль падарунка... =)
Памеры 10*15 см... На 5 разваротаў... Мінімум дэкору - яркая папера... Нават не скажу, што за яна (набыла на пачатку сваіх заняткаў скапбукінгам, калі яшчэ не надавала гэтаму ўвагі)... Ляжала гэта папера ў мяне больш за 2 гады і нарэшце знайшла сваё месца... =)

Дэкор зроблен уласнаручна з абрэзкаў паперы і гузікаў, выкарыстоўвала штампінг...  Сабраны на стужку з арганзы, зачыняецца на гумкавы жгут, усе адтуліны апрацаваны металічнымі люверсамі.
















Мінік надзвычай просты, але нават тут я не змагла абысціся без кішэняў і канвертаў... =)




З гэтым мінікам пакажуся ў заданні "Мая геаметрыя" ад блога Scrapman

 Геаметрычныя фігуры на паперы, і з іх дапамогай былі створаны ўпрыгожванні... =)
Дзякуй, што зазірнулі ... =) Да хуткай сустрэчы... =)  

суббота, 26 ноября 2016 г.

Чароўная раніца... Зімовы настрой... =)

Прывітанне... =) Мне падабаецца вось такая спакойная суботняя раніца, калі не трэба ісць на працу і можна паваляцца ў ложку ўдосталь... =)
А ўжо потым узяцб кружку гарачай кавы і займацца любімай справай... =) І зайшла я падзяліцца з вамі сваім натхненнем... =) Зімовая паштоўка "Снягір у акенцы"... =)
 

Выкарыстоўвала паперу ScrapBerry's з калекцыі "Руская зіма"... =) Набыла я гэту паперу яшчэ ў мінулым годзе, але не было натхнення выкарыстаць... А тут яна трапіла на вочы і амаль адразу склалася паштоўка... =)


Кветка і рамачка зроблены ўласнаручна... =)
Падштурнула заданне ад "Каралікі" універсальный скетч... Менавіта ён, і стаў асновай кампазіцыі... =)

І зазірну ў блог "Скрапнутыя" і паўдзельнічаю ў іх заданні "Сіне-галубое"... =)  Каляровая гама скрап-паперы і прыкладная колькасць выкарыстання неабходных адценкаў адпавядае ўмовам задання... =)

Дзякуй за ўвагу... =) Удзячна, што зазірнулі да мяне... =) Добрага дня!!!... =)

среда, 23 ноября 2016 г.

Паштоўка "Мара"... =)

Прывітанне... =) Сёння я зайшла падзяліцца з вамі адной са сваіх мар... =) Паштоўка пра мару аб падарожжах... =)
Выканана ў пяшчотных светлых адценнях Правансу...  =)
Выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Каралікі" (лісты з калекцый "Дзверы ў мару", "Настрой")... =)


З гэтай паштоўкай паўдзельнічаю ў заданні "Мая мара" ад Wood-chic ...
Таксама ў заданні "Горад" ад ЧБ "Вензелік"....


Элементы горада - фота Парыжа і Эйфелевай вежы... =)
І ў блоге "Аграфка" заданне тэхнічнае "Вырізанне"...
 


Выразныя элементы - вялікія карункавыя лісты (зроблены на машынцы для вырубкі)... =)
Паштоўка ўжо адправілася да новай гаспадынькі і, спадзяюся, будзе яе натхняць і радаваць... =) Дзякуй, што завіталі... =) Да хуткай сустрэчы... =)

 

понедельник, 21 ноября 2016 г.

СП "5 сакрэтаў шчасця"... =) Вынікі праекта... =)

Прывітанне... =) Вось і падыходзіць да заканчэння СП "5 сакрэтаў шчасця"... =)
Не ўсе працы я паспявала рабіць у час, але паспяхова даганяла праект... =) І вось, што атрымалася... =)
1 этап - АЭ кветкі... =) 
 
 
 
 
3 этап - АЭ фарбы... =)



4 этап - АЭ скраппапера... =)
 
5 этап - АЭ тэкстурная паста.... =)

Дзякую дызайнерам блога "Дэкаратыўны горад" і аўтарам СП "5 сакрэтаў шчасця" за магчымасць паспрабаваць новае... =)
 

четверг, 10 ноября 2016 г.

Альбом-экперымент "Supergirl"...=)

Добрай раніцы... =)
Зайшла падзяліцца натхненнем... =) Дакладней тым, што натхняе мяне... =)
У апошні час адным з таго, што натхняе з'яўляецца папера ад ТМ "Каралікі"... =)
У лістападзе дызайнеры іх блога прапанавалі расказаць - якая ж з калекцый самая любімая... =)
Я звычайна выкарыстоўваю лісты з розных калекцый (амаль усе яны паміж сабою сябруюць)... Але самая любімая - "Supergirl"... =) Гэта калекцыя неверагодна ўніверсальная... =) Дзіцячая тэма, моладзевая, нават працы для маладых хлопцаў складаюцца з гэтай паперы без якіх-небудзь цяжкасцей... =)
А на гэты раз пакажу вам фотаальбом для дзёрскай і актыўнай дванаццацігадовай дзяўчыны... =)
 
 
Альбом атрымаўся памерамі 18*24 см. на пяць разваротаў. Вокладка абцягнута тканінай (100% бавоўна), аздоблены паперай і чыпбордам з аднайменнай калекцыі. Дэкор вокладкі просты і плоскі для большай практычнасці... З гэтай нагоды аформлены і металічныя вугалкі... =) 

 
 
Акрамя "Supergirl" выкарыстоўвала лісты з калекцый "Лета, ах лета", "Дзвер у мару", "Хіпстэр", крафт-кардон, папера для пастэлі (белая і каляровая), некаторыя фрагменты паперы іншых вытворцаў... =)
 
 
Альбом разлічаны болей чым на 60 фотаздымкаў розных памераў і форм... =) Я вырашыла трохі паэксперыментыраваць... =)
Ёсць канверты, кішэні і патаемныя месцы для дзяўчачых сакрэтаў... =)
 




У альбоме прадугледжаны месцы для запісаў і нататак... =) Шмат натхняючых выразаў... =)









Эксперыментальная трохвугольная раскладка для фота... =)




Акрамя таго, я пакінула месца для творчасці для самой дзяўчынкі (мне казалі, што будучая гаспадынька альбома - творчая натура)... =)
І яшчэ адна эксперыментальная (для мяне) канструкцыя... =)
 


 
Вось такі атрымаўся гэты альбом... =) Ён ужо жыве са сваёй гаспадынькай у новым доме... =)
Спадзяюся, ён будзе захоўваць самые лепшыя ўспаміны... =)
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада пазнаць, якія пачуцці ў вас з'явіліся, пасля прагляда альбома... =) Да сустрэчы... =)