Показаны сообщения с ярлыком Дзіцячае свята. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Дзіцячае свята. Показать все сообщения

пятница, 16 ноября 2018 г.

Дзіцячае свята са Слонікам... =)

Прывітанне... =) Святочны настрой пануе... А я сёння з дзіцячай тэмай... =) У сына сяброўкі заўтра дзень нараджэння... І я вырашыла падарыць ім свята... =) А дакладней святочныя ўпрыгожванні... =) Набор топераў і святочную расцяжку "З днём нараджэння!".... Галоўны герой упрыгожванняў - мілы слонік (з набора паперы ад Фабрыка дэкору)... Але ўся астатняя папера іншаша вытворцы, а дакладней ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый)... З упрыгожванняў - папяровая вырубка... =)
Усяго ў наборы 6 топпераў дыяметрам прыкладна 10см. (вышыня каля 20 см.) і разцяжка з 16 флажкоў... Памеры флажка 13 см. у аснове, 18 см. па вышыні... =) Сабраны на атласную стужку, мацуюцца за кошт апрацаваных люверсамі адтулін... =)
Запрашаю разгледзіць.... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А падораны камплект будзе ў крафтавым пакеце вось з такім слонікам... =)
 
 
Пакажу сваі ўпрыгожванні ў заданні "Дзіцячая тэма" Саратаўскага скрап клуба... Мае АЭ: зоркі, надпіс, кругі, герой... =)
 
 
І зазірну ў заданне "Філалогія" ArtClubUA... АЭ: надпіс, лісце, вырубка... =)
 
 
На гэтым развітваюся... =) Буду рада вашым водгукам!... =) Да сустрэчы!... =)

понедельник, 30 июля 2018 г.

Новыя дзень - новыя ўражанні... =)

І зноў вітаю вас!... =)
У дзяцінстве дзень нараджэння - асаблівы дзень... Дзень цудаў, радасці, захаплення... =)
І якім будзе гэты дзень для дзіця цалкам залежыць ад бацькоў... =) Каб зрабіць сюрпрыз - неабходна падрыхтавацца загаддзя... =)
 
Менавіта так зрабілі мы з маёй сяброўкай... =) Сёння яе старэйшаму сыну спаўняецца 3 гады...=) І я падрыхтавала ўпрыгожванні для свята... =) Тры гірлянды (па 6 флажкоў кожная) і 18 топпераў... =) Тэму абралі жывёлную, палітра яркая, сакавітая... =)
 
Саміх жывёл карцінкі знайшла ў інтэрнеце і раздрукавала... Для ўпрыгожвання абрала паперу з базавай калекцыі Fleur desing. І выкарыстоўвала шмат вырубкі - не магу нарадавацца таму, што нарэшце набыла машынку для вырубкі... =)
 
Па памерах набор атрымаўся даволі вялікі... цяжка было сфатаграфаваць ... =)
На першых фота ўсё разам... =) Вось такая гара... =)
 
 
 
Асобна гірлянды... =) Кожны фажок мае апрацаваныя люверсамі адтуліны... Збіраецца гірлянда на пару атласных стужак... Паслядоўнасць і адлегласць аднаго флажка ад другога можна змяняць (у рамках даўжыні стужак)...
 
 
 
І асобна ўсе топперы... =) Як жа мне балелі пальцы рабіць такую колькасць гармонікаў на топперы... =) Але вынікі мне падабаюцца... =) Дыяметр прыкладка 9-10 см., мацуюцца на шпажкі для дамашняга шашлыка вышыня прыкладна 18-20 см.
 
 
Вось такія атрымаліся ўпрыгожванні... =)
Пакажу іх у заданні "Новае" Варонежскага скрап-клуба - першы раз рабіла ўпрыгожванні на дзіцячы дзень нараджэння... =)
 
 
І зазірну ў заданне "Новы дзень" Першага беларускага... =) Новы дзень... новы год... новы перыяд жыцця... =) І хай, калі цябе спаўняецца тры гады - ты гэта не адчуваеш менавіта так... хутчэй новыя ўражанні, адчуванне цудаў, сюрпрызаў... Для матулі малога - гэта таксама важная дата... Натхнілася больш самой тэмай... Элементы з дошкі - жывёлы, сонечнае святло, яркія фарбы (на дошцы жоўтыя грушы)...
 
Удзячна за натхняючыя заданні, якія прымушаюць думаць, выходзіць за ўласныя рамкі... =)
Буду рада пабачыць вашы водгукі, пачытаць пра вашы ўражанні... =) А вы робіце ўпрыгожванні на дзіцячыя дні нараджэнні?... =)