воскресенье, 30 июля 2017 г.

Вокладка на пасведчанне аб нараджэнні... =)

Прывітанне... =) "Нешта даўно не рабіла нічога з тканінаю" - падумалася мне пару дзён таму... І вось я прыйшла паказаць вам даволі простую ў выкананні, без шматлікіх упрыгожванняў, але такую пяшчотную вокладку для пасведчання аб нараджэнні... Улічваючы каляровую гаму, стане падарункам для маці дзяўчынкі... =) Выкарыстоўвала для вокладкі апрацаваную бавоўну (ружовая) і апрацаваны лён (з ружамі), паміж тканінай і асновай пракледзены сынтыпон... Зачыняецца на шэббі-стужку... =) Галоўным упрыгожваннем з'яўляецца надпіс, зроблены ўласнаручна (з дапамогай формы і вадкага пластыку ад "Арт-Прасвет")... Дапаўняюць кампазіцыю шыфонавыя кветкі і срэбныя брадсы... На спінцы лаканічная бірачка... Унутры для аздаблення выкарыстоўвала ліст паперы ад ТМ "Каралікі" і белае шыццё ў якасці вугалкоў...
 
 
 
Кампазіцыю дапамог стварыць скетч ад блога "Даступны скрап" ... Адлюстравала па гарызанталі... Гарызантальная лінія (кінастужка на скетчы) - лінія стыку тканіны. Рамка на скетчы - машынная строчка. Накірунак завіткоў на надпісе стварае ўражанне круга...
 
  
 
 
Сам скетч:
 
Пакуль на гэтым усё ... =) Да хуткай сустрэчы!... =)

среда, 26 июля 2017 г.

Дызайнерства... фарбы... Art-book...

Прывітанне... =) Прыйшла падзяліцца сваёй маленькай радасцю (а самыя ўважлівыя ўжо заўважылі банэр на правай панэлі майго блога-доміка)... Я была ў гэтым месяцы запрошаным дызайнерам у Яраслаўскім скрап-клубе... Пакуль для мяне гэта новыя адчуванні, таму вельмі яркія... =) Дызайнеры блога запрашаюць у падарожжа ў Індыю і прапануюць выканаць працу ў стылі Mixed Media... Пасля доўгіх спроб вырашыла зрабіць разварот у Art-book і тэмай абрала свята фарбаў "Холі"... Шмат фарбаў, блікі сонца, усклікі людей, яркія пачуцці... і матылі, як сімвал лета і свабоды... Ну як такое забудзеш?... =)
 
 
 
 
 
 
  
 
 
Запрашаю і вас паўдзельнічаць у гэтым каляровым заданні (Спасылка вышэй)! Тым больш там, у заданні больш падрабязна распісан рэцэпт гэтага развароту... ;)
 
На гэтым пакуль усё... =) Буду рада вашым водгукам і ўражанням... =) Дабранач!... =)

Акварэльная восень... Пачынаю падрыхтоўку... =)

Прывітанне... =) Неяк незаўважна пранеслася амаль усё лета... Хутка скончыцца ліпень... І я паступова пачынаю рыхтавацца да восені... І дапамагае мне ў гэтым папера  з калекцыі "Акварэльная восень" ад MonaDesing...  Менавіта яна задае настрой і тон паштоўцы, якую я вам зараз пакажу. Крафт ў слаях адцяняе дызайнеркую паперу. З упрыгожванняў выкарыстоўвала троху фарбаваны ліст з фарфору, кругі з пробкі, шэббі-стужкі, "алоўкі" з паперы, гранёныя камушкі і чорныя досты. Акцэнты зроблены чорнай гелавай ручкай... =)


Кампазіцыя склалася па фота скетчу ад блога CuteCut - скетч адлюстравала па гарызанталі... 






Спінку таксама крыху ўпрыгожыла... 


А вось і сам скетч... 

Акрамя таго зазірну ў галерэю MonaDesing ... 
Дзякую, што зазірнулі... =) Добрага дня!... =) 

среда, 19 июля 2017 г.

Падарункавы канверт "Наш скарб"... =)

Прывітанне... =) Прыйшоў час паказаць канверт да другога этапа СП "Крама чароўных паштовак"... Падчас праекта можна рабіць канверты, паштоўкі ці тэгі... Тэма 2 этапа: казка на ноч. Неабходна выканаць дзіцячую працу, скарыстав мінімум 2 АЭ: я абрала рамку і надпіс. Зрабіла іх з чыпборду, пакрыла эмбосінгам... =) Канструкцыя канверта з клапанам... Упрыгожванні стрыманыя: АЭ (рамка і надпіс) - галоўныя элементы, некалькі кветак,  некалькі жамчужных паўпацеркаў і жамчужнае сэрцайка. Але сэнсавую нагрузку выконвае фонавае афармлення канверта - папера ад ТМ "Каралікі" з брыліянтамі, які я крыху расфарбавала акварэллю. Нашы дзеці - гэта наш скарб, нашы багацце, нашы брыліянты. Але дзеці, як і брыліянты маюць патрэбу ў агранцы (падкрэсліць і вызначыць лепшыя бакі)... =) І дапамагчы у гэтым дзецям задача менавіта менавіта наша, дарослых.
 
 
 
 
 
 
Банер 2 этапа:
 
І яшчэ гэты канверт будзе ў справаздачы па СП "Падцягнуць хвасты" - пункт з нарыхтоўкамі для канвертаў закрыты... =)
 
На гэтым усё... Час адпраўляцца на працу... =) Добрага дня!... =)

пятница, 14 июля 2017 г.

Сонечная серыя паштовак пра каханне і моркву... =)

Прывітанне!!! А я да вас з неверагодным сонечным настроем!.. =) Прыкладна два тыдні таму вырашыла я набыць некалькі сурвэтак для дэкупажу і паспрабаваць з імі што-небудзь зрабіць... =) Набыла... некалькі ў розных стылях... паспрабавала перавесці малюнак - атрымалася =) ... і ўсё... ідэй няма... Хадзіла я туды-сюды... А ўчора ўвечары, як захапіла мяне ідэя і натхненне!!! Атрымалася ў выніку серыя з трох!!! паштовак... =) Ды такая, што зараз пішу і сама сяджу ды пасміхаюся... =) Паштоўкі (здаецца) у стылі CAS... Ведаеце, ёсць такі выраз у рускай мове: "Любовь - морковь"... Дык вось гэтыя паштоўкі цалкам адлюстроўваюць ідэю!!! =)
 
Першая паштоўка гарызантальная... Морква на ўсіх паштоўках зроблена ў тэхніцы дэкупаж. Слова "Любоў" - гэта штамп. На гэтай паштоўцы зроблен эмбосінгам белай пудрай ад ФД. Паміж слаямі паперы піўны кардон. Акцэнты вадкімі дотсамі ад ФД (колер белы).
 
 
 
Другая паштоўка: асноўныя элементы тыя ж (морква і штамп), толькі тут на падложцы па  краі таксама зроблен дэкупаж (тыя ж морквы), пад падложкай сізаль, дотсы аранжавыя, паміж слаямі піўны кардон.
 
 
 
 
 
Трэцяя паштоўка на крафтавай аснове, унутры белая папера з фактурай "Лён". Пад сурвэтку нанесла белую акрылавую фарбу. Морква і штапм. Акцэнты - чорныя дотсы ФД.  
 
 
Дэкупаж дапамагаў рабіць празрысты медыум ад ФД. Усе слаі збіраліся на ўніверсальны клей ФД. Не гледзячы на тое, што асноўныя элементы аднолькавыя, паштоўкі атрымаліся розныя. Такія рамантычныя, пра каханне... ;)
 
 
 
І ў галерэі ліпеня Фабрыкі дэкору (вышэй расказала, якія прадукты выкарыстоўвала)...
Дзякую, што зазірнулі! Сонечнага настрою!... =)

Старонка-матыватар "Час дае перавагу"...

Прывітанне... =) Сёння зайшла пакаць вам старонку-матыватар "Час дае перавагу"... Старонка пра мару... пра натхненне... пра тое, што ў нас дастаткова часу, каб спраўдзіць усе свае мары і атрымоўваць ад жыцця задавальненне... =)
Выканана ў кантрастных адценнях (чорны/белы) яркімі акцэнтамі акрылавымі фарба (праз трафарэт гадзіннік  - фарба Санэт №605 Фіялетавая светлая, клеткі намалёваны ўласнаручна фарбамі Санэт №605 і №206 Охра светлая).... Фота ўзята з інтернета... слаі пад фота абрэзкі паперы ад ТМ "Каралікі" з іншых праектаў... Фон зроблен з кругоў тканіны (чорны шыфон) выразаных ад рукі і нарубленых дыраколам кругоў з паперы з плюсамі, прастрочана на машынцы... Дараборатны фонавымі і тэкставымі штампамі (Гэта твой дзень, жыць поўным жыццём)... Галоўны выраз-загаловак: "Час дае перавагу" - напісан ад рукі... Акцэнты - лавандавыя дотсы...
Запрашаю разгледзіць...
 
 
 
 
 
 
  
Усё ў гэтай старонцы мае сэнс і прыводзіць да галоўнага выразу... Карацей кажцчы - адны плюсы... =)
Пакажу старонку:
 
 
На гэтым усё... Дзякую, што зазірнулі! Добрага дня!... =)