пятница, 27 января 2017 г.

Зефірная паштоўка "Усмешка"... = ) СП "Дарыце жанчынам кветкі" ЯрСК

Новы дзень - новая праца... =) Магу гэта сябе дазволіць падчас працоўнага адпачынку... =) Нажаль, ён хутка скончыцца... ну а пакуль... Паўдзельнічаю яшчэ ў адным СП... Яраслаўскі скрап клуб заклікае "Дарыце жанчынам кветкі!"... =)
Для першага этапа я зрабіла пяшчотную зефірную (апошні час большая частка работ у такой палітры атрымоўваецца... ) паштоўку "Усмешка"... =)
 
 
АЭ для ўсяго СП з'яўляюцца кветкі... Для 1 этапа АЭ: чыпборд + палітра (выкарыстаць не менш за 3 колера)...
 
 
Замест непасрэдна чыпборду выкарыстала яго негатыў... Пафарбавала матавай фарбай (колер фуксія разбавіла белым акрылам)...  =) пасля прайшла сухім пэнзлікам белым акрылам... =)
Кветкі - карункавая вырубка... =)
Фон зроблен з нуля ... =)
 
 
 
 
 
 
Акрамя СП паўдзельнічаю з гэтай паштоўкай яшчэ ў некалькіх конкурсах:
  

 
 
2. Блог "Скрап-чараўніца". Заданне "Справы сярдзечныя"...  АЭ "Сэрца" - зроблены з дапамогай тэкстуры... =)
 
3. Паштоўка зроблена па скетчу Кіеўскага скрап клуба ....
 

 
4. І банер СП "Дарыце жанчынам кветкі"  ад Яраслаўскага скарп-клуба... =)
 

 
Вось такая пяшчота ўпрыгожыць у хуткім часе жыцце чыей-небудзь каханай... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!!!... =)

четверг, 26 января 2017 г.

Тэг "Сонечны настрой"... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з сонечным настроем... =) Менавіта так я назвала сваю новую працу... А чаму так і што за яна  я раскажу больш падрабязна далей... =) Запрашаю да бяседы... =)
Праца, якую сёння паказваю на ваш суд Тэг "Сонечны настрой"...
Па-першае: я першы раз раблю тэг, як самастойны скрап-аб'ект. Раней, калі і рабіла, то ў альбом для нататак... =)
Па-другое: першы раз раблю такую амаль цалкам mixed media працу...
Па-трэцяе: ідэя і паслядоўнасць выканання гэтага тэга склаліся літаральна за 15 хвілін самі сабою - insight... =)  два месяца таму я пачала займацца Йогай... Здавалася б, што ў гэтым такога... Але раней гэта былі звычайныя фізічныя практыкаванні... А апошнія некалькі заняткаў я пачала адчуваць лёккасць і натхнёнасць... І вось першы вынік... ;)
 
 
Фон зроблен з нуля: грунт, тэктсура, акрылавыя фарбы, алкаголікі, штэмпельныя падушачкі, фонавы штамп "Пісьмо".... Фон атрымаўся занадта яркім і мне захацелася яго трохі патушыць - прайшла сухім пэндзлікам з белым акрылам... Магу сказаць, што на стварэнне гэтага фона натхніў майстар-класс Наталлі Байковай ... Калі глядзела, круцілася ў галаве думка: "чарадзейства і варажба нейкія"... калі пачала рабіць, сапраўды было адчуванне нібы варажбою займаюся... =)
 
 
 
Асобна спынюся і раскажу пра кветку... =) Апошні час з зайздрасцю паглядаю на кветкі Freetany Flowers... Але пакуль не магу іх сабе дазволіць (пра нагоду можна даведацца тут) ... І акрамя таго я даволі часта раблю кветкі самастойна... Вось і вырашыла паспрабаваць зрабіць нешта падобнае... =) Freetany Flowers вядома не атрымалася (да і не было надзеі ;))... Але вынікам я задаволена... Кветка атрымалася фактурная, аб'ёмная, мікмедзійная... =)
Дапоўнілі кампазіцыю вырубныя крафтавыя лісцікі, сізаль і мікрабісер на празрыстым мадэлюючым гелі... =)
 
 
 
 
І вядома люверс і шэббі-стужка - які тэг без гэтага? ... =)
Вось такі ён атрымаўся сонечна-аранжавы... Кажуць, кожны колер мае свой сэнс, сваё значэнне... Аранжавы  - колер жыццёвай энергіі і духоўнага развіцця... =) І калі я пазіраю на гэты тэг, у мяне з'яўляецца жаданне ўсміхацца... проста так... без нагоды... =) А якія эмоцыі ён выклікае ў вас? Напішыце ў каментарыях, мне будзе цікава даведацца... =)
 
З гэтым тэгам я зазірну:
 
 
 
 
3. Галерэя студзеня ТМ "Каралікі" ... На гэты раз не з паперай... ;) На гэты раз з фарбамі (іх у мяне менш, чым паперы... пакуль... ;) )... Выкарыстоўвала наступныя фарбы:
 

 
 
Вось такі атрымаўся мой невялікі эксперымент з  mixed media... і мяркую не апошні... =) Раскажыце, а якія ў вас пачуцці выклікае гэты тэг і аранжавы колер увогулле? ... =) 
 
 

среда, 25 января 2017 г.

СП "Мелодыя кахання" - 2 этап... =) І думкі пра тое, як прыручыць свайго хамяка... =)

Прывітанне... =)
Апошнія некалькі дзён я разважала над тым, адкуль у мяне столько матэр'ялаў і куды іх усе складаць... =) Чаму зараз, куды я іх складвала раней, запытаеце вы? Проста мы з каханым параўнальна нядаўна пераехалі на 2-х пакаёвую кватэру замест 1-пакаёвай...  і на гэты раз вырашылі здымаць кватэру без мэблі (часткова маецца свая, часткова плануем набыць)... =) Але набываецца ўсё паступова, павольна... і пакуль амаль усе мае матэрьялы ляжаць на падлозе вакол невялікага працоўнага стала ... =) І здаецца, што яны займаюць большую частку памяшкання... іх сапраўды шмат!!!... =) Але мой хамяк патрабуе яшчэ і яшчэ... =) "Куды? Ты яшчэ мінулае не скарыстаў!" І вось я вырашыла ў бліжэйшы час нічога новага не купляць... =) І рабіць новыя працы з таго, што ёсць у мяне зараз... І грошы на новую мэблю зберагу... ;) Другая мэта - скарыстаць як мага больш усялякіх невялікіх абрэзкаў паперы, карункаў, усялякіх дэталек і рэчаў, якія другі чалавек бы выкінуў у смецце, а мой Хома загадаў: "Аднойчы абавяскова спатрэбіцца! Захаваем!"... Нават каханы без майго дазволу не выкідае рэчы, якія я магу скарыстаць для творчасці... =) Лічу прыйшоў той самы час... =) Разбіраем свае скарбы... =) Хто са мной? =)
Так да чаго я гэта расказваю? А да таго, што 2 этап СП "Мелодыя кахання" ад блога Artistic Line выдатна падыходзіць для гэтай мэты... =) На другім этапе неабходна зрабіць упакоўку для падарунка каханым... =) А я ўжо некалькі дзён пазірала на круглую каробачку ад сыра Hochland, якую чамусьці захоўвала ўжо больш за паўтары гады... Я адразу вырашыла яе дэкарыраваць... І як відаць на фота, я выкарыстоўвала абрэзкі паперы ад ТМ "Каралікі" з мінулых праектаў... А яшчэ гэта калекцыя ("Чувственность") была адна з першых, што я набыла ў гэтага вытворцы... І тады яшчэ яны рабілі тытульны ліст той жа шчыльнасці і якасць, што і іншыя лісты ў калекцыі... Менавіта адтуль і назва маёй скрыначкі, і часткова, поласы для дэкора... =)
 
Што ў выніку атрымалася? Пяшточная зефірка... =) Ружовыя і мятныя адценні (менавіта ў гэтых адценнях зроблена амаль уся калекцыя паперы "Чувственность")... шмат баваўняных карункаў... І так, кветкі зроблены з тых жа карункаў уласнаручна... =) Чыпборд таксама ад ТМ "Каралікі" (ветачкі і серцайкі) расфарбаваны вадкімі допсамі ад ФД ("Мятный", "Пяшчотны шэббі")... Рамка з халоднага фарфора (як і кветкі зроблена ўласнаручна)... =) Вырубныя лісцікі выдатна дапоўнілі кампазіцыю на мой погляд (сваёй машынкі не маю, таму вырубку заказваю... гэтыя лісцікі, лічу, універсальныя)... =) Жамчужныя паўпацеркі дадалі трошкі бляску... =) Здаецца пра ўсё сказала... Можна разглядаць з усіх бакоў... ;)
 
 
 
 

 
 
 
Дыяметр скарбоначкі 11 см, глубіна 2,5 см. Звонку вышыня за кошт упрыгожванняў 3,5 см. У такой каробачцы можна падарыць простыя цукеркі ці пячэнне... Але яна стане годнай упакоўкай і для ювелірнага ўпрыгожвання ў падарунак каханай жанчыне... ;) У любым выпадку такі падарунак запомніцца надоўга... =)
 
Банэр этапа:
 
Акрамя СП зазірну са сваёй зефіркай яшчэ ў некалькі заданняў... =)
 
 
2. Заданне "Механізмы каханне" ад творчай студыі Скрапачка... АЭ - сэрца. Іх два (фарбаваны чыпборд)... =)
 
3. Заданне "Вольная творчасць з нажамі ScrapMan" .... Як я ўжо пісала, сваёй машынкі, нажаль, не маю... але вырубку люблю і даволі часта выкарыстоўваю... =)
4. Ну і мае любыя "Каралікі" і іх Галерэя студзеня... =) Гэта ўжо чацвёртая ці пятая мая праца ў гэтым месяцы? Ну што я магу зрабіць - большая частка скрап-паперы, што ў мяне ёсць іх вытворчасці... =) Надта яна мне падабаецца, якасная, універсальная... Я недзе ўжо пісала, што амаль усе калекцыі паміж сабою выдатна спалучаюцца... =) Прастора для творчасці неабмежаваная... =)
 
5. І яшчэ адна галерэя... Фабрыка дэкору... =) А тут я магу бясконца расказваць пра іх клей (універсальны і прафесійны пераплёт) і вадкія допсы... =) Менавіта гэтыя прадукты ФД я выкарытоўвала ў сваёй працы... =)
Ну вось здаецца пакуль усё... =) Шмат было літар... Спадзяюся  не стаміліся чытаць? Падзяліцеся сваімі думкамі наконт набыцця і захоўвання ўсялякіх матэр'ялаў... =) І яшчэ буду рада пабачыць вашы ўражанні ад каробачкі: удала атрымалася ці не? Загаддзя дзякую... =) Да сустрэчы!!!.. =)
 
 


понедельник, 23 января 2017 г.

Паштоўка пра каханне... =)

Прывітанне... =) Я да вас з новай паштоўкай... =) Да не проста з паштоўкай, а з прызнаннем  у каханні... =) А як інакш? Пачынаем рыхтавацца да свята кахання.... (Не гледзячы на тое, што мой каханы ўпеўненны, што 14 лютага дзень IT-шніка)... =)  І з гэтай нагоды вырашыла ўдзельнічаць у СП "Мелодыя кахання" ад блога Artistic Line... І сёння, у апошні дзень 1 этапа, паказваю сваю працу ...=) 
 
 
Папера ад ТМ "Каралікі", калька, папяровыя і ўласнаручна вязаныя кветкі, вырубныя лісцікі, чыпборд (таксама ад ТМ "Каралікі"), бісер, тычынкі, пацеркі, штампы, пырскі акрылам і допсы... Здаецца ўсе інгрэдыенты назвала.... =)
 
 
Чыпборд (вянок і негатыў ад сэрдца) пафарбавала вадкімі допсамі ад "Фабрыка Дэкору" колер "Мятны" і "Малінавы джэм", а ўжо пасля таго як прыляпіла, нанесла фонавы штамп... І, вядома, пырскі... =)
 
 
 
 
 
Вось такое атрымалася прызнанне... Бо лічу, што менавіта каханне натхняе на творчасць... =)
 
Акрамя таго з гэтай паштоўкай завітаю яшчэ ў некаторыя блогі... =) Як аднойчы чытала разважанні адной скрап-чараўніцы - значна больш цікава рабіць працу адначасова па некалькіх заданнях, больш умоў трэба выканаць, у больш вузкія рамкі ўшчаміцца... =)
 
1. Заданне №19 ад Саратаўскага скрап-клуба. З прапанаваных 3-х абавязковых элементаў я выбрала кальку і бісер... =)
2. Заданне з АЭ ад Яраслаўскага скрап-клуба... Дызайнеры прапанавалі на выбар снег, сэрца і кветкі... Шчыра кажучы, снегу ў працах мне пакуль дастаткова... трэба спыніцца... Таму я выбрала сэрца (малюнак на паперы і фарбаваны негатыў ад чыпборду) і кветкі (папяровыя і вязаныя)... =)
 
 
3. Галерэя студзеня "Каралікі" ... Мяркую, вы ўжо заўважылі, што амаль ні водная мая праца не абыходзіцца без матэр'ялаў гэтага вытворцы... =)
Выкарыстаныя матэр'ялы:
 
 
4. І яшчэ адна Галерэя студзеня "Фабрыка Дэкору" ...  Клей гэтага вытворцы стаў для мяне выратаваннем (бо з  шырокавядомым клеем "Момант"  я працаваць не магу ўвогулле)... =) А вадкія дотсы... Іх я выкарыстоўваю не толькі як кроплі...;) Вельмі цікавы і многабаковы матэр'ял... =)
у працы выкарыстоўвала:
 
Вось такая творчая справаздача атрымалася... =) Пайду рабіць працу на наступны этап СП "Мелодыя кахання"... =) А вы не сумуйце... =) Да хуткай сустрэчы!... =)
 
 
 
 
 
 
 

суббота, 21 января 2017 г.

Падарункавы набор для аматара вандровак... =)

Прывітанне... =) Я да вас с пытаннем... =) А вы любіце вандраваць? І што вам падабаецца больш: няспешна складаць план падарожжа, загаддзя купляць квіткі на поезд альбо самалёт, рыхтавацца.... Ці вашы падарожжы заўжды спантанныя (Можа паедзем? І вось праз дзве гадзіны вы ўжо у другім горадзе, а можа і ў другой краіне!)...

Чаму я вас пра гэта пытаю? Таму што папрасілі нядаўна зрабіць што-небудзь у падарунак маладой дзяўчыне, каб нагадвала б менавіта пра таго, хто той падарунак і падарыў... =) Сказалі толькі, што дзяўчына надта любіць падарожнічаць і марыць пабачыць як мага болей краін сусвету... =)
У мяне склаўся вось такі падарункавы набор... =)  У дэкаратыўнай скрынцы змяшчаюцца паштоўка і вокладка на пашпарт... =)  
 
 
 
 
Пашпарт - той дакумент, без якога немагчыма падарожнічаць... І так прыемна ўзяць яго ў рукі, калі ён ў такой вокладцы!!! Тым больш што яна, вокладка, натхняе на новыя падарожжы, новыя прыгоды... =)
 

 
Выканана са шчыльнага пераплётнага кардону, абцягнута апрацаванай тканінай (100% бавоўна), зачыняецца на элатычны жгут, металічныя вугалкі дадаюць трываласці... =)  
 
 
Фарзацы выкананы з дэкаратыўнай паперы ад ТМ "Каралікі" - ключы, якія дапамогуць адчыніць дзверы ў мару... =) Празрыстыя кішэні для надзейнага трымання пашпарта... =)
 
 
 
Паштоўка заклікае "Рабі тое, што прыносіць шчасце!!!" ... І, дарэчы, падказвае прыкладныя напрамкі для падарожжаў... ;)
 
 
 
Кораб быў зроблены, у першую чаргу, як упакоўка для падарунка... Але ў выніку ён атрымаўся самадастатковым, трывалым (шчыльны пераплётны кардон, 100% апрацаваная бавоўна, металічныя вугалкі) і здольным выконваць самастойную функцыю: яго можна выкарыстоўваць у якасці фотабокса і захоўваць фотаздымкі з падарожжаў (памеры фотаздымкаў да 10*15 см.), ці ў якасці шкатулкі і захоўваць памятныя рэчы з вандровак... =)
  
 
 
  
 
 
Скарыстаюся магчымасцю паўдзельнічаць у некалькіх заданнях... =)
1. З вокладкай на пашпарт буду ўдзельнічаць у 1 этапе СП "Сустракаюць па вокладцы" ад ArtClubUA. АЭ на гэтым этапе штамп або высечка... У маім выпадку штамп-надпіс... =)
 
 
2. З корабам завітаю ў госці ў Дэкаратыўны горад у іх заданне "Дэкаратыўная кухня. АЭ: стужка, папера, кораб"...  Мой кораб зачыняецца на рапсавую стужку, папера на вокладцы і ёю апрацаваны кораб унутры...
 

 
3. З паштоўкай зазірну да блога CraftStory у заданне №33 "Фразы"...
 
 
 
 

 
Спадзяюся гэты падарунак будзе натхняць дзяўчыну на новыя адкрыцці і падарожжы... А вам, мае чытачы і госці, я жадаю здяйснення вашых самых буйных мар... =) Да пабачэння!!!... =)