четверг, 28 сентября 2017 г.

Анонс СП "Альбом з абрэзкаў"

Прывітанне... =) Вось і падыходзіць да сканчэння першы месяц восені... У блогах праходзяць і стартуюць самыя розныя сумесныя праекты, як кажуць, на любы густ... І з'яўляецца жаданне паўдзельнічаць амаль ва ўсіх... Але часу нажаль не хапае...
Аднак я ўсё ж вырашыла паспрабаваць сілы ў адным СП... Бо тэма выкарыстання абрэзкаў і разхламлення ў цэлым - гэта мая тэма апошнія паў гады  (калі не больш)... =) Таму раскажу вам пра СП "Альбом з абрэзкаў" ад Варонежскага скрап клуба... =)
 
Праект будзе праходзіць у пяць этапаў: з 2 кастрычніка па 10 лістапада 2017 года...
Я ўжо вызначылася с тэмай свайго альбома, сабрала амаль усе абрэзкі... Вырашыла: для мяне гэта будзе чарговы эксперымент... Паспрабую зрабіць зімовы альбом з паперы розных калекцый, розных вытворцаў... І галоўнае - гэта не зімовая папера - у тым і выклік!... =) І вырашыла, што альбом будзе з элементамі Mixed Media... Хутка пакажу падрыхтаваныя матэрыялы... ;) А пакуль запрашаю да ўдзелу ў СП - разам цікавей... =)

суббота, 23 сентября 2017 г.

Салодкі камплімент класнаму кіраўніку... =)

Вітаю вас... =) Вашай увазе восеньская шакаладніца для салодкага камплімента класнаму кіраўніку... =) Тым больш, хутка будзе нагода - дзень настаўніка!... =)
Аснова складзена з аранжавага кардону... =) Фонам я абрала ліст паперы з калекцыі "Акварэльная восень" ад MonaDesing... У аснове кампазіцыі некалькі кавалкаў паперы ScrapBerri's (са школьнай калекцыі). Саму кампазіцыю складаюць розныя лісцікі (штампы на аранжавай паперы, на акварэльнай белай і расфарбаваныя акварэллю, эмбосінг на кальцы белай і празрыстай пудрай), чырвоныя пялёсткі з арганзы, каласы, ягады, кругі з пробкі, банцік з рафіі і жоўтая кветка... =) І, вядома, надпіс... =) Акцэнты ледзь бачныя фонавыя штампы і аранжавыя досты... =) Зачыняецца на магніты... =)
 
 
 
 
 
Пакажу яе ў Варонежскім скрап клубе, заданне "Літары розныя пісаць", прысвечанае працэсцу навучання і асобам рэалізуючым гэты працэс... =)
З задавальненнем адкажу на пытанні, калі такія ўзнікнуць... =) Да хуткай сустрэчы... =)

Настаўнік - дзякую за працу!

Прывітанне... =)
Сёння зайшла вам рассказаць, пра сваю падрыхтоўкі да Свята Настаўніка... =) І пакажу шакаладніцу са словамі падзякі...
Восеньскі настрой задае папера ад MonaDesing з калекціі "Акварэльная восень", а таксама розныя лісцікі, зробленныя з дапамогай штампаў... =) Лісты рабіны адштампаваны на акварэльнай паперы і расфарбаваны акварэллю, іншыя лісцікі зроблены на кальці белай і залатой пудрай для эмбосінгу... Акрамя таго выкарыстоўвала кветкі з паперы і фоамірану (некаторыя зроблены ўласнаручна, іншыя былі атрыманы мною ў абмене і ў якасці падарунка)... =) Картка з надпісам, таніравана па краю... і залатыя пайеткі для акцэнтаў... =)
Зачыняецца шакаладніца на магніты... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Пакажу гэту шакаладніцу ў наступных заданнях:
1. Заданне "Восень залатая" ад Арт-Кладовай... Натхніла яно меня палітрай і восеньскімі лісцікамі... =)
 
2. Заданне "Школьнае" ад блога Fantasy.... АЭ: ліст рабіны і надпіс са школьнай тэматыкай... =)
 
3. Заданне "Калька" ад блога Е.Курдібаноўскай... З кальцы зроблены лісцікі з дапамогай эмбосінгу... =)
 
На гэтым скончу гэты пост... =) Буду рада пабачыць вашы ўражанні... =) Да сустрэчы... =)

среда, 20 сентября 2017 г.

Серыя АТС "Усмешка восені"... =)

Прывітанне... Гэтым ранкам зайшла хуценька паказаць вам серыю АТС "Усмешка восені"... =) Склалася яна лёгка... а ўсё дзякуючы новым (адносна новым - яны амаль ва ўсіх маіх працах зараз) штампам, што ў мяне з'явіліся... Гэта набор з розных лісцікаў... Штампы контурныя і выдатна падыходзяць для размалёўкі... Менавіта гэтым я і вырашыла заняцца пазамінулым вечарам. Так сказаць, размалёўкі для дарослых: адштампоўкі, акварэль і аквапэнзлік... =) Лісцікі атрымаліся такія прыгожыя, што захацелася іх адразу выкарыстаць у працу... Так і склалася гэты серыя...
А дапаможнікам у выбары дэталей і натхніцелем стала заданне ад блога ECO Paper... З прапанаваных элементаў абрала: чырвоны колер, фактура дрэва, кветкі (самаробныя), крафт (з друкаваным тэкстам)...
Рабіла на аснове крафт кардона... для фона выкарыстала ліст з калекцыі "Домік у вёсцы" ад ТМ "Каралікі", чырвоную паперу ціш'ю, кавалкі крафт паперы з тэкстам, крыху аранжавай сізалі, адштампаваныя, размалёваныя і выразаныя лісцікі, уласнаручна зробленыя маленікія кветачкі, кругі пробкі, пайеткі. Назву серыі і карткам надаюць літары чыпборду "SMILE"(таксама ад ТМ "Каралікі"), расфарбованыя шымернай залатой фарбай ад ФД (апошні час я часта яе выкарыстоўваю)... =)
І разгледзім кожную картку па асобнаму...  
 
 
 
Для абаротнага боку я зрабіла і раздрукавала шаблон запаўнення, дзе неабходна дапісаць толькі назву серыі, нумар карткі ў серыі і дату выканання... Ідэю падгледзіла, блукаючы па блогах... Чараўніцы скрапа, дзякую за зручную прапанову... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
На гэтым фота бачны некаторы аб'ём картак... =)  
 
 
 
Вось такая склалася серыя АТС... =)
 
 
Пакажу яе ў заданні ад ECO Paper, пра якое ўжо расказвала... вось іх прыгожы банер (спасылка вышэй)...
 
І зазірну ў блог "Artistic  Line", у іх атмасфернае заданне "Восень залатая, чырвоная, карычневая"... Лічу, серыя адпавядае настрою і каляровай гаме задання цалкам... А чыпборд, хай і не шмат яго, выконвае вядучую ролю... =)
 
На гэтым скончу свой расказ... Буду рада пабачыць вашы ўражанні... =) Калі ёсць пытанні - з задавальненнем адкажу... =) Да сустрэчы!... =)   

вторник, 19 сентября 2017 г.

Папка для кулінарных рэцэптаў... =)

Прывітанне... =) Сёння вырашыла паказаць вам сонечна-вясёлкавы кулінарнік - своеасаблівую папку для кулінарных рэцэптаў... =) Зроблен у выглядзе кнігі-нататніка, але складаецца са старонак-кішэняў... Такі кулінарнік будзе зручны для той гаспадынькі, якой (як і мне) не хапае стрыманасці весці нататнік для рэцэптаў, кожны раз перапісваць у яго новы знойдзены рэцэпт... Кожная старонка прадстаўленага кулінарніка здольна змясціць шмат асобных лістоў з рэцэптамі (часам раздрукаваных, часам запісаных са слоў сяброўкі на якім-небудзь кавалачку паперы)... =) На кожнай кішэні адзначаны раздзел... А на адваротным баку можна напісаць спіс рэцэптаў, якія ёсць у наяўнасці... =) Кулінарнік па памерах невялікі (13*18см), але дастаткова тоўсценькі (з запасам на будучае)... =) Старонкі-кішэні мацуюцца за карашок на рапсавыя стужкі - гэта зручна тым, што кожная гаспадынька мае магчымасць пераставіць старонкі так, як ёй больш падабаецца... =) І па-другое, можна дадаць лісты для запісаў, ці дадатковыя файлы... =) Зачыняецца на эластычны жгут... =)
Выкананы кулінарнік у стылі Mixed Media. Вокладка абцягнута тканінай (пад тканінай пракладзены сынтыпон)... Тканіна пакрыта Гесса (ад ФД), пасля праз трафарэт тэкстурная паста (паста ад ФД, трафарэты сурвэткі і соты ад ТМ "Каралікі"). Пасля расфарбоўвала з дапамогай сухіх фарбаў ад ФД (колеры: кадмій жоўты, аранжавы, ружовы, алый, ярка-блакітны, бэзавы, аквамарын, шэрая пейна)... Дадала святочнасці шымернай залатой фарбай ад ФД. Назва з дапамогай літар (папера ад PolkaDot), акцэнты фонавым штампам "рукапісны тэкст" і залатымі пайеткамі... =)
Старонкі зроблены з акварэльнай паперы, расфарбаванай тымі ж сухімі фарбамі. Назвы раздзелаў раздрукаваны на зялёнай паперы, сціплыя ўпрыгожванні з адштамповак (лісцікі эмбосінг на крафце і кальцы, сурвэткі эмбосінг на кальцы, матылі штампінг на акварэлі), літаральна адзін кавалак дызайнерскай паперы, акцэнты эмалевымі кроплямі ад ФД (колеры: ізумруд, малінавы джэм, сонечны, апельсін, англійская ружа, бэз, мятны, вясенняя лістота) і дудлінг чорным лінэрам. Ну і запрашаю разгледзіць і пашукаць тое, пра што пісала раней... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі атрымаўся кулінарнік... =)
Пакажу яго:
1. У заданні "3 у радок" ад ArtUA: абавязковыя элементы (аранжавы колер, лісты, фарбы)...
3. І ў галерэю Фабрыка Дэкору... Таму што, менавіта яе прадукты дапамаглі мне стварыць гэты кулінарнік... І яшчэ клей універсальны ад ФД ... ;)
На гэтым пакуль... =) Да хуткай сустрэчы!... =)