понедельник, 30 июля 2018 г.

Парныя паштоўкі на гадавіну вяселля... =)

Прывітанне... =)
 
На гэты раз я да вас з дуэтам паштовак на гадавіну вяселля (2-гадовая, папяровая гадавіна)... Для яе і для яго... =)
 
Гэтыя паштоўкі дапамогуць нагадаць пра свае пачуцці... Тэму абрала касмічную... =) Аб'яднала паперу ад ТМ "Каралікі" і Polkadot (больш таго папера Polkadot з хлапчуковай дзіцячай калекцыі)... Вырубка ад EcoPaper... Кветкі зробленыя ручна з дапамогай нажа "гартэнзія" ад EcoPaper... Кветна зроблена з ванільнага фома, таніраваны сухой пастэллю (тры тона)... Надпіс "ты мой", "ты мая" - нож алфавіт ад EcoPaper...
 
Акцэнты зроблены пайеткамі...
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Атрымалася кантрасна і сакавіта... =) Зазірну з ёй у заданне "Кветка зробленая ручна" блога "Інтернітка" ...
 
 
 
На гэтым развітваюся... Буду рада пабачыць вашы водгукі... =) Да сустрэчы!... =)

Новыя дзень - новыя ўражанні... =)

І зноў вітаю вас!... =)
У дзяцінстве дзень нараджэння - асаблівы дзень... Дзень цудаў, радасці, захаплення... =)
І якім будзе гэты дзень для дзіця цалкам залежыць ад бацькоў... =) Каб зрабіць сюрпрыз - неабходна падрыхтавацца загаддзя... =)
 
Менавіта так зрабілі мы з маёй сяброўкай... =) Сёння яе старэйшаму сыну спаўняецца 3 гады...=) І я падрыхтавала ўпрыгожванні для свята... =) Тры гірлянды (па 6 флажкоў кожная) і 18 топпераў... =) Тэму абралі жывёлную, палітра яркая, сакавітая... =)
 
Саміх жывёл карцінкі знайшла ў інтэрнеце і раздрукавала... Для ўпрыгожвання абрала паперу з базавай калекцыі Fleur desing. І выкарыстоўвала шмат вырубкі - не магу нарадавацца таму, што нарэшце набыла машынку для вырубкі... =)
 
Па памерах набор атрымаўся даволі вялікі... цяжка было сфатаграфаваць ... =)
На першых фота ўсё разам... =) Вось такая гара... =)
 
 
 
Асобна гірлянды... =) Кожны фажок мае апрацаваныя люверсамі адтуліны... Збіраецца гірлянда на пару атласных стужак... Паслядоўнасць і адлегласць аднаго флажка ад другога можна змяняць (у рамках даўжыні стужак)...
 
 
 
І асобна ўсе топперы... =) Як жа мне балелі пальцы рабіць такую колькасць гармонікаў на топперы... =) Але вынікі мне падабаюцца... =) Дыяметр прыкладка 9-10 см., мацуюцца на шпажкі для дамашняга шашлыка вышыня прыкладна 18-20 см.
 
 
Вось такія атрымаліся ўпрыгожванні... =)
Пакажу іх у заданні "Новае" Варонежскага скрап-клуба - першы раз рабіла ўпрыгожванні на дзіцячы дзень нараджэння... =)
 
 
І зазірну ў заданне "Новы дзень" Першага беларускага... =) Новы дзень... новы год... новы перыяд жыцця... =) І хай, калі цябе спаўняецца тры гады - ты гэта не адчуваеш менавіта так... хутчэй новыя ўражанні, адчуванне цудаў, сюрпрызаў... Для матулі малога - гэта таксама важная дата... Натхнілася больш самой тэмай... Элементы з дошкі - жывёлы, сонечнае святло, яркія фарбы (на дошцы жоўтыя грушы)...
 
Удзячна за натхняючыя заданні, якія прымушаюць думаць, выходзіць за ўласныя рамкі... =)
Буду рада пабачыць вашы водгукі, пачытаць пра вашы ўражанні... =) А вы робіце ўпрыгожванні на дзіцячыя дні нараджэнні?... =)

Хуткія вокладкі на пашпарт... =)

Прывітанне... =)
Не памятаю, ці пісала ўжо!... =) У мяне радасная навіна!... =) Я нарэшце набыла сабе машынку для вырубкі!!!... =) Яна ў мяне ўжо амаль тыдзень, а я яшчэ радуюся, як дзіцяці... =) Пакуль чакала дастаўку машынкі (пад замову) набыла некалькі нажэй (у асноўным брэнда EcoPaper)... Выбірала найбольш універсальныя... =)
 
Ну і на радасцях увесь тыдзень круціла вырубку і рабіла хуткія, простыя працы з ёй... =)
І на ўзлёце натхнення вырашыла нарэшце паспрабаваць зрабіць акрылавыя папяровыя вокладкі на пашпарт... =)
Атрымаліся крыху вінтажныя... мужчынская і жаночая... Акрамя вырубкі выкарыстоўвала крафт, паперу ад ТМ "Каралікі" (розныя калекцыі), некалькі брадсаў і рафію... =)  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Зазірну з імі ў заданне "Новае" ад Варонежскага скрап клуба... Новае для мяне: выкарыстанне акрылавых вокладак на пашпарт (да гэтага рабіла толькі абцягнутыя тканінай), выкарыстанне ўласна зробленнай вырубкі... Прыемнае пачуцце... =)
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!!!... =)

четверг, 26 июля 2018 г.

Паштоўка "З Беларусі з любоўю"....

Прывітанне... =) Сёння я да вас з паштоўкай, ідэя якой прыйшла па дарозе дамоў... Мы ехалі на машыне па дарогах роднай Беларусі, вакол мільгацелі лясы ды палі... =) Збожжа залацілася ў промнях заходзячага сонейка... =)
І мне надта захацелася зрабіць што-небудзь падобнае... =)
 
Папера ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Васількі" - першая калекцыя, дзякуючы якой я закахалася ў гэты брэнд. Каласы, карункі, вырубныя лісцікі і рамка ад EcoPaper (і гэта асаблівая радасць! Я пару дзён таму набыла нарэшце машынку для вырубкі! )... =) Кветка сонечнага колеру... Чыпборд беларускага вытворцы "ЛС".... І досты ад ФД... Менавіта вадкімі дотсамі і апрацавала чып... =) Між слаямі паперы пераплетны кардон і сізаль... =)
 
 
 
 
 
 
Вось такой атрымалася гэта паштоўка, сонечная, яркая... І так як натхніла мяне на яе прырода, і менавіта беларускую прыроду спрабавала адлюстраваць, зазірну ў Батанічнае заданне блога ScrapMan.... Вырубка нажамі: лісцікі і рамка... =)
І яшчэ зазірну ў заданне Яраслаўскага скрап клуба "Рамка, карункі, пер'е/птушкі"... Выкарыстала АЭ: рамка і карункі... =)
На гэтым усё... Буду рада вашым каментарыям.... =) Да пабачэння... =)

четверг, 19 июля 2018 г.

Шакаладніца, як віншаванне з Днём нараджэння... =)

І зноў прывітанне!... =)
 
Так, я нарэшце села за камп'ютар, каб апрацаваць фота апошніх прац... =)
І вашай увазе шакаладніца ў падарунак матулі... Ліст паперы ад ТМ "Каралікі" (ён і аснова, і крыніца выразалак)... шырокія карункі, досты ад ФД, стужка для завязак... Ну і літаральна ўсё (не лічачы абрэзкі кардону для стварэння аб'ёму між слаямі)... =)
 
 
 
 
 
 
Справа кішэня для шакалада, злева - для грашовага падарунка ці карткі з пажаданнямі... =)
 
 
Вось такая вытанчаная атрымалася гэта шакаладніца... =) Спадзяюся замоўцы спадабаецца... =)
 
А натхненнем выступіла дошка ад Саратаўскага скрап клуба.... Стрыманыя бардова-зялёныя адценні, ягады, прырода... =)
 
 
 
 
На гэтым развітваюся з вамі... =) Атрымала СМС ад пошты - пайду забіраць свае багацці... ;)
Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы!... =)

Летняя віншавальная паштоўка.... =)

Вітаю вас, сябры і госці... =)
Творчасць - гэта неверагодны мір, у якім ствараюцца рэчы, часам доўга і марудна, а часам раптоўна і незвычайна хутка... =) Вось так хутка і з'явілася паштоўка, што вам зараз пакажу... =)
 
Аснова для паштоўкі 10,5*21см. (набывала калісьці даўно), ліст з базавай калекцыі Fleur desing, папера тіш'ю (белая і аранжавая), кавалак фонавага чыпу, невялікі абрэзак гардзіннага палатна, кветка, пара высечак, штампы, надпіс, досты... Усяго па троху... Карацей кажучы, тое, што было побач на стале... =)
 
 
І галоўнае, што люблю ў паштоўках - кожная деталь мае сэнс!... =) Матыль - пажаданне легкасці ў жыцці, кветка - прыгажосці, фотаапарат - яскравых эмоцый, успамінаў, фонавы чып квадратамі - грунтоўнасці і стабільнасці... =)
 
 
 
 
Спінка таксама ўпрыгожана... =)
 
 
 
 Пакажу працу ў наступных заданнях:
  
 
 
 
 
 
Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Да сустрэчы... =)