пятница, 30 августа 2019 г.

Падарункавы канверт з водарам мора... =)

Вітаю вас!... =) І пакажу вам зараз вынікі свайго натхнення... =) Падарункавы канверт з водарам мора ... Пабачыўшы дошку натхнення блога ButtonCraft была ўражана яе настроем, водарам... калі гледзячы на ілюстрацыю нібы адчуваеш яе навобмацак, яе водар і гук... успамінаеш зыходныя ўражанні і прад вачыма прадстае некі новы вобраз... =) 

Менавіта так і склалася гэтая праца... =) І чамусьці найбольш майму натхненню на гэты раз адпавядала марская калекцыя паперы "Sea Party" ад MonaDesing (якую я набыла  гады тры таму)... Упрыгожвае канверт у асноўным папяровая вырубка (амаль уся з той жа дызайнерскай паперы)... Нажы ад EcoPaper: "Магнолія", сурвэтка "Матывы", ад MimiCat "Без кіта", і пара кітайскіх нажэй (кругі і хвалі).... Віншавальны надпіс - чыпборд ад беларускага вытворцы "ЛазерСкрап", пакрыты празрыстымі з глітэрам дропсамі ад Фабрыка Дэкору і жамчужныя паўпацеркі ў якасці акцэнтаў... =) Зачыняецца канверт на стужку з арганзы... =)  







Ну і сама дошка, якая стала натхненнем (спасылка на заданне ў пачатку поста)... =) Стрыманыя адценні, кветкі, сурвэткі, празрыстасць шкла - усё гэта знайшло адлюстраванне з маёй працы... =) 

 Акрамя таго зазірну ў заданне "Hot summer days" блога Summer Studio...

І не абміну заданне "Вусы, лапы, хвост" блога Скрапбукінг з Яўгеніяй Курдзібаноўскай... АЭ задання - жывыя істоты (у маім выпадку кіты і рыбы)... =)


Буду чакаць вашых уражанняў... =) Калі якія асобныя словы будуць незразумелы - пытайцеся! З радасцю патлумачу і перакладу... =) Ну і буду развітвацца! Да сустрэчы!... =) 

Падарункавы канверт на 65-годдзе... =)

Вітаю вас на старонках майго блога!.. =) Вось так незаўважна і амаль скончылася лета... Навокал ва ўсіх школах праходзяць генеральныя репетыцыі свята 1 званка... Але ў нас яшчэ захоўваецца пагода... Таму лічу своечасова паказаць летні эка-вінтажны падарункавы канверт... =) Рабіла яго ў падарунак да 65-годдзя матулі майго мужа... =) 


Для аздаблення выкарыстоўвала лісты і абрэзкі паперы з розных калекцый ТМ "Каралікі", папяровую вырубку нажамі маіх улюблёных брэндаў (EcoPaper, MimiCat) і чыпборд беларускага вытворцы "Лавандавы камод"... =) 


Галоўны надпіс пафарбавала металізіраванай залатой фарбай... Ёй жа зрабіла пырскі ў якасці акцэнтаў... Зачыняецца канверт на стужку з арганзы... =) 











Вось такі атрымаўся канверт... =) 
Зазірну з ім у некалькі заданнязў: 
1. Заданне "Птушыныя спевы", блог Сакрэты натхнення... АЭ задання  - птушка... Ў мяне адпаведны чыпборд... 


3. Заданне "Капейка рубль зберагае", Скрап клуб Екацеренбурга... Па ўмовах задання неабходна паказаць любую працу, звязаную з грашыма... Менавіта іх мы і дарылі ў гэтым канверце... =) 

Ну і на гэтым буду завяршаць расказ пра гэты канверт... =) Буду рада пачытаць пра вашы ўражанні... =) Дзякую, што зазірнулі!... =) Да сустрэчы!... =) 

воскресенье, 11 августа 2019 г.

Эка-вінтажны нататнік "Домік у вёсцы"... =)

Дзень добрый, сябры!... =) Зараз буду працягваць паказваць вынік майго эка-вінтажнага настрою (менавіта такія праекты і настрой панавалі на маім працоўным стале некаторы час таму)... =) 

І гэта апошняя праца з той серыі прац... Тоўсценькі вінтажны нататнік памерамі А5 ў баваўнянай вокладцы... Надпіс на вокладцы і некаторыя ружы на тканіне аздоблены залатым эмбосінгам... =) Баваўняныя стужкі прадугледжаны для мацавання алоўкаў і ручак для пісьма... =)





Гэты нататнік вінтажны не проста на словах... Асноўныя блокі для нататак зроблены з сапраўднай вінтажнай паперы (жоўта-карычневай і тоўстай), якую выпадкова знайшлі ў шафах харавога кабінета (куды я хаджу спяваць)... і ледзь не выкінулі гэтую паперу (цэлую кіпу) ў смецце!... =) Але мой "хамяк" не дазволіў гэта зрабіць... І вось зараз вінтажная папера пайшла ў справу... =) 
 

Фарзацы і некаторыя са старонак аздоблены дызайнерскай паперай ад ТМ "Каралікі" (з калекцый "Вінтажны сад" і "Домік у вёсцы")... Працягваю перапрацоўваць/знішчаць свае глабальныя запасы любімай паперы... =) Ў якасці ўпрыгожванняў выкарыстоўвала вырубку (каб не ствараць тоўстыя месцы і не ўскладняць працэс выкарыстання нататніка ў будучым)... =) Вырубка ў асноўным нажамі ад EcoPaper і MimiCat... А таксама дастала пазабытыя дыраколы... Не дарэмна ж іх набывала ў свой час?!... =) Акцэнты тэкставым штампам дзе-нідзе... =) 






Таксама можна заўважыць выкарыстанне крафта з тісненнем (папка для тіснення ад MimiCat)... =) 









Вось такі атрымаўся нататнік... =) Мне ён нагадвае домік летам у вёсцы... =) І надта адпавядае настрою, з якім стварала гэты нататнік і дошка натхнення ад блога ButtonCraft... =) 


Ну і ўсё на гэтым... =) Шчыра дзякую, што зазірнулі... Буду рада пачытаць вашы водгукі... =) Да сустрэчы!... =) 

Подых свабоды... Вокладка на дакументы... =)

Дзяне добры, шаноўный госці! Вітаю вас на старонках майго блога... =) 

І сёння пакажу вам вокладку для пасведчання аб шлюбу... =) Зроблена яна па натхненню.... Пад удзеяннем жадання лёгкасці, свабоды, прыроднасці... =) На фоне даволі цемнай тканіны вокладкі светлыя прынты дызайнерскай паперы (ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Вяселле ў стылі Боха") і белыя карункавыя галінкі-ліяны надаюць працы рамантычны і пяшчотны настрой... =) А выглядаючыя валаскі сізалі з папяровай кампазіцыі - легкасці і свабоды... =) Зачыняецца вокладка на пышны святочны бант.... =) 





Унутры вокладка аздоблена дуэтам дызайнаў паперы (той жа калекцыі)... Стужка з арганзы выконвае функцыю мацавання пасведчання... =) 





І простае аздабленее спінкі... 



Пакажу сваю вокладку на пасведчанне ў заданні Варонежскага скрап клуба "Стыль Боха"... =) Для мяне стыль Боха - гэта свабода, легкасці, прыроднасць, гармонія, створанная з дапамогай здавалася б неспалучальных элементаў... І зусім не абавязкова выкарыстоўваць пер'е (калі  яно не кладзецца ў настрой працы)... Мне здаецца не правільна этнічны індзейскі стыль прыраўноўваць да Боха... Боха - гэта значна больш... Боха - гэта спалучэнне ўсяго з усім... гарманічнае і лёгкае... =) Калі адыходзіш ад нормаў і правіл... і проста ствараеш штосьці новае... =) А як вы лічыце?... 


Ну... і не гледзячы на цёмны фон тканіны вокладкі, мне яна бачыцца надта пяшточнай і рамантычнай... =) Таму зазірну і ў заданне "Пяшчотнае" блога ScrapMir... =) 


Вось такі сёння расказ атрымаўся... =) Вам жадаю нястрыманага натхнення і неверагодных рэсурсаў для здзяйснення ўсіх жаданняў! Да сустрэчы!... =)