Показаны сообщения с ярлыком Новы год. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Новы год. Показать все сообщения

воскресенье, 5 января 2020 г.

Святочны канверт "Ноч перад калядамі"... =)

Вітаю вас!... =) 
Новы год ужо наступіў, але навагоднія святы яшчэ не закончыліся... =) Сустрэчы з роднымі і сябрамі працягваюцца... Падарункі рыхтуюцца і пакуюцца... =) Вось і зараз зайшла паказаць вам святочную ўпакоўку для падарунка - канверт для білетаў у тэатр... =) 


У сувязі з тым, што я ўжо які раз намагаюся скарыстаць сабраныя абрэзкі паперы, скарыстаць цалкам пачатыя раней навагоднія (і не толькі калекцыі), і ўвогулле выкарыстоўваць тое, што даўно чакае - гэты канверт таксама зроблены пад дэвізам =)скрапразхламлення... =) 


Папера ад ТМ "Каралікі" - "Ноч перад калядамі"... Папера гэтая для мяне цяжкаватая: надта кантрастная, з актыўнымі прынтамі.... Таму працую з ёю па-крыху... =) У якасці асновы ўзяла гатовы канверт 10*21см. Зачыняецца канверт на стужку з арганзы... =) 


Галоўны элемент - картка з домікам (з калекцыі) аформленая ў рамкі (ножы EcoPaper і MimiCut), дзе-нідзе выглядаюць галінкі туі, кружацца лёгкія сняжынкі... І вядома віншавальны надпіс... =) Зіхацення надае паталь - не магла не выпрабаваць свой навагодні падарунак... =) 


Вось і весь рэцэпт... =) Унутры аформіла наступным чынам (каб не выразаць складаную форму гатовых канвертаў... =)


Пакажу гэты канверт у наступных заданнях: 
1. Блог "Скрапбукінг з ЕК", заданне "Каб не было зімы"... АЭ: зімовая праца з домікамі... У мяне домік і на галоўнай картцы, і на фонавай паперы... 

2. Блог ScrapMir, заданне "Навагоднее"...


3. Блог "ArtPiaskownica", заданне-палітра "Чырвоны - зялёны"...



Яшчэ маленечкі крок да скрапразхламлення... =) Ну а ад вас чакаю вашых уражанняў... =) І магчыма хтосьці далучыцца да мяне ў гэтай справе... Упэўнена сярод вас ёсць тыя, у каго матэрыялаў (як у мяне) на тры гады наперад, а рукі самі цягнуцца набыць што-небудь новае... =) Так давайце разам вызваляць свае шафы ад заляжалых матэрыялаў... =) 
Да сустрэчы!... =) 

воскресенье, 8 декабря 2019 г.

Новы зімовы мініальбом... =)

Вітаю вас на старонках майго блога... =) 
Сёння я да вас з новай порцыяй навагодняга натхнення... =) 
Як сапраўдны Плюшкін, не магу выкінуць нават невялікага кававлка паперы, калі ведаю, што магу скарыстаць яго ў працу... А з таго чаму, як набыла машынку для вырубкі і даволі шырокую калекцыю нажэй розных памераў (ад вялікіх да самых малых) збіраю нават самыя малыя абрэзкі паперы, каб потым нарубіць і скарыстаць у якасці вырубкі... =) 
Вось і гэтая праца спроба скарыстаць матэрыялы да апошняга... Мінік зроблен з астаткаў парэзанай у мінулыя гады калекцыі ад ТМ "Каралікі" "У гасцях у Санты"... =) 


Акрамя таго на вокладцы выкарыстала галінкі елкі, зробленыя мною аднойчы з фаамірана, кавалкі каляровых у клетку стужак, набытых напачатку майго захаплення скрапам і падораная мне кветка з фаамірану... =) 


Вокладка абцягнута 100% ільном глыбокага зялёнага колеру... Пракладзена сінтыпонам... =) Зачыняецца на стужкі з той жа тканіны... =) 


Просты пераплёт на 4 разварота... =) На кожным развароце ёсць адкрывашкі для фота (нож ад EcoPaper ) памерами 7,5*10см. и два канверта для памятных рэчаў... =) Усё адкрывашкі мацуюцца на банты з атласнай стужкі шакаладнага колеру... =) 


Развароты... =)





На гэтым развароце на левай старонцы вялікая (амаль на ўсю старонку) кішэня і ў ёй тэг... 


Зправа адкідны канверт ... =)


І крыху дэталей... =) Вырубка зроблена з паперы зялёных адценняў і золата... =) Выкарыстала нажы брэндаў: MimiCut, EcoPaper, Fantasy, AgiArt і крыху нажэй з Кітая...=)  







Ну і для тых, хто любіць разглядаць у дынаміцы - невялікі відэа-агляд... =) 


Пакажу гэты свой мінік у некалькіх заданнях: 
1. Каляровае заданне ад блога Зачараваныя скрапам... =) У якасці АЭ выкарыстала тры колеры палітры (зялёны, чырвоны і залаты), непасрэдна золата (у вырубцы і залатыя люверсы, залаты воск), яловыя галінкі і навагоднія цацкі (прынт на паперы), ягады на вокладцы і шышкі ў кампазіцыі на адной са старонак, прынт на паперы... 
2. Заданне "Пісьмо Дзеду марозу" ад блога Скрап клуб Екацерынбурга... АЭ - Дзед Мароз (на перцай старонцы)... 

3. Выклік месяца блога Mini Album Makers Challenge...


4. Заданне блога Мемуарыс "Таемны інгрэдыент" - вугалкі для фота... =) У мяне ў альбоме прадстаўлены падложкі  пад фота з вугалкамі і пласціна вугалкоў для самастойнага размяшчэння фота... =) 


На гэтым буду развітвацца з вамі... =) Буду рада пачытаць вашы водгукі, уражанні ад альбома.... =) Да сустрэчы!... =) 

суббота, 23 ноября 2019 г.

Першая навагодняя паштоўка ў гэтым годзе... =)

Вітаю вас у сябе ў гасцях... =) 
Пакажу вам сёння першую ў гэтым годзе навагоднюю паштоўку... =) 
Рабіла яе пад уплывам жадання што-небудзь зрабіць, што не датычыцца працы па дому і уходу за дзіця ... Што буду рабіць яшчэ не ведала... Але вырашыла скарыстаць паперу з пачатых навагодніх калекцый, каб проста так не ляжалі... =) Дастала... дастала некаторыя ўпрыгожванні, якія маглі спатрэбіцца і за натхненнем пайшла ў блог... =) 

Пабачыўшы скетч лістапада ў блоге "Зачараваныя скрапам" вырашыла яго скарыстаць... =) Што атрымалася ў выніку запрашаю разгледзіць... =) 


Выкарыстала паперу ад Фабрыка Дэкору (заставаліся астаткі набору 15*15см., назву калекцыі нават не ўспомню зараз)... =) Дапоўніла абрэзкамі паперы ад ТМ "Каралікі"... Тэматычная карцінка, якую мне падарылі ў нейкім абмене... Вырубка нажамі ад MimiCat  і AgiArt... Кавалачак карункаў... святочны надпіс... акцэнты празрыстымі з глітэрам дропсамі ад Фабрыка Дэкору ... =) Вось і ўвесь рэцэпт паштоўкі... =) 



Простая спінка... =)

Вось такая паштоўка... =) І непасрэдна сам скетч....


Акрамя таго зазірну ў натда простае і цакавае заданне "3 у адным" блога ButtonCraft... Мае тры  ў адным: Карункі, карцінка, кругі... 



І зазірну ў заданне блога "Хатка Бабы Ягі" ... Мае тры значных элемента: тры героі на карцінцы, і тры крупных элемента (карцінка і дзве рамкі з кругамі побач з ёй)... =) 


На гэтым буду развітвацца... =) Буду рада вашым водгукам... =) А я пайду зраблю што-небудзь яшчэ... =) Да сустрэчы... =) 

воскресенье, 3 ноября 2019 г.

Паштоўкі з анёламі... =) Навагодні настрой... =)

Вітаю вас сябры і госці блога... =) Паступова пачынаю разбіраць свае запасы навагодняй паперы, рыхтавацца да гэтага свята загаддзя... =) І знайшла некалькі набораў польскай паперы, якую мне прыслалі ў якасці прыза за перамогу ў заданні амаль год таму... =) Папера незвыклых фарматаў  і палітры... І таму чакала свайго часу так доўга... =) 
Зноў дастаўшы яе я ўспрыняла гэта як выклік ... Сапраўды! Колькі яна будзе ляжаць!... =) 

І першая што склалася - дзве пяшчотныя паштоўкі да нараджэння Хрыстова... На цэнтральных картках маленькія анёлы... Лёгкія белыя пёры, галінкі елкі, сняжынкі і снежныя кветкі (зроблены ўласнаручна)... Белыя папяровыя карункі (вырубка "Кардзінал Решылье" ад MimiCat)... акцэнты паўпацеркамі, зоркамі з фонавага чыпборду... Здаецца ўсё назвала... =) Палітра паперы пяшчотная, у адценнях Правансу... =) Запрашаю разгледзіць дэталі... =) 














Вось такія атрымаліся паштоўкі... Папера мне спадабалася... =) Буду і далей ствараць з гэтай паперы новыя працы... =) Лічу матэрыялы павінны працаваць... =)

А паштоўкі пакажу ў наступных заданнях: 
1. "Самаробныя кветкі" блога Fantasy... Дапамагалі нажы набытыя (шчыра кажучы) на AliExpress... 

2. Палітру задала папера... І атрымалася надта ў правансавым стылі... Таму зазірну ў заданне "Зацішны праванс" блога ArtClubUA...  

3. Завітаю таксама ў заданне "Навагоднія паштоўкі" блога Freetany Flowers... Снег прадстаўлены вырубнымі сняжынкамі (дастала свой даўні дыракол)... Кветкі ўласнаручна зробленныя... =) 

4. Ну і апошняе заданне, у якое зазірну... Шырокай тэмы і варыянтаў: "Паштоўкі" ад блога ScrapMagia... 

Буду рада вашым водгукам... Спадзяюся, атрымалася вас натхніць... =) І на гэтым буду развітвацца... =) Да сустрэчы!... =)