Прывітанне... =) Вось і падыходзіць да заканчэння СП "Крафтавы перапалох"... Незаўважна прайшоў час і я да вас з гатовым міні-альбомам... =) Памеры мініка 15,5*15,5 см... у таўшчыню 5 см... =) Вокладка мяккая, пракладзена вацінам, абцягнута тканым вязаным палатном (перад працай апрацавана крухмалам для трываласці).... Упрыгожванні простыя, кавалкі дызайнерскай паперы, картка з аленем і вялікі шэры гузік з каляровым шнурам (нібы шалік)... =) Вугалкі апрацаваны металічнымі элементамі таксама для павышэння трываласці альбома... Зачыняецца на эластычны жгут... =) Альбом атрымаўся невялікі, але пухленькі... Строгі, мужчынскі і пяшчотны, дамашні адначасова... Таму што ўпэўненна: нават самы суровы, брутальны мужчына ў асяродзі каханых, родных і блізкіх становіцца дамашнім і ўтульным... =)
Больш падрабязна разгледзіць усе развароты можна прагуляўшыся па майму блогу з дапамогай ярлыка "СП "Крафтавы перапалох""... =)
Было вельмі цікава, рабіць гэты альбом... =) Вынікам цалкам задаволена... =) Шчыра дзякую блогу "Даступны скрап" за натхненне і магчымасць паўдзельнічаць у такім нетрывіальным праекце... =)
Дзякую, што зазірнулі... =) Да хуткай сустрэчы... =)






























































