понедельник, 19 ноября 2018 г.

Шакаладніца - мужчынскі матыватар... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з мужчынскай працай... А хто сказаў, што мужчыны не любяць салодкае?!... =)
 
Таму шакаладніца... =) Мікс паперы: ТМ "Каралікі" (калекцыя "На пероне"), ліст "Метро" ад ScrapBerry's, празрысты матэрыял з тэкставым прынтом... Папяровая вырубка... досты... папяровы дызайнерскі скотч... атласная стужка... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І ў заданні "Тэстэстэрон зашкальвае" блога WoodChic... у адпаведнасці с заданнем, неабходна выканаць мужчынскую працу... =)
На гэтым буду развітвацца!... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =) 

Цукерка ад Freetany flowers...

Прывітанне... =) Утульны блог - вытворца Freetany Flowers шукае майстроў у сваю каманду... =) І хаця я сама пакуль не ўпэўнена, што здольна паспрабаваць свае сілы ў дызайн-камандзе (не ўпеўнена, што змагу разлічыць час, не хачу падвесці)... Вам, мае сябры, прапаную паспрабаваць свае сілы!... =) 
 
А я пакуль з радасцю праверу, ці пашанцуе мне ў розыгрышы цукеркі ад гэтага вытворцы!... =) Надта яна смачная.... =)  
 
Спадзяюся на лёс!... =) І да сустрэчы!... =) 


Мой першы MagicBox.... =)

Прывітанне... =) Сёння я да вас з новай для сябе працай.... =) І новай у сэнсе, што раней я такія не рабіла... =) Вітайце, MagicBox!... =)
 
Аснова для ўпрыгожвання - папера ад беларускага вытворцы ТМ "Фея рукадзелля" (з калекцый "Джынсавае лета" і "Русцік") і папяровая вырубка нажамі (MimiCat, EcoPaper, і набытыя на Aliexpress)... Акцэнты паўпацеркамі ... Элементы ўпрыгожванняў таксама ўзяты з калекцый паперы ТМ "Каралікі" і Fleur desing...
 
Не буду надта доўга расказваць... Лепш пакажу фота... =) 
 
 
 
Надта мне прыглянуліся гэтыя карункавыя кветкі (набыла нож на Aliexpress і раблю кветкі ўласнаручна... Але такі карункавы нож прымушае задумацца пра набыццё спецыяльнага інструмента для чысткі нажэй і вырубкі)....
 
 
 
  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такі летні, карункавы, святочны атрымаўся MagicBox.... =) Пакажу яго ў заданні "Пышныя формы" ад Даступнаго скрапа... Памерамі мой MagicBox 9,5*10*10 см.
 
 
І ў заданні з серыя "Магія формы" блога Scrap Magia...
 
 
На гэтым буду развітвацца... =) Час збірацца на працу... =) Да сустрэчы! 

пятница, 16 ноября 2018 г.

Дзіцячае свята са Слонікам... =)

Прывітанне... =) Святочны настрой пануе... А я сёння з дзіцячай тэмай... =) У сына сяброўкі заўтра дзень нараджэння... І я вырашыла падарыць ім свята... =) А дакладней святочныя ўпрыгожванні... =) Набор топераў і святочную расцяжку "З днём нараджэння!".... Галоўны герой упрыгожванняў - мілы слонік (з набора паперы ад Фабрыка дэкору)... Але ўся астатняя папера іншаша вытворцы, а дакладней ТМ "Каралікі" (лісты з розных калекцый)... З упрыгожванняў - папяровая вырубка... =)
Усяго ў наборы 6 топпераў дыяметрам прыкладна 10см. (вышыня каля 20 см.) і разцяжка з 16 флажкоў... Памеры флажка 13 см. у аснове, 18 см. па вышыні... =) Сабраны на атласную стужку, мацуюцца за кошт апрацаваных люверсамі адтулін... =)
Запрашаю разгледзіць.... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А падораны камплект будзе ў крафтавым пакеце вось з такім слонікам... =)
 
 
Пакажу сваі ўпрыгожванні ў заданні "Дзіцячая тэма" Саратаўскага скрап клуба... Мае АЭ: зоркі, надпіс, кругі, герой... =)
 
 
І зазірну ў заданне "Філалогія" ArtClubUA... АЭ: надпіс, лісце, вырубка... =)
 
 
На гэтым развітваюся... =) Буду рада вашым водгукам!... =) Да сустрэчы!... =)

четверг, 15 ноября 2018 г.

Дзённік снежня з пераплётам па прынцыпу мідорі...

Прывітанне... =) Сёння я да вас з Дзённікам снежня... =) Такі дзённічак я рабіла ўпершыню... Па-першае: пераплет у ім зроблен па прынцыпу мідоры... Па-другое: сшыткі ўнутры сабраны з так-званай творчай макулатуры... Рознаразмерныя лісты, канверты, крафе і многае іншае... =)
 
Сціплыя ўпрыгожванні (штампы і вырубка)... Шмат месцаў для запісаў, спісаў... Маюцца куточкі для фота... =) Але адразу скажу: вас чакаюць шмаааат фота... Таму далей казаць не буду... Усё пабачыце самі.... =)  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Заданне блога "Зачараваныя скрапам" "Мінікі: дзённік снежня"... Абавязковыя элементы: празрыстыя элементы, шэйкер, таемны карман, лічбы... =)
 
 
Акрамя таго зазірну ў заданне "Чаканне" блога Першага Беларускага... =) Пабачыўшы дошку натхнення, адразу думка прыйшла пра дзённік снежня і чаканне Новага году, калі знаходзіш у кожным дні маленькае чараўніцтва... =) 
 
 Вось такі атрымаўся дзённік снежня... =) Дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)