вторник, 16 июля 2019 г.

Пара эка-паштовак... =)

Вітаю вас, сябры!... Апошнія некалькі дзён на маім працоўным стале пануе эка-вінтажны настрой... =) І, як заўжды, адразу некалькі праектаў... =) 

Першымі пакажу вам пару віншавальных паштовак памерамі 10*15 см. Паперу выкарыстоўвала ад ТМ "Каралікі", калекцыя "Vintag Garden"... У свой час паперы гэтага вытворцы набрала вялікае мноства па вялікай любові... І цяпер паступова яе выкарыстоўваю.... =) У якасці упрыгожванняў і дадатковых матэрыялаў выкарыстоўвала крафтавую паперу, вінтажныя баваўняныя карункі, вырубку нажамі EcoPaper ("Страказа", "На лузе", "Французскія карункі") і Mimicat ("Сямейныя каштоўнасці")... Акцэнты зроблены з дапамогай штампа "Паштовы штэмпель" (пудра белая з золатам - эмбосінг), коркавыя штампованыя фішкі, зробленыя ўласнаручна і бліскучыя залатыя пайеткі... А надпісы-віншаванні  - вырубка кітайскімі нажамі...  

Запрашаю разгледзіць усе дэталі... =) 
















Зазірну з гэтымі паштоўкамі ў некалькі заданняў: 

1. Заданне "Дошка натхнення" блога ButtonCraft... З двух дошак выбрала першую... =) Натхнілася натуральнымі баваўнянымі тканінамі, старыя лісты і паперы, лугавыя зёлкі... 

2. Заданне блога "Viva la vista", ОЭ: матылі, стракозы, пчолы... На маіх паштоўках прытуліліся стракозы, а на фоне паперы матылі... =)  

3. І зазірну ў блог "Мемуарыс", заданне "Азбука"... На літару "К" я выкарыстала наступныя матэрыялы: карункі (кружева), клей, кардон, крафт паперу, коркавыя (пробковые) фішкі... 

Спадзяюся, паштоўкі вам спадабаюцца... =) Буду чакаць вашых водгукаў... =) Да хуткай сустрэчы!... =) 

Серыя вясельных канвертаў "Сакавітае лета"... =)

Вітаю Вас! Вось ужо незаўважна і сярэдзіна лета надышло... =) І здаецца, пакуль я ціха дзень за днём існую, штосьці раблю, вакол бушуе жыццё. Людзі сустракаюцца, ладзяць свіданкі, жэняцца... Іншых запрашаюць на святы і вяселлі ў якасці гасцей... =) І я заўважыла, што ёсць тыя, хто рыхтуецца загаддзя... А ёсць і тыя, хто літаральна ў апошні дзень звяртаецца да мяне ў пошуках падарункавага канверта... =) 

Таму я вырашыла да такіх момантаў падрыхтавацца загаддзя і зрабіла серыю падарункавых вясельных канвертаў... =) Рабіла з паперы ад ТМ "Каралікі", калекцыі "Вяселле ў стылі Боха"... Так... не адпускае мяне гэтая папера (тыя, хто сачыць за маёй творчасцю нядаўна ўжо бачылі серыю канвертаў з гэтай паперы)... =) Значную ролю ў аздабленні сыграла вырубка нажамі ад EcoPaper ("На лузе", "Французскія карункі", "Находка", "Гартэнзія", "Вянок з лістоты", "Галіны") і  MimiCat ("Ні пуха, ні пера", "Спляту вянок"). Самыя ўважлівыя заўважаць і сурвэтку ад "Фэнтэзі". Акрамя вырубкі ў справу пайшлі: папера тіш'ю, фонавы чыпборд, карункі і дэкаратыўныя стужкі, паўпацеркі і фадкія досты ад Фабрыка Дэкору, стужкі з арганзы і кветкі з фоамірана, зробленыя ўласнаручна... =) 

Ну, здаецца пра рэцэпт стварэння расказала ўсё... =) Запрашаю разгледзіць усю серыю... =) 

























Вось такая атрымалася серыя... =) Пакажу яе ў некалькіх заданнях, якія стварылі адпаведны настрой і натхнілі на працу... 
1. Дошка натхнення ад блога ScrapMagia... У першую чаргу мой позірк упаў на верхнюю левую карцінку, ну і вядома матыль... =) Кветкі, каляровая гама, пяшчотныя адценні, карункі і пацеркі... =) Усё гэта шукала адлюставанне ў маіх працах... =) 


2. Заданне "Вясельны перапалох" ад блога SummerStudio... Па умовах задання неабходна зрабіць вясельную працу і выкарыстаць надпіс... =) 


3. Заданне "На крылах лета" ад Варонежскага скрап клубу...  Ва ўсіх канвертах выкарыстана вырубка "Знаходка" (крылы матылёў), у дзвую з трох яшчэ і пер'е птушак (вырубка "Ні пуха, ні пера")... 


4. І апошняе заданне ад блога ArtPiaskownica "Кветкі"... У маіх працах кветкі і ўласныя, і вырубныя (фонавы нож "Франуцзскія карункі"), і на прынтах паперы... =) 


На гэтым свой расказ пра гэтыя канверты спыняю... =) Буду чакаць вашых водгукаў... =)  Да сустрэчы!... =) 

среда, 3 июля 2019 г.

Паштоўка з шэйкерам на вяселле... =)

Дзень добры, сябры і госці майго блога... =) Сёння я да  вас з чарговай сваёй працай... =) Паштоўкай, выкананай па асабістай замове... =) Аб'яднаўшай у сябе некалькі ідэй... І ўсё для таго, каб увасобіць ідэю і быць максімальна практычнай... =) 


Паштоўка разлічана дапамагчы маці жаніха павіншаваць маладых з днём нараджэння іх сям'і... =) Памеры паштоўкі 15*20см., але прадугледжаны аб'ём і ў таўшчыню (прыкладна 0,5-0,7 см.)... 

Фон паштоўкі састаўны: злева блакітны велум з графічным малюнкам, зправа - папера ад ShabbyBoom... Цэнтральны элемент - шэйкер, фон - папера ад ТМ "Каралікі"... У якасці асноўных упрыгожванняў - кветкі, зробленныя ўласнаручна, папяровая вырубка нажамі EcoPaper ("На лузе", "Французскія карункі", "Галіны"), чыпборд, пакрыты галаграфічнай ружовай пудрай для эмбосінгу ад Фабрыка дэкору (сэрцайкі і надпіс), пластмасавый рамкі, фацін, паўпацеркі, мікрабісер і міні-пайеткі для напаўнення шэйкера... 









Унутры злева пажаданні маладым ад маці жаніха, упрыгожаныя галінкамі нажа "На лузе", зправа аб'ёмная кішэня для грашовага падарунка... 


І простая спінка... =)


Вось такая паштоўка атрымалася... =) Зазірну з ёй ў заданне "Вясельнае" ад блога Freetany Flowers... 

Зазірну і ў блог "Сакрэты натхнення", заданне "Паштоўка з усіх бакоў"... =)


Універсальнае заданне "Паштоўкі. Надпіс" блога ScrapMagia...


І хуткае заданне "Шэйкер" блога "Даступны скрап"... =)


Буду рада вашым водгукам і, магчыма, парадам... =) Ну а я буду развітвацца ... =) Да сустрэчы!... =)