воскресенье, 28 октября 2018 г.

Падарункавы канверт "Заснежаны лес". Фабрыка цудаў ад ФД.

Прывітанне... =) Яшчэ раз... =)
 
На гэта раз я да вас з зімовай працай... =) Я вырашыла паўдзельнічаць у новым сумесным праекце ад Фабрыка Дэкору "Навагодняя фабрыка цудаў"... =)
 
На першым этапе неабходна зрабіць любую навагоднюю працу па тэме "Зімовая флора"... =) У мяне склаўся падарункавы канверт "Заснежанны лес"... Зімовая флора прадстаўлена галінкамі сасны і кветкамі пуантсеціі.... Галінкі "заснежаны" з дапамогай белага акрыла і шымернай фарбы ад ФД "White iridescent".... Кветкі зроблены ўласнаручна з дапамогай вырубкі (з дызайнерскага кардону белага с цісненнем і срэбная з павуцінкай)... =)
Завязваецца канверт на бант са стужкі... =) У аснове папера ScrapBerry's, калекцыя "A taste of Winter"... Благародны алень - картка з гэтай жа калекцыі... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
Банер праекта... =)
 
 
 
Да сустрэчы на новых этапах... =)

Мініальбом "Зіма - час цудаў"... =)

Прывітанне... =) Пакажу вам зараз мініальбом невялікі па памерах, але надта значны па часе, што ён чакаў, пакуль я яго дараблю... =) Гэты альбом быў у доўгастроях амаль год... І нарэшце я яго дарабіла... =) Крафтавая аснова пераплёту, фоны старонак зроблены з дапамогай сухіх фарбаў ад ФД, штампаў і эмбосінгу, дудлінгу чорным лінэрам... Вокладка абцягнута 100% апрацаванай бавоўнай, упрыгожана баваўнянымі карункамі, папяровай вырубкай (рамка MimiCat і кітайскія нажы сасновых галінак), высечка з надпісам з калекцыі ТМ "Каралікі"... Зачыняецца мініальбом на пышны бант з карункаў... =) Памеры альбома 13*14*4,5см, 6 разваротаў... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І зазірну ў блог "Mini album makers Challenge"....
 
 
Дзякую, што зазірнулі... =) Буду рада водгукам.... =) Да сустрэчы!... =)

Выніковы пост СП "Мая восень".... =)

Прывітанне... =) Вось і выніковы пост СП "Мая восень" Саратаўскага скрап клуба... =)
 
І хаця я своечасова паўдзельнічала толькі ў першым этапе.... Ўсё ж было жаданне завяршыць СП і рэалізаваць сваю ідэю... Таму ў апошні поезд заскокваю... =)
 
У выніку СП атрымаўся дуэт прац: мініальбом "Восень" і падарункавы канверт... =)
Падрабязна пагледзіць і пачытаць пра вырабы можна ў наступных постах:
 
І крыху фота тут... =)
 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вось такія вынікі майго ўдзела ў праекце "Мая восень" .... =)
 
Шчыра дзякую за натхненне і магчымасць паўдзельнічаць у такім асаблівым сумесным праекце... =) Рада, што была з вамі (хоць і не цалкам)... =) Да сустрэчы!... =)

Падарункавы канверт "Восень".... =)


Прывітанне... =) Я да вас з лясным восеньскім падарункавым канвертам... =)
 
Падцягваю хвасты па СП "Мая восень"... =) Праца да 3 этапа. АЭ: тэкст (выкарыстала кніжныя старонкі ў слаях і надпіс), строчка (машынная)... =)
 
Для стварэння выкарыстоўвала паперу ад ТМ "Фея рукадзелля" з калекцыі "Што такое восень?" (абрэзкі ад мінулага праекта) і невялікія кавалкі ліста з дошкамі ад ТМ "Каралікі" з калекцыі "Сонечная кухня"... =) Акрамя таго: баваўняныя карункі, вырубка нажом "Французскія карункі" ад EcoPaper, эмалевыя дотсы ад ФД. Галоўны герой - ганарлівы алень - ледзь бачны праз шапаценне восеньскай лістоты... =) Але мне здаецца канверт выглядае гарманічна і ўраўнаважанна... =) Зачыняецца на неадзімавыя магніты... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Шчыра дзякую, што зазірнулі... =) Да сустрэчы!... =)

Мінік на далоньцы "Трымай дзень"... =)

Прывітанне... =) Пакажу вам мініальбом "Трымай дзень".... =) Памеры гэтага альбома 10,5*8см. Вось такі мінік на далоньку... Змяшчае чатыры разварота і тры старонкі кішэні з тэгамі, здольны змясціць да 12 фотаздымкаў памерамі 5*7см.
 
Зроблен з аднога ліста дызайнерскай паперы ад ТМ "Фея рукадзелля" (калекцыя "Макі")... Аздоблены карткамі і надпісамі з калекцый ТМ "Каралікі", высечкамі ад  ScrapMir, бліскучымі залатымі і чырвонымі пайеткамі. Зачыняецца на неадзімавыя магніты... =) Фота ў альбоме для прымеру... =)
 
Альбом атрымаўся кантрастны, дзёрзскі... Настрой стварае сама папера... =)
 
 
 
Самае то, для хуліганістых сэлфі не надта добрай якасці... =)
 
 
 
 
А тут можна напісаць свае жаданні.... А праз некаторы час праверыць, што збылося... =) У мяне звычайна палова мінімум пераўтвараецца ў жыццё... =)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Пакажу яго ў заданні "Мінік з аднаго ліста" блога "Зачараваныя скрапам"... =) Дызайна выкарыстала два, але папера аднабаковая... асноўная канструкцыя з 2/3 аднаго ліста, вокладка і ўстаўкі з 1/3 другога ліста... + абрэзкі паперы, высечкі і карткі... =)
 
 
Зазірну таксама ў заданне "Жаночыя шчучкі" блога Summer Studiо.... АЭ: геаметрычны прынт (зіг-заг) і надпісы (прысутнічаюць на кожным развароце, на вокладцы)... =)
 
 
Не абміну і заданне "Міні фармат" блога Даступны скрап... =) Памеры гэтага мініка 8*10,5 см. Зусім малютка... =) Спецыяльна фатаграфавала з папяровым скотчам... ;)
 
 
 
Вось такі мінік на дальньцы атрымаўся... =) Часам менавіта ў такіх малютках захоўваюцца самыя дарагія фотаздымкі... Тыя, дзе мы сапраўдныя.... =) Добрага дня!... =)